Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў. Нервовая сістэма.
Кантрольная работа
Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў. Нервовая сістэма.
Сенсорныя сістэмы
Варыянт 1
1. Печань адносіцца да выдзяляльнай сістэмы. 1) Так. 2) Не.
2. Выберыце з дадзенага пераліку тканкі ўнутранага асяроддзя (злучальныя тканкі): эпітэліяльная, кроў, мышачная, нервовая, касцявая.
3. Шлях, па якім праходзіць нервовы імпульс ад рэцэптара да рабочага органу, называецца …
4. Акамадацыя ажыццяўляецца за кошт …
5. Што такое бінаўральны слых?
6. Устанавіце адпаведнасць паміж аддзеламі цэнтральнай нервовай сістэмы і функцыямі, якія яны рэгулюць.
Аддзел ЦНС | Функцыя |
1) спінны мозг; 2) прадаўгаваты мозг; 3) сярэдні мозг; 4) мазжачок; 5) прамежкавы мозг; 6) вялікія паўшар’і. | а) рэгуляцыя глытання, чхання, рвоты; б) каардынацыя рухаў; в) адказвае за працэсы мочаспускання і дэфекацыі; г) ажыццяўляе арыенціровачныя рэфлексы на святло і гук; д) ажыццяўляе кіраванне адвольнымі рухамі; е) падтрыманне пастаяннай тэмпературы цела. |
7. Чым аўтаномная нервовая сістэма адрозніваецца ад саматычнай?
8. Вока – гэта орган або сенсорная сістэма? Адказ абгрунтуйце.
9. Састаўце паслядоўнасць праходжання нервовага імпульсу па трохнейроннай рэфлекторнай дузе спіннамазгавога сімпатычнага рэфлексу, выкарыстоўваючы ўсе элементы. Адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў.
1) аксон адчувальнага нейрона;
2) цела гангліянарнага нейрона аўтаномнай нервовай сістэмы;
3) цела ўставачнага нейрона;
4) перадвузлавое нервовае валакно;
5) паслявузлавое нервовае валакно;
6) адчувальнае нервовае валакно;
7) нервовы вузел;
8) рабочы орган.
10.Дакажыце на канкрэтным прыкладзе, што арганізм – гэта адзінае цэлае.
Кантрольная работа
Клеткі, тканкі, органы і сістэмы органаў. Нервовая сістэма.
Сенсорныя сістэмы
Варыянт 2
1. Гартань адносіцца да стрававальнай сістэмы. 1) Так. 2) Не.
2. Выберыце з дадзенага пераліку мышачныя тканкі: нервовая, лімфа, папярочнапаласатая шкілетная; храстковая, гладкая.
3. Унутраная абалонка вочнага яблыка называецца …
4. Адростак нейрона, пакрыты абалонкай, які праводзіць нервовы імпульс называецца …
5. Што такое бінакулярны зрок?
6. Устанавіце адпаведнасць паміж аддзеламі цэнтральнай нервовай сістэмы і функцыямі, якія яны рэгулююць.
Аддзел ЦНС | Функцыя |
1) спінны мозг; 2) прадаўгаваты мозг; 3) сярэдні мозг; 4) мазжачок; 5) прамежкавы мозг; 6) вялікія паўшар’і. | а) рэгуляцыя дыхання, работы сэрца; б) кантралюе раўнавагу; в) рэгулюе работу шкілетных мышцаў; г) забяспечвае мысленне; д) рэгулюе арыенціровачныя рэфлексы, рухі вачэй, павароты галавы; е) праводзіць узбуджэнне ад усіх сенсорных сістэм у кару галаўнога мозгу |
7. Чым сімпатычны аддзел аўтаномнай нервовай сістэмы адрозніваецца ад парасімпатычнага аддзела аўтаномнай нервовай сістэмы?
8. Вуха – гэта орган або сенсорная сістэма? Адказ абгрунтуйце..
9. Састаўце паслядоўнасць праходжання нервовага імпульсу па трохнейроннай рэфлекторнай дузе спіннамазгавога сімпатычнага рэфлексу, выкарыстоўваючы ўсе элементы. Адказ запішыце ў выглядзе паслядоўнасці лічбаў.
1) цела гангліянарнага нейрона аўтаномнай нервовай сістэмы;
2) аксон адчувальнага нейрона;
3) цела ўставачнага нейрона;
4) рабочы орган;
5) нервовы вузел;
6) адчувальнае нервовае валакно;
7) паслявузлавое нервовае валакно ;
8) перадвузлавое нервовае валакно.
10.Дакажыце на канкрэтным прыкладзе, што арганізм – гэта адзінае цэлае.