ΙΙ. Уступнае слова настаўніка

М. ЛЫНЬКОЎ. АПАВЯДАННЕ «ВАСІЛЬКІ»

(урок у V класе)

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Цімашэнка В.С.

Мэта:пазнаёміць вучняў з апавяданнем М.Лынькова “Васількі”; вучыць бачыць сувязь апісанняў прыроды з настроем і характарам чалавека; фарміраваць першаснае ўяўленне пра кампазіцыю твора, пра ролю дэталі ў спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу твора; далучыць вучняў да гераічных старонак барацьбы, мужнасці і самаахвярнасці дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Задачы: дапамагчы вучням вылучыць структурныя кампаненты апавядання; развіваць навыкі звязнага маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас мовы вучняў; абуджаць у вучняў пачуццё захаплення высокімі маральнымі якасцямі сваіх аднагодкаў, сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне патрыятызму, непрымання вайны як найвялікшай бяды і гора.

Тып: урок засваення новага матэрыялу.

Абсталяванне:музычнае афармленне, кветкі, выява помніка, схема апавядання, партрэт пісьменніка, газетнае паведамленне, выстава кніг на ваенную тэму, творчыя работы вучняў “Вайна ў лёсе маёй сям’і”.

Эпіграф:Дрэвы забылі пра буры і страты,

Раны свае залячыла зямля,

Толькі нічога забыць не змагла ты,

Памяць мая.

Максім Танк.

 

I. Арганізацыйны момант (псіхалагічны настрой, спадзяванні на станоўчы вынік, добрую і плённую працу).

ΙΙ. Уступнае слова настаўніка

Гучыць музыка В.Моцарта “Рекв и ем”.Вы бачыце выставу кніг. Паслухайце, калі ласка, музыку і ўрывак з верша А.Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”, і, спадзяюся, вы вызначыце тэму, якой будзе прысвечаны наш урок.

Зямля мая бой прымала

Ад стара і да мала

Ад стогадовага Талаша

Да Казея-малыша…

Анатоль Вярцінскі.

«Рэквіем па кожным чацвёртым».

Як вы думаеце, пра што мы сення будзем гаварыць?

(Вучні адзначаюць, што ўрок будзе прысвечаны ваеннай тэме.)

Настаўнік:Калі чуеш слова “вайна”, то ўяўляеш гора , няшчасце, скалечаныя лёсы, матуліны і дзіцячыя слёзы. Дзякуй богу, што вы даведваецеся пра вайну толькі з кніг...

У гэтым годзе спаўняецца 70 год з дня Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі, у школе нядаўна прайшоў урок Мужнасці, прысвечаны юным героям-антыфашыстам і мы на сённяшнім уроку працягнем гэтую тэму.

Настаўнік.Мы разам з вамі сёння будзем гаварыць пра адлюстраванне вайны ў беларускай літаратуры. Наўроку дадатковага чытання мы знаёміліся з апавяданнямі з кнігі «Ніколі не забудзем», якая складзена з успамінаў беларускіх дзяцей пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Як змест гэтых твораў звязаны з эпіграфам, змешчаным на дошцы? (Вайна і дзеці… Няма нічога жахлівей на свеце! Словы «дзеці» і «вайна» несумяшчальныя.Дзеці станавіліся ахвярамі вайны або нават паўнапраўнымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў. Дзеці не змаглі і не змогуць забыць таго, што яны ўбачылі і перажылі ў час вайны. Яны былі разведчыкамі і дыверсантамі, узрывалі масты і чыгункі, расклейвалі лістоўкі… Для некаторых з іх цана подзвігу была вельмі высокай – катаванне ворагам).

Паспрабуйце вызначыць мэту нашага ўрока.

(паказаць барацьбу і мужнасць з захопнікамі не толькі дарослых людзей, але і дзяцей)

Гісторыя стварэння апавядання М. Лынькова «Васількі».

Зварот да партрэта, выразнае чытанне падрыхтаваным загадзя вучнем старэйшых класаў ( ваенным карэспандэнтам – апранутым у ваеннае адзенне) газетнага паведамлення.

Настаўнік: Ваенным карэспандэнтам, якія працавалі з архіўнымі матэрыяламі,трапіўся вельмі цікавы дакумент. І вось з ім зараз вы пазнаёміцеся.

Вучань.Газетнае паведамленне Савінфармбюро ад 7 верасня 1941 года:

У адным калгасе недалёка ад Жлобіна германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. 3 усёй сям’і застаўся ў жывых толькі старэйшы, чатырнаццацігадовы сын Саша, якога не было ў гэты час дома. Прыйшоўшы дамоў і ўбачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша пайшоў у Жлобін. Праз некалькі дзён германскія войскі занялі Жлобін. Саша дастаў ручную гранату і выйшаў на вуліцу. Ён цярпліва стаяў на вуліцы і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася вялікая штабная машына, у якой сядзела некалькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Азвярэлыя фашысты на кавалкі разарвалі цела героя, забітага асколкам гранаты.

Настаўнік. Гэтае паведамленне натхніла Міхася Лынькова на стварэнне апавядання «Васількі».

- А можа хто з вас ведае , якім сінонімам можна замяніць слова “васількі” - валошкі

Фізкультхвілінка.

Хомка, хомка, хамячок,

Паласаценькі бачок.

Хомка раненька ўстае,

Шчочкі мые, шыйку трэ.

Падмятае хомка хатку

І выходзіць на зарадку.

Раз, два, тры, чатыры, пяць!

Хомка моцным хоча стаць.

 

ΙΙΙ. Праца са схемай апавядання.

Настаўнік. На ўроку мы пазнаёмімся з апавяданнем, таму давайце ўспомнім кампазіцыйную схему, па якой яны будуюцца.

1. Пачатак (завязка).

2. Развіццё дзеяння.

3. Кульмінацыя.

4. Развязка.

ΙΥ. Выразнае чытанне твора настаўнікам. ( Ціха гучыць музыка.

Тема нашествия из симфонии №7 Ленинградская)

 

На яе фоне настаўнік выразна чытае твор. Чытанне займае прыкладна 12—15 хвілін.

1. Вывучэнне чытацкага ўспрымання:

- Які настрой стварыў пачуты твор? ( Сум)

- Які момант у апавяданні вас найбольш уразіў?

Міколка з таварышамі вяртаецца з лесу з кошыкам, поўным свежых, прыгожых грыбоў і букецікам васількоў, а дома бачыць жудасную сцэну жорсткай распавы фашыстаў над жыхарамі вёскі, яго маці і сястрычкі.

- Гэты кантраст паміж мірнай прыгажосцю прыроды і зладзействам гітлераўцаў асабліва выразна падкрэслівае звярынае аблічча фашызму, прыводзіць да разумення антычалавечай сутнасці вайны, развязанай фашыстамі.

- Якім настроем прасякнута створаная аўтарам карціна летняга дня ў пачатку апавядання? ( Ад пачатку апавядання да слоў: “Наш бусел!”, вызначаюцца эпітэты і іх роля ва ўрыўку)

- Як вы думаеце, чаму твор пачынаецца з карцін мірнай, спакойнай прыроды? (кантраст у прыродзе - кантраст у душэўных перажываннях Міколкі) Праяўляецца сувязь паміж перажываннямі героя і тым, як ён успрымае навакольную прыроду.(Зачытваецца ўрывак з твора настаўнікам)

Калі Міколка падыходзіў да дома, яго настрой быў вясёлы, ды і груша бачылася яму “радаснай і святочнай”, і птушкі каля яе весела шчабяталі.

А калі ўбачыў трагедыю – “Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка, самотна ляталі пчолы, кружылі вакол груш-гнілушак. Трывожна шчабятала дробнае птаства”

(Вучні вызначаюць кампазіцыйную будову твора)

2. Знайсці сказы, у якіх ужыта слова васількі: (работа ў парах)

- “Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык, ды некалькі запазнелых(перад самай восенню) васількоў.

- Васількі для сястрычкі ( любоў да сястрычкі)…

- … ды выпалі з-за пазухі і ляжалі ў пыле запазнелыя васількі (няма радасці – страх: забітыя маці і сястрычка)

- “сінімі васількамі адцвіталі(галоўная ідэйная нагрузка) і вочы хлопчыка ( метафара “вочы адцвіталі” – загінуў, помсцячы за маці і сястрычку)

3. Дык чаму аўтар назваў твор “Васількі”? ( васілёк – сімвал жыцця, шчасця)

4. Складанне цытатнага плана апавядання з апорным словам “васількі”: ( запісваецца на дошцы настаўнікам, а вучнямі ў сшыткі)

- “…некалькі запазнелых васількоў…”

- “Васількі для сястрычкі”

- “… ляжалі ў пыле запазнелыя васількі”

- “Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка”

Υ. Работа з тлумачальным слоўнікам (заданне было дадзена загадзя)

Знянацку

Заранка

Драбіны

Мястэчка

 

ΥΙ. Рэфлексія.

Настаўнік. Давайце падумаем з якімі словамі асацыіруецца слова «вайна».(Запісаць у сшыткі)

Вайна

Жудасная, крывавая.

Знішчае, забівае, спусташае.

Яна нясежах і разбурэнне.

Смерць.

- Падбярыце слова з супрацьлеглым значэннем да слова “вайна”? ( мір)

- У другі слупок у сшытку запішыце словы-асацыяцыі да слова “мір”.

Добры, светлы

Будуе, аднаўляе

Спакой

Жыццё

Напрыканцы ўрока настаўнік зачытвае словы:

У Хатыні

У Смаленску,

У Брэсце,

Над Волгай, над Бугам,

Над Цісай.

Як вечнага полымя ўсплескі,

Застыўшы, стаяць абеліскі...

 

Настаўнік:

- Давайце зачытаем клятву, якую мы дадзім усім загінуўшым у гады вайны

На асобных лістах, якія ляжаць на партах,словы клятвы сучасных дзяцей тым, хто загінуў у гады вайны: “Клянемся! Заўсёды памятаць тых, хто аддаў сваё жыццё за тое, каб мы жылі ў міры і шчасці. Клянёмся!!!”

- кветкі ўскладзіце на выяву вечнага агню ў знак удзячнасці і памяці. (Кветкі — васількі — вучні самі вырабілі, а выява вечнага агню намалявана на ватмане і прымацавана да дошкі.)

 

ΥΙΙ. Падвядзенне вынікаў урока

ΥΙΙΙ. Тлумачэнне дамашняга задання:

Перачытаць твор, адказаць на пытанні ў вучэбным дапаможніку.

Заданні творчага характару:

У сшытках па літаратуры намалюйце грушу каля хаты да трагедыі.

 

Падзяка настаўніка за працу на ўроку.