Пакінь усе рэлігіі і проста аддайся Мне. Я пазбаўлю цябе ад усіх наступстваў тваіх грахоў. Не бойся нічога.
КАМЭНТАР: Госпад расказаў Aрджуне пра розныя формы веданьня і рэлігіі: Ён адкрыў яму веданьне пра Вярхоўны Брахман, веданьне пра Звышдушу, расказаў пра розныя саслоўі грамадзтва і ступені духоўнага разьвіцьця, пра адрачэньне ад сьвету, растлумачыў, як вызваліцца ад матэрыяльных прыхільнасьцяў, утаймаваць пачуцьці і вум, расказаў пра мэдытацыю і г. д. Інакш кажучы, Ён распавёў яму пра многія формы рэлігійнай практыкі. Зараз жа, падводзячы вынік усяму сказанаму ў «Бхагавад-гіце», Госпад кажа, што Aрджуна павінен адмовіцца ад усяго гэтага і проста аддацца Крышне. Аддаўшыся Госпаду, ён вызваліцца ад усіх наступстваў сваіх грахоў, бо Госпад Сам абяцае яму абарону.
У сёмай частцы было сказана, што пакланяцца Госпаду Крышне можа толькі той, хто вызваліўся ад усіх наступстваў сваіх грахоў. Пачуўшы гэта, нехта, напэўна, вырашыць, што ня зможа аддацца Крышне датуль, пакуль не пазбавіцца ад усіх грахоў. Каб расьсеяць падобнага роду сумневы, у дадзеным вершы Крышна кажа, што нават той, хто яшчэ не пазбавіўся ад грахоў, зможа гэта зрабіць, аддаўшыся Госпаду Шры Крышне. Ня трэба адмыслова прыкладаць ніякіх высілкаў, каб вызваліцца ад наступстваў сваіх грахоў. Дастаткова безумоўна прызнаць Крышну вышэйшым збавіцелем усіх жывых істотаў і зь любоўю і верай аддацца Яму.
Пра тое, што значыць аддацца Крышне, гаворыцца ў «Хары-бхакці-віласе» (11.676):
анукулйасйа санкалпах
пратікулйасйа варджанам
ракшішйатіті вішвасо
гоптрітве варанам татха
атма-нікшепа-карпанйе
шад-відха шаранагатіх
Шлях адданага служэньня мае на ўвазе, што чалавек павінен кіравацца тымі рэлігійнымі прынцыпамі, якія ў канчатковым рахунку прывядуць яго да адданага служэньня Госпаду. Чалавек можа выконваць прадпісаныя абавязкі ў адпаведнасьці са сваім становішчам у грамадзтве, але, калі, выконваючы гэтыя абавязкі, ён так і не разаўе ў сабе сьвядомасьці Крышны, усе ягоныя высілкі будуць марнымі. Неабходна пазьбягаць усяго, што не вядзе да дасканаласьці ў сьвядомасьці Крышны. Трэба быць упэўненым у тым, што Крышна абароніць нас ад любой небясьпекі. Нам ня трэба турбавацца пра тое, як падтрымаць душу ў целе. Пра гэта паклапоціцца Крышна. Мы павінны заўсёды адчуваць сябе бездапаможнымі і лічыць, што толькі Крышна дапаможа нам дасягнуць духоўнай дасканаласьці. Той, хто з усёй сур'ёзнасьцю займаецца адданым служэньнем Госпаду ў поўнай сьвядомасьці Крышны, адразу ж ачышчаецца ад усёй матэрыяльнай гнюсі. Існуе шмат рэлігійных сыстэмаў і мэтадаў ачышчэньня сьвядомасьці: можна займацца філязофскім пошукам ісьціны, мэдытацыяй і містычнай йогай і г. д., але таму, хто аддаўся Крышне, няма патрэбы зьвяртацца да ўсіх гэтых мэтадаў. Проста аддаўшыся Крышне, ён зможа пазьбегнуць дарэмнага марнаваньня часу. Дзейнічаючы такім чынам, ён хутка дасягне дасканаласьці і вызваліцца ад усіх наступстваў сваіх грахоў.
Урэшце рэшт трэба разьвіць у сабе прыхільнасьць да прыгожага абраза Крышны. Яго называюць Крышнай, таму што Ён захапляльна прывабны. Той, каго паланіла аблічча прыгожага і ўсемагутнага Крышны, можа лічыць, што яму вельмі пашанцавала. Ёсьць розныя тыпы трансцэндэнталістаў: адных прыцягвае безасабовы Брахман, іншых - Госпад у вобразе Звышдушы і г. д., аднак самым лепшым зьяўляецца той, каго прыцягвае Вярхоўная Асоба Бога, асабліва Сам Крышна. Іншымі словамі, адданае служэньне Крышне, што мае на ўвазе поўную засяроджанасьць сьвядомасьці на Ім, зьяўляецца самай патаемнай часткай духоўнага веданьня і істай навукі «Бхагавад-гіты». І карма-йогаў, і філёзафаў-эмпірыкаў, і містыкаў, і адданых адносяць да катэгорыі трансцэндэнталістаў, але самы лепшы з усіх - гэта чысты адданы Госпада. Крышна кажа: ма шучах - «Нічога не бойся, адкінь усе сумневы і ні пра што не турбуйся». Гэтыя словы вельмі важныя. Нехта можа не разумець: «Як гэта - адмовіцца ад усіх формаў духоўнай практыкі і проста аддацца Крышне?» Аднак падобныя турботы марныя.
ВЕРШ 67
ідам те натапаскайа набхактайа кадачана
на чашушрушаве вачйам на ча мам йо 'бхйасуйаті
ідам - гэта; те - тваё; на - ні; атапаскайа - таму, хто не зьдзяйсьняе аскезы; на - ні; абхактайа - таму, хто не зьяўляецца адданым; кадачана - калі б там ні было; на - ні; ча - таксама; ашушрушаве - таму, хто не займаецца адданым служэньнем; вачйам - тое, што патрэбна казаць; на - ні; ча - таксама; мам - Мне; йах - які; абхйасуйаті - зайздросьціць.
Ніколі не адкрывай гэтага патаемнага веданьня таму, хто не ўстрыманы, не адданы Мне, хто не хоча служыць і зайздрос ь ціць Мне.
КАМЭНТАР: Гэтае самае патаемнае веданьне ня трэба павяраць таму, хто ніколі не абмяжоўваў сябе, імкнучыся выканаць запаведзі рэлігіі, не спрабаваў займацца адданым служэньнем у сьвядомасьці Крышны і не служыў чыстаму адданаму, але перадусім нельга адкрываць яго тым, хто лічыць Крышну проста гістарычнай асобай ці зайздросьціць Ягонай велічы. Людзі з дэманічным складам вума, якія зайздросьцяць Крышне, часам пакланяюцца Яму на свой лад, прымаючыся пісаць уласныя камэнтары да «Бхагавад-гіты», каб зарабіць на гэтым грошы. Аднак той, хто сапраўды хоча спасьцігнуць Крышну, не павінен чытаць іх творы. Людзям распушчаным і няўстрыманым ніколі не спасьцігнуць сэнсу «Бхагавад-гіты». Нават калі чалавек утаймаваў пачуцьці і строга кіруецца прадпісаньняў Ведаў, але пры гэтым не зьяўляецца адданым Госпада, ён ніколі не зможа зразумець Крышну. Больш за тое, нават чалавек, які выдае сябе за адданага, але не заняты служэньнем у сьвядомасьці Крышны, пазбаўлены гэтай магчымасьці. Ёсьць шмат людзей, якія зайздросьцяць Крышне толькі таму, што ў «Бхагавад-гіце» Ён абвясьціў Сябе Ўсявышнім і заявіў, што на сьвеце няма нікога роўнага Яму ці больш вялікага, чым Ён. Такім людзям ня варта расказваць «Бхагавад-гіту», бо яны ўсё адно яе не зразумеюць. Зьнявераныя людзі ніколі не змогуць зразумець «Бхагавад-гіту» і Самога Крышну. Той, хто не спасьціг Крышну пад кіраўніцтвам чыстага адданага, не павінен нават спрабаваць камэнтаваць «Бхагавад-гіту».
ВЕРШ 68
йа ідам парамам гухйам мад-бхактешв абхідхасйаті
бхактім майі парам крітва мам эваішйатй асамшайах
йах - які; ідам - гэту; парамам - самую; гухйам - вышэйшую таямніцу; мат - Маіх; бхактешу - сярод адданых; абхідхасйаті - тлумачыць; бхактім - адданае служэньне; ма й і - Мне; парам - трансцэндэнтнае; крітва - выканаўшы; мам - да Мяне; эва - абавязкова; эшйаті - прыйдзе; асамшайах - без сумневу.
Той, хто адкрывае гэту вышэйшую таямніцу Маім адданым, абавязкова атрымае дар чыстага адданага служэн ь ня і пад канец жыц ь ця вернецца да Мяне.
КАМЭНТАР: Звычайна «Бхагавад-гіту» рэкамэндуюць абмяркоўваць толькі сярод адданых, бо неаданныя ня здольныя спасьцігнуць Крышну і «Бхагавад-гіту». Тыя, хто адмаўляецца прыняць Крышну такім, які Ён ёсьць, і «Бхагавад-гіту» такой, якая яна ёсьць, не павінны камэнтаваць яе на свой лад, каб не трапіць у разрад блюзьнераў. «Бхагавад-гіту» трэба тлумачыць людзям, якія гатовы прызнаць Крышну Вярхоўнай Асобай Бога. Гэтае пісаньне прызначана толькі для адданых, а не для філёзафаў-эмпірыкаў. Аднак той, хто шчыра імкнецца растлумачыць істу «Бхагавад-гіты», не скажаючы сэнс, будзе прагрэсаваць у адданым служэньні і ўрэшце стане чыстым адданым Госпада. A чыстае адданае служэньне напэўна прывядзе яго дамоў, да Госпада.
ВЕРШ 69
на ча тасман манушйешу кашчін ме прійа-кріттамах
бхавіта на ча ме тасмад анйах прійатаро бхуві
на - не; ча - і; тасмат - яго; манушйешу - сярод людзей; кашчіт - ніхто; ме - Мне; прійа-кріт-тамах - даражэй; бхавіта - стане; на - не; ча - і; ме - Мне; тасмат - яго; анйах - іншы; прійа-тарах - даражэй; бхуві - у гэтым сьвеце.
У гэтым с ь веце для Мяне няма і ніколі не будзе слугі даражэй, чым ён.
ВЕРШ 70
адхйешйате ча йа імам дхармйам самвадам авайох
джнана-йаджнена тенахам іштах сйам іті ме матіх
адхйешйате - вывучыць; ча - таксама; йах - які; імам - гэту; дхармйам - сьвятую; самвадам - размову; авайох - нашу; джнана - веды; йаджнена - ахвярапрынашэньнем; тена - тым; ахам - Я; іштах - шанаваны; сйам - буду; іті - так; ме - Мая; матіх - думка.