Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

Паведамляем, што падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2012/2013 навучальным годзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

2. Сучаснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Роля факультатыўных заняткаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

4. Асаблівасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе з улікам аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу ў рэгіёне за 2011/2012 навучальны год.

5. Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне: планаванне работы метадычных аб’яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў на год.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў (метадычнага аб’яднання, школы перадавога педагагічнага вопыту, школы маладога настаўніка і інш.) прапануем абмеркаваць пытанні, звязаныя з удасканаленнем адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры:

· тэкстацэнтрычны падыход да навучання беларускай мове як фактар фарміравання моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў;

· шляхі ўдасканалення арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры;

· развіццё чытацкай культуры вучняў пры вывучэнні беларускай літаратуры;

· дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры;

· роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у аптымізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

· развіццё пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнацей вучняў на факультатыўных занятках па беларускай мове і літаратуры;

· выкарыстанне кантрольна-вымяральных матэрыялаў для атрымання інфармацыі аб ходзе і выніках навучання беларускай мове і літаратуры;

· выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе навучання беларускай мове і літаратуры ў здароўезберагальных умовах.

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:

· з 8 па 20 кастрычніка 2012 года і з 18 лютага па 2 сакавіка 2013 года – павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў «Зместава-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу»;

· лістапад 2012 года – рэспубліканскі семінар для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікоў раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры «Культуралагічны аспект выкладання літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»;

· люты 2013 года – семінар-практыкум для членаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры»;

· май 2013 года – падагульняльны семінар для метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вопыт работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”».

Юбілейныя даты

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2012/2013 навучальным годзе:

верасень: 85-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча 100-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
кастрычнік: 80-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава
лістапад 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа 125-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага
снежань 65-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава
студзень: 75-годдзе з дня нараджэння Дануты Бічэль
люты: 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
сакавік: 95-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы 95-годдзе з дня нараджэння Эдуарда Валасевіча 60-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева 65-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова
красавік 70-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы
май 80-годдзе з дня нараджэння Юрася Свіркі 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны

Звяртаем увагу, што ў 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай і беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Юбілеі будуць шырока адзначацца не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. З мэтай арганізацыі належнага ўзроўню святкавання юбілеяў класікаў беларускай літаратуры падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі, якія надрукаваны ў «Настаўніцкай газеце» (19 красавіка 2012 г.) і навукова-метадычным часопісе «Беларуская мова і літаратура» (№ 6, 2012 г.), размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

 

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Беларуская мова

Вучэбныя дапаможнікі

V клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / В.П.Красней [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.

VI клас

Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VII клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, С.А.Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VIII клас

Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І.Бадзевіч, І.М.Саматыя. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

IX клас

Гардзей, Н.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навіцкі, З.М. Тамашэвіч; пад рэд. Н.М. Гардзей. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

X клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

XI клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

V клас

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Васюковіч, Л.С. Беларуская мова ў 5 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.С. Васюковіч, В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Гамеза, Л.М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.М. Гамеза. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Гамеза, Л.М. Грані слова: ад гука да сказа: 5 клас: вучэб.-метад. комплекс / Л.М. Гамеза. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Красней, В.П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 5 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мазыр: Белы Вецер, 2012.

Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6 класы): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Мартынкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.