97. Усе музейныя прадметы падлягаюць абавязковай фотафіксацыі.
98. Да запiсу музейнага прадмета ў КП цi КАФ і надання яму ўлiковых абазначэнняў забараняецца выдача яго ў карыстанне.
99. Скарбы, а таксама прыватныя калекцыі, недзялімыя комплексы і наборы рэчаў, якiя перадаюцца ў музей, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi. Кожнаму музейнаму прадмету, які ўваходзіць у склад скарбу ці прыватнай калекцыі (набору рэчаў), прысвойваецца асобнае ўліковае абазначэнне, а ў базе даных у полі «Агульнае прадметнае імя» ў адпаведнасці са структурай навуковага апісання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41 фіксуецца прыналежнасць дадзенага прадмета да таго ці іншага скарбу ці прыватнай калекцыі (набору рэчаў).
100. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі пасля рэгістрацыі ў КП ці КАФ перадаюцца на матэрыяльна адказнае захоўванне навуковым супрацоўнікам – адказным захавальнікам калекцый па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне.
Па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы перадаюцца з фондаў музея на экспазіцыю (выстаўку) наглядчыку экспазіцыі (выстаўкі).
101. Падставай для афармлення акта прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне з’яўляецца акт прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне і пратакол ФЗК.
102. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне падпісваюцца асобамі, якія здалі і прынялі прадметы, візіруюцца галоўным захавальнікам, зацвярджаюцца кіраўніком і завяраюцца пячаткай музея. Яны складаюцца ў двух экзэмплярах: першы застаецца ў аддзеле ўліку, другі – перадаецца адказнаму захавальніку музейнай калекцыі.
103. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне рэгіструюцца ў спецыяльным журнале рэгістрацыі актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне ў парадку скразной нумарацыі.
ГЛАВА 9
ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ І МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З ФОНДУ ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ І ФОНДУ ЧАСОВАГА КАРЫСТАННЯ
104. У выпадку, калі ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, ён вяртаецца ўладальніку асабiста, аб чым складаецца акт звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання. Адзін экзэмпляр акта перадаецца ўладальніку, другі – застаецца ў музеі. Акты звароту прадметаў музейнага значэння ўладальніку рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту ўладальніку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання.
105. Пры вяртанні ўладальніку музейных прадметаў ці прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання складаецца акт звароту ўладальніку музейных прадметаў ці прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання. Адзін экзэмпляр акта перадаецца ўладальніку, другі – застаецца ў музеі. Акты звароту рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў звароту музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) з фонду часовага карыстання.
ГЛАВА 10
НАВУКОВАЯ ІНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай інвентарызацыі, якая з’яўляецца асноўнай формай іх даследавання, навуковага апісання і атрыбуцыі.
107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класіфікацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасці з парадкам класіфікацыі музейных прадметаў.
108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымі калекцыямі. Кожная музейная калекцыя мае сваю інвентарную кнiгу i шыфр.
109. Навуковы супрацоўнiк музея, які атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн, але не болей чым два тыдні, вывучае прадмет, праводзіць яго навуковае апісанне ў базе даных у адпаведнасці са структурай навуковага апісання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.
Пры вядзенні ўліковай дакументацыі ў аўтаматызаваным рэжыме інвентарныя кнігі музейных калекцый і навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фарміруюцца на падставе інфармацыі, уведзенай у базу даных музея.
Працэс навуковага апісання музейнага прадмета каардынуецца і кантралюецца галоўным захавальнікам ці намеснікам кіраўніка музея па навуковай рабоце.
110. Аб’ём раздрукаванай інвентарнай кнігі, перыядычнасць перанясення электроннай версіі на папяровы носьбіт вызначаюцца ўнутрымузейнай інструкцыяй. Раздрукаваная інвентарная кніга павінна быць падшыта ў асобную справу, прашнуравана, старонкі пранумараваны. Яна павінна быць падпісана галоўным захавальнікам, кіраўніком музея і заверана пячаткай музея.
111. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сістэму ўліку дазваляецца вядзенне інвентарных кніг музейных калекцый і навуковых пашпартоў музейных прадметаў на папяровых носьбітах. У гэтым выпадку інвентарная кніга да запаўнення павінна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпісам галоўнага захавальніка, кіраўніка музея, заверана пячаткай музея.
У рукапісным варыянце інвентарныя кнігі і навуковы пашпарт музейнага прадмета запаўняюцца ў адпаведнасці з формамі, якія дадаюцца да дадзенай Інструкцыі.
112. Усе акты, кніга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кніга ўліку музейных прадметаў абменнага фонду, кніга ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кніга ўліку фонду сыравінных матэрыялаў, інвентарныя кнiгi, пратаколы ФЗК і іншыя ўліковыя дакументы складаюць архіў улікова-захавальніцкай дакументацыі, які захоўваецца ў асобным памяшканні або металічнай шафе, што апламбіруюцца ў канцы працоўнага дня. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца галоўным захавальнікам, загадчыкам аддзела ўліку музея.
Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
ГЛАВА 11
ПАРАДАК ПЕРАДАЧЫ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ НА ЧАСОВАЕ І ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ
113. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на часовае захоўванне тэрмінам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці паміж імі, а для дзяржаўных музеяў, зарэгістраваных як юрыдычныя асобы, таксама пры наяўнасці пісьмовага дазволу заснавальніка музея.
Перадача на часовае захоўванне тэрмінам да аднаго года музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі 0, 1, 2-й катэгорыі, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным уліку, ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры.
114. Асноўнымі дакументамі для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне іншым музеям і арганізацыям з’яўляюцца:
акт перадачы музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне;
гарантыйнае пісьмо ад музея ці іншай арганізацыі, якой перадаюцца музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы;
даверанасць на асобу, якой выдаюцца музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы.
115. Забараняецца перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на часовым захаваннi, іншым музеям і арганізацыям без згоды iх уладальнiка.
116. Пры стварэннi выстаўкi або экспазiцыi ў музеi i яго фiлiялах музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы выдаюцца па акце ўнутрымузейнай перадачы.
117. Іншы рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў унутры музея (перадача ў фоталабараторыю, для навуковай работы або напiсання навуковых пашпартоў, для правядзення работ па кансервацыі і рэстаўрацыі) ажыццяўляецца з дазволу галоўнага захавальнiка i афармляецца таксама актам унутрымузейнай перадачы.
Акты ўнутрымузейнай перадачы рэгіструюцца ў спецыяльным журнале рэгістрацыі актаў унутрымузейнай перадачы.
118. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў і музейных калекцый, якія былі прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык сектара ўлiку або адказны навуковы супрацоўнiк музея.
119. Па сканчэнні тэрмiну перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на часовае захоўванне ён можа быць падоўжаны ў парадку, пазначаным у пункце 113, але не болей чым на адзiн год.
120. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы, якiя не ўвайшлi ў экспазiцыю цi ў склад выстаўкі, вяртаюцца ў музейныя фонды на працягу трох дзён пасля адкрыцця выстаўкi, экспазiцыi.
У выключных выпадках, калі музейныя прадметы або музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы былі выдадзены на выстаўку, якая экспануецца на далёкай адлегласці ад музея, тэрмiн іх вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненні з галоўным захавальнiкам і кіраўніком музея на перыяд, які патрабуецца для іх вяртання.
121. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
122. Музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку універсальнай правапераемнасці, у выпадку абмену на іншы музейны прадмет і (або) музейную калекцыю ці іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству, толькі па дамоўленасці паміж музеямі або юрыдычнымі асобамі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі, і з дазволу Міністэрства культуры ў форме загада.
123. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае захоўванне ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, якія рэгіструюцца ў журнале актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.
ГЛАВА 12
ПАРАДАК ЗВАРОТНАГА ПРЫЁМУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ І МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКІЯ БЫЛІ ПЕРАДАДЗЕНЫ НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ
124. Вяртанне музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якія былі перададзены на часовае захоўванне, ажыццяўляецца па актах зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне.
125. Акты зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне, рэгіструюцца ў журнале рэгістрацыі актаў зваротнага прыёму музейных прадметаў, перададзеных на часовае захоўванне.
ГЛАВА 13
ПАРАДАК СПІСАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
126. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і падлягаюць спісанню з фонду музейных прадметаў музея, калі яны:
пашкоджаны ў такой ступені, што іх немагчыма рэстаўрыраваць;
страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;
страчаны або знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;
выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;
знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея і выключаюцца на падставе пісьмова аформленай заявы гэтага музея;
абменьваюцца згодна з заканадаўствам на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння ці на іншую музейную калекцыю, якія знаходзяцца ў замежным музеі.
127. Для прыняцця рашэння аб выключэнні музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з Музейнага фонду музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, падае ў Міністэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Інструкцыі, адпаведную выпіску з пратакола фондава-закупачнай камісіі музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопіс музейных прадметаў і (або) музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэнні музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камісіі музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўніка дзяржаўнага органа кіравання па падпарадкаванні музея. Рашэнне аб выключэнні музейных прадметаў і (або) музейных калекцый з Музейнага фонду прымае Міністэрства культуры ў форме загада.
128. Загад Міністэрства культуры з’яўляецца падставай для спісання і выключэння музейных прадметаў з КП або КАФ і інвентарных кнiг музея.
129. Адзнака аб выключэннi музейнага прадмета з КП, КАФ, інвентарных кнiг робiцца ў графе «Заўвагi» са спасылкай на загад Мiнiстэрства культуры, падпiсваецца галоўным захавальнiкам i завяраецца пячаткай музея.
130. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, для запiсу iншых музейных прадметаў.
131. Перавод музейнага прадмета з адной інвентарнай кнiгi ў іншую i адпаведна змена iнвентарнага нумара i шыфра робяцца па рашэнні ФЗК, якое зацвярджаецца кіраўніком музея пры ўмове, што музейны прадмет застаецца ў асноўным фондзе.
132. Замена старых інвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках, калі кнігі прыйшлі ў дрэнны стан і не падлягаюць узнаўленню, i з дазволу Мiнiстэрства культуры. Пры атрыманнi дазволу i пасля завяршэння работы па замене старых iнвентарных кнiг складаецца акт на скасаванне старых інвентарных кніг згодна з дадаткам 35. Акт зацвярджаецца кіраўніком музея.
133. У акце на скасаванне старых інвентарных кніг дакладна фiксуюцца дата, дакументы, на падставе якiх адбылася замена кнiг, прычына замены, апроч таго, у акце павiнны быць адзначаны:
колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;
колькасць нумароў, раней выключаных;
колькасць страчаных нумароў.
134. Акт на скасаванне старых інвентарных кніг складаецца ў 2 экзэмплярах: першы захоўваецца ў аддзеле фондаў музея, другі – перадаецца Мiнiстэрству культуры.
Да зацвярджэння акта на скасаванне старых інвентарных кніг дзеючым лiчыцца стары iнвентар.
135. Калі музей мае музейныя прадметы, адносна якіх ёсць доказы, што яны трапілі да яго ў калекцыю з парушэннем нормаў міжнародных дагавароў Рэспублікі Беларусь, музей павінен спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краіну паходжання.
ГЛАВА 14
УЛІК ФОНДУ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ І ФОНДУ СЫРАВІННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
136. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў акцiруюцца па формах актаў прыёму музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне згодна з дадаткамі 9, 10 i заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў згодна з дадаткам 6 (далей – кніга НД).