309. Адбіткі раслін, насякомых, рыб i іншых арганізмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).
310. Маналіты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрыні, якія ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якія вылучаны для хімічнага аналізу, – у шкляныя cлoiкi закаркаванымі.
ГЛАВА 35
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ БАТАНІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
311. Асноўнымі відамі батанічных калекцый i матэрыялаў з’яўляюцца гербарыі, батанічныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.
312. Расліны павінны быць добра засушаны.
313. Захоўваць гербарыі неабходна ў папках i закрытых шафах. У закрытых шафах таксама захоўваюцца біягрупы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.
314. Найлепш класці папкі з гербарыямі ў скрыні з накрыўкамі, якія герметызуюцца ліпкімі стужкамі. У такіх выпадках скрыні магчыма захоўваць i на стэлажах.
ГЛАВА 36
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ЗААЛАГІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
315. Па кансервацыі заалагічныя матэрыялы падзяляюцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якія захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спірт, фармалін), да ix належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i іншыя, і сухія аб’екты – чучалы, шкуркі i тушкі, шкілеты i чарапы, яйкі i гнёзды птушак, калекцыі бесхрыбетных жывёл.
316. Шкуркі пушных звяроў захоўваюцца ў шафах у падвешаным выглядзе.
317. Для захоўвання набітых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У ix жа могуць захоўвацца невялікія чарапы.
Выкарыстоўваюцца два віды куфраў:
куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лісіца i больш вялікія жывёлы) i набітых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i іншыя);
куфры з дзверцамі па баках i скрынямі-латкамі, якія выцягваюцца.
318. Вадкасныя прэпараты адчувальныя да святла, таму ix лепш захоўваць у глухіх шафах.
319. Аб’екты, якія зафіксаваны ў спірце ці фармаліне, захоўваюцца ў шкляных слоіках закаркаванымі.
320. Паталагічныя i мікраскапічныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамі i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамі пад шкло.
321. Губкі, кішачнаполасцевыя, асобныя шматшчацінкавыя чарвякі, малюскі, мшанкі, плечаногія, членістаногія, многаножкі, iглacкypыя захоўваюцца толькі ў спірце-рэктыфікаце (72–75°) без наяўнасці дабаўкі кіслотаў i завісей. Kopкi слоікаў шчыльна абмотваюцца ліпкімі стужкамі. Аб’екты павінны знаходзіцца цалкам у вадкасці.
322. Для захоўвання энтамалагічных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якія шчыльна зачыняюцца, i скрыні, якія выцягваюцца.
ГЛАВА 37
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АНТРАПАЛАГІЧНЫХ КАЛЕКЦЫЙ
323. Антрапалагічныя калекцыі складаюцца з чалавечых костак, што знойдзены падчас археалагічных даследаванняў, невялікіх збораў узораў валасоў, гіпсавых злепкаў, чарапоў, масак i іншых.
324. Чарапы неабходна захоўваць у шафах, на паліцах i пакрываць тканінай. Найбольш каштоўныя ў навуковых адносінах i крохкія чарапы лепш захоўваць у асобных скрынях альбо глыбокіх латках накрытымі.
325. Дробныя косткі ступняў i кісцей лепш захоўваць у асобных скрынках.
326. Зборы валасоў прамываюцца эфірам i захоўваюцца ў шкляных прабірках, якія шчыльна закаркоўваюцца ватай.
ГЛАВА 38
УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦІРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
327. Музейныя прадметы, якія падлягаюць транспарціроўцы, павінны быць дакладна агледжаны рэстаўрацыйным саветам, калі ён існуе, ці спецыяльнай камісіяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнік i захавальнікі фондаў, навуковыя супрацоўнікі, мастак. Склад камісіі прызначаецца кіраўніком музея.
328. Упакоўка павінна забяспечваць ізаляванасць музейных прадметаў ад знешніх атмасферных уздзеянняў i ix абарону ад механічных пашкоджанняў.
329. Для найбольш каштоўных, унікальных музейных прадметаў, а таксама для прадметаў, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павінна выкарыстоўвацца спецыяльная ўпаковачная тара з улікам асаблівасцей кожнага музейнага прадмета.
330. Забараняецца:
упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагі ў адну скрыню;
упакоўка музейных прадметаў у мяккую тару.
331. Упакоўка музейных прадметаў павінна ажыццяўляцца кваліфікаваным работнікам музея пад наглядам галоўнага захавальніка фондаў i адказнага супрацоўніка.
332. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзін экзэмпляр вопісу музейных прадметаў, якія знаходзяцца ў ёй, падпісаны галоўным захавальнікам фондаў, адказным захавальнікам, рэстаўратарам i спецыялістам, які ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджальнай асобай.
333. Прыёмка музейных прадметаў праводзіцца групай спецыялістаў прымаючай арганізацыі па даручэнні яе кіраўніка ў прысутнасці прадстаўніка музея, які адпраўляў груз.
334. Музейныя прадметы, якія знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасці да ix прымаюцца меры па рэстаўрацыі ці кансервацыі. Вынікі прыёмкі афармляюцца актам.
335. Калі падчас транспарціроўкі прадметы атрымалі пашкоджанні, аб гэтым інфармуецца музей, які ix адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыцці страт у адпаведнасці з дагаворам і заканадаўствам.
336. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павінна ажыццяўляцца толькі ў крытых аўтафургонах.
337. У выпадку перавозкі музейных прадметаў пры тэмпературы ніжэй за 0 °С скрыні з музейнымі прадметамі адкрываюцца не раней чым праз суткі іх знаходжання ў закрытых памяшканнях.
338. Упаковачная тара павінна надзейна бараніць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.
339. Нельга вырабляць упаковачную тару з матэрыялаў, якія пашкоджаны мікраарганізмамі.
340. Скрыні для ўпакоўкі твораў графікі павінны мець усярэдзіне рэйкі, у якія гэтыя творы ставяцца, i мяккія пракладкі для кожнай рамы.
341. Карціны вялікіх памераў могуць перавозіцца накручанымі на валы.
ГЛАВА 39
УПАКОЎКА ТВОРАЎ СТАНКОВАГА ЖЫВАПІСУ
342. Творы станковага жывапісу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў. Пажадана, каб вага скрыні з музейнымі прадметамі не была большай за 100 кг.