Парныя звонкія і глухія зычныя гукі

ДАПАМОГА!

Літары е,ё,ю,я,і

Літары е, ё, ю, я, і абазначаюць 2 гукі ў пачатку слова, пасля галосных, пасля апострафа і раздзяляльнага мяккага знака.

Перанос слоў

Пераносіць толькі па складах; літары й,ў, ь,' не аддзяляюцца ад папярэдняй літары; словы з аднаго склада не пераносяцца, нельга пераносіць склад з адной літары; дз,дж не раздзяляюцца пры пераносе.

 

Напісанне слоў з літарамі ў – у

У беларускай мове літара ў пішацца пасля галосных.

Парныя звонкія і глухія зычныя гукі

Парныя звонкія і глухія зычныя гукі б-п, г-х, д-т, дз-ц, дж-ч, ж-ш, з-с.

Апостраф і раздзяляльны мяккі знак

 

 

1. Хвілінка чыстапісання

ММ Мр Мн Ма см мі дм му

Маша мядзведзь воўк вожык зайчык

 

2. Арфаграфічная размінка.

- Устаўце патрэбную літару.

 

т – ц

__элевізар, ве__ер, бало__а, гос__ь, пар__а, ма__і, ква__эра.

 

д – дз

__ыня, __ень, гняз__о, __ік, ва__а, лю__і, каман__а, ня__еля, бара__а

 

3. Заданн i

-Адкажыце на пытанн i :

- Чым адрозніваюцца гукі ад літар?

- Якія бываюць гукі?

- Якія бываюць зычныя гукі?

 

- Літары е,ё,ю,я,і

- Успомніце, калі літары е, ё, ю, я, і абазначаюць 2 гукі?

Трэба выпісаць словы, у якіх літары е,ё,ю,я,і абазначаюць два гукі і растлумачыць чаму.

Ячмень, таполя, фіялка, бяроза, яліна, юнак, абед, з'ява, цёмны, паштальён.

- Перанос слоў.

- Успомніце правілы пераносы слоў.

Падзяліце словы на 2 слупкі: у 1 запісаць словы, якія можна перанесці, а ў 2 – якія нельга перанесці.

Майка, Юлія, завея, ясень, ягада, лось, ластаўка, гусь, алень, ураджай, сузор'е, воўк, сядзіба.

- Напісанне слоў з літарамі ў – у.

Калі ў беларускай мове пішацца літара ў?

Запішыце сказы пад дыктоўку.

 

Мой брат Паўлік – будаўнік. Ён пабудаваў шмат дамоў, садоў і школ. Я быў разам з ім на будоўлі.

-Парныя звонкія і глухія зычныя гукі.

Назавіце парныя звонкія і глухія зычныя гукі.

Пагуляйце ў гульню «Палячыце словы». Вам трэба знайсці памылкі, выправіць іх і растлумачыць .

Абет, берах, волаз, гараш, дзет, хлеп, рыпка, бяроска, кнішка, загатка, кробка, жапка, бутка.

 

- Апостраф і раздзяляльны мяккі знак .

Давайце ўспомнім, калі пішацца апостраф і раздзяляльны мяккі знак.

 

Лукян , брылянт , медалён , сямя , барер , лецца , надворе , Юляна , Даря , атэле , верабіха , Іля , бецца , пашталён , буря н, мілён , Афанасевіч , Юреўна , грыляж , Загоре , Генадзеўна , Савелеўна , падёмны , зявіўся.

 

-Алфав i т

Запішыце назвы месяцаў у алфавітным парадку.

 

Снежань, ліпень, красавік, верасень, люты, жнівень, май, лістапад, чэрвень, сакавік, кастрычнік, студзень.