Ёсць матчына любоў. Яе не зблытай

Лапо Марыя

11 л “Г”клас

ліцэй №1 г. Віцебска

Пра маці можна гаварыць бясконца...

Мы ніколі не звяртаем увагі, што палова тых людзей, з якімі мы кожны дзень працуем або проста выпадкова сутыкаемся ў жыццёвым калаўроце, - жанчыны. Звычайныя жанчы-ны, такія розныя і не падобныя адна да другой - строгія і добрыя, стомленыя і энергічныя. Сярод іх - настаўніцы і доктаркі, мадэлі і хатнія гаспадыні, суседзі і незнаёмыя прахожыя. У кожнай з такіх жанчын сваё жыццё, напоўненае радасцю і горам, шчасцем і клопатам. I большую частку гэтага жыцця займаюць дзеці, дзеля якіх гэтыя самыя звычайныя жанчы-ны гатовы ахвяраваць усім, што ў іх ёець. гэтая сіла матчынай любові заўсёды захапляла людзей, паэтаў у тым ліку, напрыклад Юрася Свірку,

Ёсць матчына любоў. Яе не зблытай

3 ніякай, бо няма нід'зе такой -

Пяшчотнай, бескарыслівай, адкрытай.

Шчаслівы ты, пакуль яна з табой

Есць матчына любоў. 3 ёй забываеш

I крыўду, і бяду і гузакі.

Яе цяпло да скону адчуваеш,

Як дотык добрай ласкавай рукі.

Есць матчына любоў. Яна спрадвеку

Была, як спадарожніца жыцця.

Ці прыгажун ты будзеш, ці калека –

Ты для яе — любімае дзіця.

Ад дзіцячай калыскі і на працягу ўсяго жыцця матчына любоў грэе кожнага чалавека сваёй невячэрпнай пяшчотай і добразычлівасцю. Чалавек нараджаецца, і нібыта новая кве-тка раскрывае свае пялёсткі. Хто ж абагрэе гэтую- кветку? Сонейка, імя якому - Маці. Яна разгоніць хмары на небе, каб буйныя кроплі дажджу не зламалі тоненькае сцябло кветкі; яна будзе прасіць у ветра, каб ён пашкадаваў яе дзіця і не дзьмуў так бязлітасна! Яна будзе свяціць на небе, пакуль стае сілы, каб апошні прамень свайго святла аддаць любаму дзіцяці.

Незвычайную сувязь паміж маці і яе дзіцём людзі заўважылі яшчэ ў старажытнасці. Уражвае паданне пра могільнік Ана-Бейіт, пераказанае Чынгізам Айтматавым у рамане "Буранны паўстанак". Маці, насуперак усім законам розуму, імкнецца выратаваць свайго сына-манкурта, беспамятнага раба. Людзі не разумеюць гэтага ўчынку, яна сама баіцца таго, што ўбачыць, розум пераконвае: Лепш бы ён памёр". А матчына сзрца марыць, каб ён быў жывы - не важна які...

Невычэрпнай любоўю да маці прасякнуты творы Рыгора Барадуліна,які вызначае ў апошнім сваім зборніку "Ксты"' "маці - роўная Богу". Паэт данёс да чытачоў цікавае ўшац-кае паданне"

Яны сядзелі каля агню,

Кармілі галодны агонь ламаччам.

I сын раптоўна схапіў галаўню

I тыркнуў, гарачую, у вочы матчыны.

Усе былі ў першабытным стане

Агонь, і людзі, і ноч у сутане.

Агонь ні па што не зважаў балюючы,

Ды стала светла аслеплай начы

Ад крыку матчынага балючага:

-Сыночак, рукі не апячы!

Шырокая рака жыцця няспынна нясе нас невядома куды, але як бы далёка мы не апыналіся ад сваёй сям'і, маці, бы анёл, суправаджае нас паўсюль.

А ў народзе кажудь' "Матка - не граматка, за злотку не купіш", "Няма тае крамы, дзе прадаюцца родныя мамы". Сэнс гэтай мудрасці ў тым, што трэба берагчы, шанаваць маці ўсё сваё жыццё. Кожны дзень, і кожную гадзіну, і кожную хвіліну трэба дзякаваць матчынай любові за тое, што яна існуе і нічога не патрабуе ўзамен. Трэба разумець, што як бы жорстка лёс не абыходзіўся з табою, пакуль у цябе ёсць матчына любоў, ты можаш пераадолець усё, і ты - шчаслівы чалавек.

Маці для мяне - гэта неад'емная частка душы. Маці - гэта зорка ў небе, якая падкажа верны шлях у жыцці, гэта святыня, гэта цэлы свет, захапляцца прыгажосцю якога можна бясконца!

А жанчына, як на іконе,

На руках трымае дзіця.

Завіток лагодны ля скроні -

Вось яна, прыгажосць жыцця.

I ўзвысіцца род чалавечы

Над прасторай зямнога быцця —

На руках у жанчыны - ВЕЧНАСЦЬ,

На руках у жанчыны – ДЗІЦЯ.