Ва ўсіх справах і распачынан ь нях заўсёды спадзявайся на Мяне і помні, што ты знаходзісься пад Маёй абаронай. Такім чынам займаючыся адданым служэн ь нем, заўсёды думай пра Мяне.

КАМЭНТАР: Той, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, ніколі не паводзіць сябе так, нібы зьяўляецца гаспадаром сьвету. Як слуга, адданы павінен заўсёды дзейнічаць, выконваючы волю Вярхоўнага Госпада. Слуга ніколі не дзейнічае па ўласнаму жаданьню. Ён робіць толькі тое, што загадвае яму спадар. Слуга, які выконвае загады вышэйшага спадара, не цешыцца набыткамі і не смуткуе пра страты. Ён проста сумленна выконвае свой абавязак, дзейнічаючы па волі Вярхоўнага Госпада. Нам могуць запярэчыць: Aрджуна дзейнічаў пад асабістым кіраўніцтвам Крышны, але што рабіць таму, у каго няма магчымасьці мець зносіны з Крышнай? Калі чалавек дзейнічае ў адпаведнасьці з указаньнямі, якія Крышна даў у «Бхагавад-гіце», і пад кіраўніцтвам Яго прадстаўніка, ён дасягне таго ж самага выніку. Асаблівае значэньне мае ўжытае ў дадзеным вершы слова мат-парах. Гэта значыць, што ў адданага няма іншай мэты, апроч таго, каб дзейнічаць у сьвядомасьці Крышны дзеля задавальненьня Госпада. Пры гэтым, займаючыся чым-небудзь, адданы павінен думаць толькі пра Крышну: «Крышна загадваў мне зрабіць гэтую справу». Тады ён, натуральна, будзе думаць пра Крышну і такім чынам дасягне дасканаласьці ў сьвядомасьці Крышны. Патрэбна, аднак, адзначыць, што чалавек, зрабіўшы нешта па ўласным жаданьні, не павінен прапаноўваць Госпаду вынікі такога ўчынку. Такая дзейнасьць не адносіцца да адданага служэньня ў сьвядомасьці Крышны. Адданы павінен дзейнічаць строга ў адпаведнасьці з указаньнямі Крышны. Гэта вельмі важна. Мы атрымліваем указаньні Госпада па ланцугу вучнёўскай пераемнасьці, ад сапраўднага духоўнага настаўніка. Таму выкананьне ўказаньняў духоўнага настаўніка павінна стаць для адданага галоўным абавязкам у жыцьці. Калі чалавек прымае сапраўднага духоўнага настаўніка і дзейнічае ў адпаведнасьці зь ягонымі ўказаньнямі, ён абавязкова дасягне дасканаласьці жыцьця ў сьвядомасьці Крышны.

 

 

ВЕРШ 58

 

мач-чіттах сарва-дургані мат-прасадат тарішйасі
атха чет твам аханкаран на шрошйасі вінанкшйасі

 

мат - Мяне; чіттах - які ўсьведамляе; сарва - усе; дургані - перашкоды; мат-прасадат - дзякуючы Маёй міласьці; тарішйасі - пераадолееш; атха - але; чет - калі; твам - ты; аханкарат - з-за падманнага эга; на шрошйасі - не пачуеш; вінанкшйасі - згубісься.

Заўсёды думаючы пра Мяне, ты па Маёй міласьці пераадолееш усе перашкоды абумоўленага жыц ь ця. Калі ж ты будзеш дзейнічаць так , як падахвочвае цябе падманнае эга, не слухаючы Маіх указан ь няў і не памятаючы пра Мяне, то страціш сябе.

КАМЭНТАР: Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, не турбуецца пра задавальненьне сваіх фізычных патрэбаў. Невукам ніколі не зразумець таго, як можна быць вольным ад усіх турботаў. Для таго, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, Госпад Крышна робіцца самым блізкім сябрам. Госпад Сам клапоціцца пра дабрабыт Свайго сябра і аддае Сябе яму, бачачы, як адданы без стомы служыць Яму, імкнучыся даставіць Яму задавальненьне. Таму мы не павінны паводзіцца падманным эгам, якое вырастае з матэрыяльных уяўленьняў аб жыцьці. Ніхто не павінен лічыць сябе незалежным ад законаў матэрыяльнай прыроды і думаць, што валодае поўнай свабодай дзеяньняў. Кожны чалавек знаходзіцца пад уладай няўмольных законаў прыроды. Але як толькі чалавек пачынае дзейнічаць у сьвядомасьці Крышны, як ён адразу ж вызваляецца і пазбаўляецца ад матэрыяльных цяжкасьцяў. Неабходна зьвярнуць увагу на словы Крышны: той, хто не дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, губляецца ў віры матэрыяльнага сьвету, у акіяне нараджэньняў і сьмерцяў. Ніводная абумоўленая душа насамрэч ня ведае, што можна рабіць і чаго рабіць нельга, аднак чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, можа не баяцца дзейнічаць, бо Сам Крышна, які знаходзіцца ў яго сэрцы, падказвае яму знутры, што рабіць, а духоўны настаўнік пацьвярджае ўказаньні Крышны.

 

 

ВЕРШ 59

 

йад аханкарам ашрітйа на йотсйа іті манйасе
мітхйаіша вйавасайас те пракрітіс твам нійокшйаті

 

йат - калі; аханкарам - падманнае эга; ашрітйа - знойдучы як прыстанак; на йотсйе - не буду ваяваць; іті - так; манйасе - думаеш; мітхйа эшах - гэта падманная; вйавасайах - рашучасьць; те - твая; пракрітіх - прырода; твам - цябе; нійокшйаті - будзе выкарыстоўваць.

Калі ж ты не выканаеш Маёй волі і не ўступіш у бітву, то выбераш няслушны шлях. Твая прырода ўсё роўна прымусіць цябе ваяваць.

КАМЭНТАР: Aрджуна быў ваяром, ад прыроды надзеленым тэмпэрамэнтам кшатрыя. Таму ваяваць было для яго натуральна. Але пад уплывам падманнага эга ён баяўся, што, забіўшы свайго настаўніка, дзеда і сяброў, зьдзейсьніць грэх. Па сутнасьці справы, ён лічыў сябе гаспадаром сваіх учынкаў, як быццам ён сам вызначаў, якімі - дрэннымі ці добрымі - будуць наступствы ягонай дзейнасьці. Ён забыўся, што поруч зь ім знаходзіўся Госпад, Вярхоўная Асоба Бога, які загадваў яму ўступіць у бой. Такая няпамятлівасьць уласьцівая абумоўленай душы. Вярхоўны валадар кажа нам, што добра, а што дрэнна, і, проста дзейнічаючы ў сьвядомасьці Крышны, мы можам дасягнуць дасканаласьці жыцьця. Ніхто ня можа прадбачыць, што прыгатаваў яму лёс, гэтак жа добра, як Вярхоўны Госпад, таму самае лепшае, што мы можам зрабіць, - гэта паступаць у адпаведнасьці з воляй Вярхоўнага Госпада. Ніхто не павінен грэбаваць указаньнямі Вярхоўнай Асобы Бога ці дзейнічаць насуперак волі духоўнага настаўніка, які зьяўляецца прадстаўніком Госпада. Волю Вярхоўнай Асобы Бога трэба выконваць бесьпярэчна - тады мы заўсёды будзем у поўнай бясьпецы.

 

 

ВЕРШ 60

 

свабхава-джена каунтейа нібаддхах свена кармана
картум неччхасі йан мохат карішйасй авашо 'пі тат

 

свабхава-джена – якая адпавядае тваёй прыродзе; каунтейа - о сын Куньці; нібаддхах - абумоўлены; свена - сваёй; кармана - дзейнасьцю; картум - рабіць; на - не; іччхасі - жадаеш; йат - якое; мохат - з-за ілюзіі; карішйасі - будзеш выконваць; авашах - супраць волі; апі - нават; тат - тое.

Пад уплывам ілюзіі ты зараз адмаўляесься дзейнічаць згодна з Маім загадам. Але твая ўласная прырода ўсё роўна прымусіць цябе дзейнічаць менавіта гэтак, о сын Куньці.

КАМЭНТАР: Той, хто адмаўляецца выконваць волю Вярхоўнага Госпада, будзе змушаны дзейнічаць у адпаведнасьці з гунамі матэрыяльнай прыроды, пад уплывам якіх ён знаходзіцца. Кожны з нас адчувае на сабе ўплыў пэўнага спалучэньня матэрыяльных гун і дзейнічае ў адпаведнасьці з гэтым. Але той, хто добраахвотна кіруецца ўказаньнямі Вярхоўнага Госпада, сапраўды, варты славы.

 

 

ВЕРШ 61

 

ішварах сарва-бхутанам хрід-деше 'рджуна тіштхаті
бхрамайан сарва-бхутані йантрарудхані майайа

 

і шварах - Вярхоўны Госпад; сарва-бхутанам - усіх жывых істотаў; хріт-деше - у сэрцы; арджуна - о Aрджуна; тіштхаті - знаходзіцца; бхрамайан - які прымушае рухацца; сарва-бхутані - усе жывыя істоты; йантра - у машыну; арудхані - зьмешчаныя; майайа - матэрыяльнай энэргіяй.