3. Камісія нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыцці і спісанні музейных прадметаў.

4. Камісія ствараецца загадам кіраўніка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзіць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокакваліфікаваныя навуковыя супрацоўнікі і рэстаўратары.

5. Камісію ўзначальвае намеснік кіраўніка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасці – галоўны захавальнік.

6. Колькасны склад камісіі вызначаецца кіраўніком музея. Да работы камісіі могуць прыцягвацца кваліфікаваныя эксперты розных спецыялізацый з іншых музейных і навуковых устаноў.

7. Сакратаром камісіі прызначаецца загадчык аддзела ўліку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасці – адзін з членаў камісіі.

8. Адказнасць за вядзенне і належнае ўтрыманне ўсіх дакументаў камісіі ўскладаецца на яе сакратара.

9. Пасяджэнні камісіі адбываюцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў 2 месяцы.

10. Камісія прымае рашэнні пры наяўнасці не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні членаў камісіі. Рашэнні камісіі афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаванні асобных членаў камісіі.

11. У пратаколе ўказваюцца прозвішчы ўсіх прысутных членаў камісіі і запрошаных экспертаў.

12. Рашэнні камісіі фіксуюцца ў пратаколе па выніках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робіцца падрабязны выніковы запіс аб агульнай колькасці прадметаў, якія прымаюцца ў музейны фонд.

13. Пратакол падпісваецца старшынёй, сакратаром, усімі прысутнымі членамі камісіі, зацвярджаецца кіраўніком музея і замацоўваецца пячаткай.

14. Пратаколы камісіі нумаруюцца і рэгіструюцца ў журнале ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2007 г. № 44.

Пратаколы камісіі захоўваюцца разам з уліковымі дакументамі музейных прадметаў.