ІІ. Уступнае слова настаўніка.
ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА
ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДЛЯ 5 КЛАСА
ТЭМА: Міхась Лынькоў. Апавяданне “Васількі”. Трагічны лёс дзяцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МЭТЫ: Удасканальваць уменне вучняў характарызаваць літаратурнага героя, адбіраць неабходны для характарыстыкі матэрыял;
Развіваць звязнае маўленне ў вучняў, уменнне разважаць, супастаўляць, рабіць лагічныя вывады;
Выхоўваць у вучняў пачуццё захаплення высокімі маральнымі якасцямі сваіх аднагодкаў.
Уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў.
Абсталяванне:
Вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 5 класа частка ІІ (аўтар: Л.К. Цітова); мультымедыйная прэзентацыя
Тып урока: урок камбінаванай будовы.
ХОД УРОКА
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Уступнае слова настаўніка.
Настаўнік: Сення ў нас не зусім звычайны урок. Я хачу,как вы папрацавалі актыўна, адказвалі шчыра, бо ў нас не проста ўрок беларускаяй літаратуры, а урок жыцця, памяці. Дома вы павінны былі пазнаеміцца з апавяданнем “Васількі”.
III. Актуалізацыя набытых ведаў.
Хто аўтар твора? (Лынькоў). Які след пакінула Вялікая Айчынная вайна ў жыцці Міхася Лынькова? (немцы растралялі жонку і сына Марыка).Як вы разумееце значэнне слова “трагедыя”? (тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае такое азначэнне: трагедыя – жудасная, страшэнная падзея, няшчасце.) Трагедыя здарылася ў жыцці Лынькова, як і ў многіх людзей, якім давялося прайсці праз пекла вайны. Такакя трагедыя здарылася і ў героя апавядання “Ввасількі”. Тэма нашага ўрока гэта ”Трагедыя Міколкі і яго родных”.
IV. Праверка дамашняга задання.
Д\з:
Парачытаць апавяданне М.Лынькова “Васількі”.
Скласці план (пісьмова).
Настаўнік: Каб ўзгадаць апавяданне давайце зробім сціслы пераказ па вашых планах,якія вы стварылі дома.
План:
1. Прыгожы дзень жніўня.
2. Вяртанне з лесу.
3. Вяселая груша-дзічка.
4. Спахмурнелае дрэва.
5. Вялікая страта.
6. Адпомсціць немцам за маці і сястрычку.
7. Яго бачылі ў мястэчкую.
8. Палучайце!
9. Сляды дзіцячай усмешкі.
V . Знаёмства з новым матэрыялам.
Настаўнік: Мы ўзгадалі змест твора і ўспомнілі хто галоўны герой нашага апавядання. І как лепш пазнаеміцца з Міколкай, мы адкажам на наступныя пытанні:
1. Колькі Міколку гадоў? (13 год)
2. Дзе жыў Міколка? ( у хадцы на ўскрайку весцы)
3. З кім жыў Міколка? (маці, бацька, малодшая сястра)
4. Як Міколка адносіўся да членаў сваей сям’і? ( моцна любіў, бацьку крыху пабойваўся, але любіў)
5. Хто быў блізкім і рродным чалавекам Міколкі? (дзед Нупрэй)
6. Хто быў сябрам джля Міколкі? (хлопцы-аднавяскоўцы)
7. Чым любіў займацца Міколка? (любіў хадзіць у лес, гуляць з сябрамі)
8. Чаму Міколка ідзе да дзеда Нупрэя? (Ён вопытны, яму 90 гадоў, ён нешта падкажа, што рабіць Міколку)
9. Хто загінуў у Міколкі? (маці і малодшая сястра)
10. Як Міколка адпомсціў за гібель маці і сястрычкі? (кінуў у нямецкую машыну бомбу)
Настаўнік: А цяпер закрыйце вочы і ўявіце сваю сям’ю. Якія пачуцці вас агарнулі? А зараз ўявіце, што ў Міколкі вайна забрала яго сям’ю. Як думаеце , што ён адчуў, убачыўшы маці і сястрычку на зямлі. Аўтар падрабязна апісвае пачуцці хлопчыка. Давайце зараз выразна прачытаем гэты ўрывак.
Урывак:
Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы - колькі радасці было ў гэтых баравіках у лесе. Дзе ж падзелася, дзе памеркла гэтая радасць? І здаецца Міколку, нібы лес гудзіць, страшна, страшна. Нібы хістаюцца злосна дрэвы, нібы самая груша пахілілася раптам, хоча ўпасці на яго, прыціснуць да халоднага пяску. Страпянуўся Міколка, удыхнуў паветра глыбей і, упаўшы на калені, прынік да маці.
- Мам... а мам... ну чаго ж ты маўчыш?
Дакрануўся да матчынай рукі, яна была халоднай, як лёд, цяжкай.
Заплакаць бы Міколку, на ўвесь свет заплакаць. Ды чуе ён галасы ў хаце, чужыя словы. Хіба можна слёзы свае чужым людзям паказваць? Гулка бразнулі дзверы. З хаты выйшлі людзі. Яны груба адштурхнулі Міколку ад ганка. Яны нешта неслі, ці то матчыны коўдры, ці то новае бацькава паліто. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў.
«Немцы...» - мільганула страшная думка.
І ён не глядзеў на іх, не хацеў глядзець, пакуль не зніклі іх цяжкія крокі. Ён убачыў кроў. У крыві была рука сястрычкі. Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі. Але ён устаў, выцер успацелы лоб, стараючыся зразумець, што ж адбылося з ім, што адбылося з маці, з яго маленькай сястрычкай.
Настаўнік: Тое, што ўбачыў Міколка назаўседы перакрэсліла яго ранейшае шчаслівае жыццё. Як вы маглі заўважыць, у творы шмат вобразаў-сімвалаў. Назавіце іх (груша-дзічка, бусел, бомба, васількі і інш.). Аўтар двойчы апісвае грушу. Ці памятаеце як яна выглядала напачатку твора? Давайце зачытаем другое апісанне яе.
Урывак:
Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых груш-гнілушак. Трывожна шчабятала дробнае птаства, і толькі сонца спакойна ўгравала саламяную страху, чырвоныя вяргіні пад акном. А на сэрцы было пуста і чорна, нібы ўзяў хто маленькае Міколкава сэрца і выціснуў з яго ўсю гарачую кроў.
Настаўнік: Ці змяняецца груша? Як апісанне дапамагае перадаць душэўны стан героя? Якая думка круцілася ў галаве хлопчыка ўвесь час? ( “Нешта трэба рабіць…”)
Зараз давайце пачытаем па асобах ўрывак, дзе Міколку падтрымлівае дзед Нупрэй.
Урывак:
Ён перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. То ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць. Стары сядзеў на прызбе. Заўважыўшы Міколку, ён кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом і ўсё гэта рабіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапоршчыліся густыя сівыя бровы. Міколку стала нязручна. Ён маўчаў.
- Ну, чаго ты? - не гледзячы на яго, запытаўся дзед.
- Мамцы худа... відаць, нежывая... Яна і сястрычка...
- А ты не пужайся... Мамку тваю немцы забілі... афіцэры. Ды не ў цябе аднаго...
- Што ж рабіць нам, дзеду?
Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот, узрушаны чымсьці, прысеў на прызбу.
- Вот што, братачка...
А гаварыў ён «братачка» толькі сталым ды паважным людзям, а не якому-небудзь падшывальцу Міколку.
- Садзіся вот... Ну, што мы з табой - адно старое, другое малое... ці мы што зробім? Пачакай вот - прыйдзе бацька твой. Мы дамо тады рады... ім... Ды ты пастой! Не хадзі туды... у хату. Начуй у мяне.
Але Міколка пайшоў. Стары праводзіў яго доўгім позіркам, сказаў сам сабе:
- Ну што ж... Упартае хлапчанё, у бацьку пайшоў. Няхай ідзе, хоць выплачацца малое..
І Міколка плакаў. Зашыўшыся ў каноплі, ён праляжаў усю ноч, пакуль не выплакаў усіх слёз. Не на людзях жа слёзы пускаць Міколку, яму ж трынаццаць год, ён жа мужчына. А раніцай бачылі людзі, што ён хадзіў чагосьці ў лес. Потым доўга распытваў старых, па якой дарозе і куды пайшлі немцы.
Настаўнік: Дык як дзед падтрымаў Міколку?
Фізкультхвілінка.
(Гімнастыка для вачэй)
Толькі сеў я на арэлі,
Як арэлі паляцелі!
Моцна я трымаюся,
Уверх ды ўніз гайдаюся!
І спяваю, і смяюся – анічога не боюся!
Настаўнік: Зараз адкрыйце свае сшыткі і запішыце 3-4 сказы пра Міколку, ваўы адносіны да яго. Напрыклад : я вельмі паважаю Міколку. Ен вельмі добры, чысты душою чалавек. Пасля смерці маці і сястрычкі ён паступіў гераічна, не апусціў рукі і вырашыў адпомсціць немцам за іх гібель (3-5 хвілін). А цяпер зачытаем што ў вас выйшла.
VI. Абагульненне.
Настаўнік: Растлумачце сэнс назвы апавядання. (Васількі ў творы маюць сакральны сэнс; чырвонай лініяй праходзяць праз увесь твор). Для чаго аўтар уводзіць у твор букецік сініх васількоў? Як вы разумееце апошні сказ апавядання: “Сінімі васількамі адцвіталі вочы хлопчыка”? Які сэнс зашыфраваны ў гэтым сказе? (Васількі ў творы – сімвал любві да сям’і, Радзімы, сімвал надзеі на будучыню. Блакітныя вочы хлопчыка аўтар параўновае з васількамі, т.ч. пакрэслівае, што разам з хлопчыкам памірае яго надзея на будучыню для яго і сям’і).
Знайдзіце эпізоды, дзе аўтар узгадвае пра васількі. Зачытайце.
Складанне цытатнага плана:
Прыкладны цытатны план:
Апорнае слова – ВАСІЛЬКІ.
1. “…некалькі запазнелых васількоў…”
2. “Васількі для сястрычкі”.
3. “…васількі асцярожна схаваў за пазуху…”
4. “… ляжалі ў пыле запазнелыя васількі…”
5. “Сінімі васькамі адцвіталі і вочы хлопчыка”.
Чаму вучыць нас дадзены твор? (Любіць родных, Радзіму; быць шчырым, рашучым у любой сітуацыі і г.д.) Прыкладаў мужнасці і гераізма дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны вельмі многа. Ёсць кніга “Ніколі не забудзем”, якая складаецца з апавяданняў беларускіх дзяцей аб днях вайны. Нам пашчасціла, бо мы ведаем пра вайну толькі з фільмаў, кніг або з гісторый ветэранаў. Мы павінны шанааць жыццё. Не марнаваць яго на спрэчкі, крыўды, непаразуменні. Я жадаю каб ў вас заўседы было мірнае васільковае неба над галавой і побач з вамі заўседы былі родныя і блізкія людзі.
VII . Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак
VIII . Рэфлексія.
XI . Дамашняе заданне: скласці сінквейн са словамі “вайна, васількі, сям’я”
Складанне сінквейна на тэму “Вайна”:
-Вы малайцы, вы добра папрацавалі над зместам твора. У нас з вамі ўсё атрымалася. І мне хочацца навучыць вас складаць сінквейн.
Сінквейн – гэта маленькі твор, які складаецца па наступным плане:
1. Тэма (назоўнік).
2. Два азначэнні (прыметнікі).
3. Тры дзеянні (дзеясловы).
4. Сказ з чатырох слоў.
5. Асацыяцыя.
Прыклад сінквейна:
Вайна.
Жудасная, крывавая.
Забівае, разбурае, знішчае.
Гэта слёзы і боль.
Смерць.