У Маіх вачах кожны, хто вывучае гэту с ь вятую размову, пакланяецца Мне сваім розумам.
ВЕРШ 71
шраддхаван анасуйаш ча шрінуйад апі йо нарах
со 'пі муктах шубха локан прапнуйат пунйа-карманам
ш раддха-ван - які валодае верай; анасуйах - незайздросьлівы; ча - і; шрінуйат - слухае; апі - калі; йах - які; нарах - чалавек; сах - той; апі - таксама; муктах – які атрымаў вызваленьне; шубхан - набожныя; локан - плянэты; прапнуйат - знаходзіць; пунйа-карманам - праведнікаў.
Той, хто слухае нашу размовы з ь верай і без зайздрас ь ці, вызваляецца ад наступстваў сваіх грахоў і дасягае добрых плянэт, на якіх жывуць праведнікі.
КАМЭНТАР: У шэсьцьдзесят сёмым вершы гэтае часткі Госпад катэгарычна забараніў расказваць «Гіту» тым, хто зайздросьціць Госпаду. Іншымі словамі, «Бхагавад-гіта» прызначана толькі для адданых. Аднак часам здараецца так, што адданы Госпада чытае публічную лекцыю і далёка не ўсе зь ягоных слухачоў зьяўляюцца адданымі. Чаму ж ён выступае перад такой аўдыторыяй? У дадзеным вершы тлумачыцца, што, хоць далёка не кожны чалавек зьяўляецца адданым, ёсьць шмат людзей, якія не адчуваюць варожасьці да Крышны. Яны вераць, што Крышна - Вярхоўная Асоба Бога. Слухаючы, як пра Госпада расказвае Яго чысты адданы, такія людзі ачышчаюцца ад грахоў і пасьля сьмерці трапляюць на плянэты праведнікаў. Таму нават той, хто не імкнецца стаць чыстым адданым Госпада, проста слухаючы «Бхагавад-гіту», атрымлівае вялікую выгоду. Так чысты адданы дае кожнаму магчымасьць ачысьціцца ад грахоў і стаць адданым Госпада.
Звычайна тыя, хто вольны ад грахоў, людзі праведныя, зь лёгкасьцю прымаюць сьвядомасьць Крышны. Варта зьвярнуць увагу на ўжытае тут слова пунйа-карманам. Да катэгорыі пунйа-карманам адносяцца вялікія ахвярапрынашэньні, такія як ашвамедха-яг'я, памянёная ў Ведах. Набожныя людзі, якія займаюцца адданым служэньнем, але не зьяўляюцца чыстымі адданымі, трапляюць на Палярную зорку, Дхрувалоку - плянэту, якой кіруе Махараджа Дхрува. Гэта вялікі адданы Госпада, і ў яго ёсьць свая плянэта, якая называецца Палярнай зоркай.
ВЕРШ 72
каччід этач чхрутам партха твайаікагрена четаса
каччід аджнана-саммохах пранаштас те дхананджайа
каччіт - ці; этат - гэта; шрутам - пачутае; партха - о сын Прітхі; твайа - табой; эка-агрена - засяроджаным; четаса - вумом; каччіт - ці; аджнана - невуцтва; саммохах - ілюзія; пранаштах - расьцярушана; те - твая; дхананджайа - о заваёўнік багацьцяў (Aрджуна).
О сын Прітхі, о заваёўнік багац ь цяў, ці досыць уважліва ты слухаў Мяне? Ці рас ь сеялася заслона невуцтва і ілюзіі , якая ахінула цябе?
КАМЭНТАР: Госпад выступаў у ролі духоўнага настаўніка Aрджуны і таму павінен быў спытаць яго, ці дакладна ён зразумеў «Бхагавад-гіту». У адваротным выпадку Госпад быў гатовы вытлумачыць яму кожны тэзыс «Бхагавад-гіты» адпачатку. Кожны, хто пачуе «Бхагавад-гіту» у пераказе сапраўднага духоўнага настаўніка, такога як Крышна ці Яго прадстаўнік, адчуе, што ён цалкам вызваліўся ад невуцтва. «Бхагавад-гіта» - гэта не звычайная кніга, напісаная якімсьці паэтам ці пісьменьнікам; яна распаведзена Самім Вярхоўным Госпадам. Кожны, каму пашчасьціць пачуць гэтыя настаўленьні ад Крышны ці Яго сапраўднага прадстаўніка, абавязкова атрымае вызваленьне і выйдзе зь цемры недасьведчанасьці.
ВЕРШ 73
арджуна увача
нашто мохах смрітір лабдха тват-прасадан майачйута
стхіто 'смі гата-сандехах карішйе вачанам тава
арджунах увача - Aрджуна сказаў; наштах - расьсеяна; мохах - ілюзія; смрітіх - памяць; лабдха - здабыта; тват-прасадат - дзякуючы Тваёй міласьці; майа - мной; ачйута - о бязгрэшны Крышна; стхітах - устойлівы; асмі - зьяўляюся; гата - якія пайшлі; сандехах - той, чые сумневы; карішйе - выканаю; вачанам - загад; тава - Твой.
Aрджуна сказаў: Дарагі Крышна, о бязгрэшны, усе мае аблуды зараз рас ь сеяліся, і Тваёй мілас ь цю да мяне вярнулася памяць. Сумневы пакінулі мяне, і я перапоўнены рашучас ь ці дзейнічаць так, як Ты загадваеш.
КАМЭНТАР: Прызначэньне жывых істотаў, якіх увасабляе Aрджуна, складаецца ў тым, каб выконваць волю Вярхоўнага Госпада. Жывыя істоты створаны для служэньня. Шры Чайтанья Махапрабху кажа, што па сваёй прыродзе жывая істота зьяўляецца вечнай слугой Вярхоўнага Госпада. Забываючы пра гэта, жывая істота трапляе пад уладу матэрыяльнай прыроды, але служэньне Госпаду дапамагае ёй выйсьці з-пад яе ўлады і стаць вольным слугой Госпада. Жывая істота створана для таго, каб служыць, таму яна служыць або ілюзорнай энэргіі, ма й і, або Вярхоўнаму Госпаду. Служачы Ўсявышняму, яна знаходзіцца ў натуральным для сябе стане, але калі яна аддае перавагу служыць вонкавай, ілюзорнай энэргіі Госпада, то неўнікнёна трапляе ў рабства. Жывая істота, якая заблыталася, служыць у матэрыяльным сьвеце. Зьвязаная путамі цялесных жаданьняў, яна тым ня менш лічыць сябе валадаром сьвету. Гэта называецца ілюзіяй. Атрымліваючы вызваленьне, чалавек вырываецца з палону ілюзіі і дабравольна падначальваецца Вярхоўнаму Госпаду, каб выконваць Ягоную волю. Апошняй ілюзіяй, апошняй пасткай, якую расстаўляе на шляху чалавека ма йа , зьяўляецца ўяўленьне пра тое, што ён - Бог. Той, хто патрапіў у гэту пастку лічыць, што ён ужо не абумоўленая душа, а Сам Вярхоўны Госпад. Яму не хапае розуму нават на тое, каб задацца пытаньнем: «Калі я Бог, то чаму я апынуўся ў палоне сумневаў?» Гэта не прыходзіць яму ў галаву. Такім чынам, гэта апошняя пастка, падрыхтаваная для яго ілюзорнай энэргіяй. Каб па-сапраўднаму вызваліцца ад уплыву ілюзіі, неабходна спасьцігнуць Крышну, Вярхоўную Асобу Бога, і пагадзіцца выконваць Яго волю.
Вельмі важным зьяўляецца ўжытае ў дадзеным вершы слова моха. Моха - гэта антонім слова «веданьне». Атрымаць сапраўднае веданьне - значыць зразумець, што кожная жывая істота зьяўляецца вечнай слугой Госпада, але, замест таго каб лічыць сябе слугой, усе ў матэрыяльным сьвеце ўяўляюць сябе яго гаспадарамі, таму што хочуць панаваць над матэрыяльнай прыродай. З гэтага складаецца наша ілюзія. Расьсеяць гэту ілюзію можна толькі з ласкі Госпада ці з ласкі Яго чыстага адданага. І калі чалавек выходзіць з-пад яе ўлады, ён пагаджаецца дзейнічаць дзеля Крышны.
Знаходзіцца ў сьвядомасьці Крышны - значыць дзейнічаць па волі Крышны. Уведзеная ў зман вонкавай матэрыяльнай энэргіяй, абумоўленая душа не разумее, што Вярхоўны Госпад - споўнены веданьня валадар усіх жывых істотаў і ўсяго існага. Ён можа надарыць Сваіх адданых усім, чым пажадае; Ён сябар кожнай жывой істоты, але асабліва Ён мае ласку да Сваіх адданых. Ён - валадар матэрыяльнай прыроды і ўсіх жывых істотаў. Яму падуладны невычарпальны час, усе багацьці і энэргіі. Свайму адданаму Вярхоўны Госпад можа аддаць нават Самога Сябе. Той, хто ня ведае Яго, знаходзіцца ў палоне ілюзіі; замест таго каб займацца адданым служэньнем, ён служыць ма й і. Аднак Aрджуна, выслухаўшы «Бхагавад-гіту», якую распавёў яму Сам Госпад, цалкам вызваліўся ад ілюзіі. Ён зразумеў, што Крышна не проста ягоны сябар, Ён - Вярхоўная Асоба Бога. Aрджуна спасьціг Крышну такім, які Ён ёсьць. Калі гэтыя веды цалкам адкрываюцца чалавеку, ён ня можа не скарыцца Крышне. Калі Aрджуна зразумеў задуму Крышны, які хацеў скараціць надмерна пабольшанае насельніцтва Зямлі, ён пагадзіўся ўдзельнічаць у бітве, выконваючы волю Крышны. Ён ізноў узяў у рукі зброю - свой лук і стрэлы, - каб змагацца, выконваючы волю Вярхоўнай Асобы Бога.
ВЕРШ 74
санджайа увача
ітй ахам васудевасйа партхасйа ча махатманах
самвадам імам ашраушам адбхутам рома-харшанам
санджайах увача - Санджая сказаў; іті - так; ахам - я; васудевасйа - Крышны; партхасйа - Aрджуны; ча - і; мах а -атманах - вялікай душы; самвадам - размову; імам - гэту; ашраушам - слухаў; адбхутам - цудоўную; рома-харшанам - якая прымушае валасы на целе падымацца.