187. Вынас пламбіраў і пячатак, ключоў ад памяшканняў музея з будынка музея забараняецца.

188. Кожны адказны захавальнік павінен мець асабісты пламбір або пячатку са сваім нумарам або знакам. Перадача пламбіра і пячаткі другой асобе забараняецца.

189. Адкрыццё, закрыццё і апячатванне фондасховішчаў ажыццяўляецца захавальнікамі або галоўным захавальнікам.

190. Накладанне і зняцце пячатак ці пломб без прысутнасці матэрыяльна адказнай асобы забараняецца, за выключэннем асобных выпадкаў, па якіх прымаецца спецыяльнае рашэнне кіраўніка музея.

191. Наяўнасць экспанатаў і стан экспазіцыйных залаў (у пачатку і ў канцы рабочага дня) павінны быць зафіксаваны матэрыяльна адказнымі навуковымі супрацоўнікамі і музейнымі наглядчыкамі ў спецыяльных журналах, складзеных па форме, зацверджанай музеем.

192. Перадача экспазіцыі ад дзённай аховы да начной (пры закрыцці музея), і наадварот (пры адкрыцці), ажыццяўляецца адказным дзяжурным або матэрыяльна адказнай асобай і музейнымі наглядчыкамі (ці спецыяльнай камісіяй) у адпаведнасці з унутрымузейнай інструкцыяй, зацверджанай кіраўніком музея.

193. Парадак аховы фондасховішчаў зброі вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

194. Допуск у фондасховішчы і рэстаўрацыйныя майстэрні пабочных асоб ажыццяўляецца толькі з дазволу кіраўніка музея або галоўнага захавальніка па спецыяльных разавых пропусках, якія па заканчэнні наведвання застаюцца ў захавальніка.

195. Галоўны захавальнік вядзе журнал рэгістрацыі наведвальнікаў фондасховішчаў.

196. Аб усіх выпадках крадзяжу, пашкоджання музейных прадметаў і музейных калекцый кіраўнік і (або) галоўны захавальнік музея, яго заснавальнік абавязаны неадкладна праінфармаваць Міністэрства культуры.

У выпадках крадзяжу кіраўнік музея павінен звярнуцца ў праваахоўныя органы, правесці ўласнае службовае даследаванне і прадставіць у Міністэрства культуры ўсю неабходную дакументацыю ў залежнасці ад прычын здарэння: акт здарэння (крадзеж, аварыя, пажар і іншае), які складаецца ў момант выяўлення і фіксуе абставіны пашкоджання ці страты музейных прадметаў, дакументы аб мерах, прынятых па факце здарэння, заключэнне спецыялістаў аб мастацкай і гісторыка-культурнай каштоўнасці музейных прадметаў, фотаздымкі музейных прадметаў, акты адпаведных службаў (пажарнай інспекцыі, тэхнічных службаў і іншых).

ГЛАВА 20

АБСТАЛЯВАННЕ ЭКСПАЗІЦЫЙНЫХ ЗАЛАЎ

197. Абсталяванне экспазіцыйных залаў павінна прадугледжваць стварэнне ўмоў для дэманстрацыі музейных прадметаў, а таксама забяспечваць іх захаванасць ад натуральнага зносу, пашкоджанняў і крадзяжоў.

198. Экспазіцыйны інвентар робіцца з улікам габарытаў і вагі экспанатаў і павінен быць трывалым і ўстойлівым.

199. Унікальныя, асабліва каштоўныя і крохкія экспанаты, а таксама рарытэтную зброю забараняецца экспанаваць у адкрытым захоўванні. Вітрыны і шафы для такіх экспанатаў павінны быць абсталяваны сігналізацыяй.

200. Экспазіцыйная мэбля павінна размяшчацца ў адносінах да акна такім чынам, каб пазбавіць экспанаты ад уздзеяння прамых сонечных прамянёў.