292. Негатывы малых памераў, у тым ліку на стужцы, захоўваюцца ў канвертах.
293. Ролікавыя стужкі малога фармату рэжуцца па колькасці кадраў i ўкладаюцца ў канверты. Пры вялікай колькасці азначаных негатываў іх пажадана захоўваць у жалезных шафах са скрынямі тыпу каталожных. Нельга дакранацца да эмульсіі негатыву.
294. У дыяпазітывах эмульсійны бок трэба ахоўваць з выкарыстаннем шкла. Абодва шкельцы па краях клеяцца паперай ці тканінай. Стужкавыя дыяпазітывы ахоўваюцца шклом з двух бакоў.
295. Пазітывы захоўваюцца ў папяровых пакетах адпаведных памераў (не болей за 10 у адным).
296. Альбомы з пазітывамі захоўваюцца вертыкальна i асобна ад іншых пазітываў.
297. Для наклейвання фотаадбіткаў нельга выкарыстоўваць канцылярскі клей.
298. Старыя фотаадбіткі манціруюцца i захоўваюцца як творы графікі.
299. Стан захаванасці фотаматэрыялаў аглядаецца раз у два гады.
300. Пашкоджаныя фотаадбіткі i негатывы захоўваюцца асобна.
301. Кінастужкі захоўваюцца ў жалезных стандартных каробках, стужкі з гуказапісамі – у спецыяльных кардонных каробках.
302. Відэастужкі, CD, DVD захоўваюцца ў пластмасавай упакоўцы. У рабоце выкарыстоўваюцца копіі.
303. Грампласцінкі захоўваюцца ў індывідуальных канвертах, у шафах – вертыкальна. Паліцы шафаў падзяляюцца перагародкамі, у якіх могуць знаходзіцца да 12 пласцінак.
304. Магнітныя стужкі захоўваюцца ў асабістай упакоўцы i ў спецыяльна зробленых кардонных каробках вертыкальна на драўляных стэлажах.
305. Паблізу ад сховішча магнітных i відэастужак забараняецца размяшчаць апараты, якія ствараюць магнітнае поле.
ГЛАВА 34
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ГЕОЛАГА-МІНЕРАЛАГІЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
306. Да прадметаў, якія звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:
мінералы i горныя пароды;
геалагічныя i палеанталагічныя аб’екты;
матэрыялы з глебы.
307. У склад прадметаў групы мінералаў i горных парод уваходзяць:
разнастайныя калекцыі (сістэматычныя, рэгіянальныя, геахімічныя i іншыя);
асобныя мінеральныя аб’екты (штуфы, пробы, эталоны і іншае);
вырабы i паўфабрыкаты.
308. Асноўным патрабаваннем да захоўвання мінералаў і горных парод з’яўляецца прадухіленне рэзкіх змен тэмпературы, ахоўванне ад вільгаці і пылу.