О сын Прітхі, розум, ня здольны адроз ь ніць рэлігію ад бязбожнас ь ці, дзеян ь не дазволенае ад дзеян ь ня забароненага, знаходзіцца ў гуне жарсьці.
ВЕРШ 32
адхармам дхармам іті йа манйате тамасавріта
сарвартхан віпарітамш ча буддхіх са партха тамасі
адхармам - бязбожнасьць; дхармам - рэлігію; іті - так; йа - які; манйате - лічыць; тамаса - ілюзіяй; авріта - пакрыты; сарва-артхан - усе рэчы; віпарітан - скажоныя; ча - таксама; буддхіх – розум; са - гэты; партха - о сын Прітхі; тамасі - які адносіцца да гуны невуцтва.
Розум, які прымае бязбожнас ь ць за рэлігію, а рэлігію за бязбожнас ь ць, які заблытаўся, пагружаны ў цемру і які ўвесь час зьбівае чалавека з сапраўднага шляху, о Партха, зьяўляецца розумам у гуне невуцтва.
КАМЭНТАР: Розум у гуне невуцтва заўсёды дзейнічае ня так, як трэба. Ён прымае за рэлігію тое, што не мае да яе ніякага дачыненьня, а сапраўдную рэлігію адпрэчвае. Людзі ў гуне невуцтва прымаюць вялікую душу за звычайнага чалавека, а звычайнага чалавека - за вялікую душу. Яны называюць праўду хлусьнёй, а хлусьню - праўдай. Што б яны ні рабілі, яны заўсёды абіраюць няправільны шлях, таму гаворыцца, што іх розум знаходзіцца ў гуне невуцтва.
ВЕРШ 33
дхрітйа йайа дхарайате манах-пранендрійа-крійах
йогенавйабхічарінйа дхрітіх са партха саттвікі
дхрітйа - рашучасьцю; йайа - той, якая дазваляе; дхарайате - падтрымлівае; манах - вума; прана - струменяў жыцьцёвага паветра; індрійа - пачуцьцяў; крійах - дзеяньні; йогена - йог ай; авйабхічарінйа - няўхільнай; дхрітіх - рашучасьць; са - гэта; партха - о сын Прітхі; саттвікі - якая адносіцца да гуны даброці.
О сын Прітхі, цьвёрдая, непахісная рашучас ь ць, якая падтрымліваецца практыкай йогі і дазваляе чалавеку авалодаць сваім вумом, струменямі жыц ь цёвага паветра і пачуц ь цямі, называецца рашучас ь цю ў гуне даброці.
КАМЭНТАР: Йога - гэта мэтад, які дазваляе спасьцігнуць Вышэйшую Душу. Той, хто няўхільна, з рашучасьцю ідзе да гэтай мэты, засяродзіўшы на Вышэйшай Душы свой вум, пачуцьці і жыцьцёвую энэргію, пагружаны ў сьвядомасьць Крышны. Такая рашучасьць зьяўляецца рашучасьцю ў гуне даброці. Асаблівай увагі заслугоўвае слова авйабхічарінйа, якое ўказвае на тое, што людзі, пагружаныя ў сьвядомасьць Крышны, ніколі не адхіляюцца ні на якую іншую дзейнасьць.
ВЕРШ 34
йайа ту дхарма-камартхан дхрітйа дхарайате 'рджуна
прасангена пхалаканкші дхрітіх са партха раджасі
йайа - якой; ту - але; дхарма - рэлігійная дзейнасьць; кама - задавальненьне пачуцьцяў; артхан - і матэрыяльны дабрабыт; дхрітйа - рашучасьцю; дхарайате - падтрымлівае; арджуна - о Aрджуна; прасангена - прыхільнасьцю; пхала-аканкші - той, хто імкнецца нацешыцца пладамі сваёй працы; дхрітіх - рашучасьць; са - гэта; партха - о сын Прітхі; раджасі - якая адносіцца да гуны жарсьці.
Рашучас ь ць, якая падахвочвае чалавека імкнуцца да пладоў рэлігіі, матэрыяльнага дабрабыту і пачуц ь цёвых асалод аў , мае прыроду гуны жарсьці, о Aрджуна.
КАМЭНТАР: Чалавек, які імкнецца толькі да таго, каб цешыцца вынікамі сваёй рэлігійнай ці эканамічнай дзейнасьці, чалавек, адзінае жаданьне якога складаецца з задавальненьня ўласных пачуцьцяў і які падначаліў гэтаму жаданьню свой вум, жыцьцёвую энэргію і органы пачуцьцяў, знаходзіцца ў гуне жарсьці.
ВЕРШ 35
йайа свапнам бхайам шокам вішадам мадам эва ча
на вімунчаті дурмедха дхрітіх са партха тамасі
йайа - якой; свапнам - сон; бхайам - страх; шокам - смутак; вішадам - журба; мадам - ілюзія; эва - безумоўна; ча - і; на - не; вімунчаті - адмаўляецца; дурмедха - неразумны; дхрітіх - рашучасьць; са - гэта; партха - о сын Прітхі; тамасі - якая адносіцца да гуны невуцтва.
A рашучас ь ць, якая не можа пазбавіць чалавека ад сноў, страху, смутку, прыгнечанас ь ці і ілюзіі — такая рашучас ь ць, пазбаўленая разважлівас ь ці, о сын Прітхі, адносіцца да гуны цемры.
КАМЭНТАР: З гэтага верша не вынікае, што чалавек у гуне даброці не бачыць сноў. Слова свапнам у дадзеным кантэксьце значыць празьмерны сон. Чалавек заўсёды бачыць сны, у якой бы гуне - даброці, жарсьці ці невуцтва - ён ні знаходзіўся; гэта яго натуральная функцыя. Але той, хто занадта шмат сьпіць, хто не можа не ганарыцца сваімі магчымасьцямі цешыцца матэрыяльнымі рэчамі, хто заўсёды марыць дамагчыся ўлады над матэрыяльным сьветам і падначальвае гэтай мэце ўсю сваю жыцьцёвую энэргію, дзейнасьць свайго вума і пачуцьцяў, - той валодае рашучасьцю ў гуне невуцтва.
ВЕРШ 36
сукхам тв іданім трі-відхам шріну ме бхаратаршабха
абхйасад рамате йатра духкхантам ча нігаччхаті
сукхам - шчасьце; ту - але; іданім - цяпер; трі-відхам – якое ўключае тры віды; шріну - пачуй; ме - ад Мяне; бхарата-рішабха - о лепшы з Бхаратаў; абхйасат - дзякуючы практыцы; рамате - цешыцца; йатра - дзе; духкха - пакутам; антам - канец; ча - таксама; нігаччхаті - настае.
О лепшы з роду Бхараты, цяпер пачуй ад Мяне пра тры віды шчас ь ця, якім цешыцца абумоўленая душа і якое часам дазваляе ёй скончыць з усімі пакутамі.
КАМЭНТАР: Абумоўленая душа ніколі не спыняе спробаў знайсьці шчасьце ў матэрыяльным сьвеце. Дзеля гэтага ёй даводзіцца зноў і зноў жаваць перажаванае. Але часам, цешачыся ў матэрыяльным сьвеце, яна вызваляецца ад матэрыяльнага рабства ў выніку зносінаў зь вялікай душой. Іншымі словамі, абумоўленая душа заўсёды шукае асалодаў, але, калі пад уплывам станоўчых зносінаў яна разумее, што ўсё гэта ўжо шмат разоў было, у ёй прачынаецца сапраўдная сьвядомасьць Крышны і яна зжывае імкненьне да аднастайнага матэрыяльнага «шчасьця».
ВЕРШ 37
йат тад агре вішам іва парінаме 'мрітопамам
тат сукхам саттвікам проктам атма-буддхі-прасада-джам
йат - якое; тат - тое; агре - у пачатку; вішам іва - як атрута; парінаме - у канцы; амріта - з нэктарам; упамам - параўнальнае; тат - тое; сукхам - шчасьце; саттвікам - якое адносіцца да гуны даброці; проктам - званае; атма - у душы; буддхі – розуму; прасада-джам - народжанае з задавальненьня.
Тое, што спачатку здаецца атрутай, а ў канцы робіцца падобным нэктару, стан, у якім чалавек абуджаецца да самаўс ь ведамлен ь ня, называюць шчас ь цем у гуне даброці.
КАМЭНТАР: Чалавек, які імкнецца спасьцігнуць прыроду душы, павінен прытрымлівацца шматлікіх правілаў, каб утаймаваць пачуцьці і вум і засяродзіцца на душы. Усё гэта нялёгка і можа здацца атрутай, але, калі чалавек здолее прытрымлівацца ўсіх прадпісаньняў, ён дзякуючы гэтаму падымецца на трансцэндэнтны ўзровень і так спазнае нэктар неўміручасьці. Гэта дасьць яму магчымасьць па-сапраўднаму цешыцца жыцьцём.
ВЕРШ 38
вішайендрійа-самйогад йат тад агре 'мрітопамам
парінаме вішам іва тат сукхам раджасам смрітам
вішайа - з аб'ектамі пачуцьцяў; індрійа - пачуцьцяў; самйогат - ад судотыку; йат - якое; тат - тое; агре - у пачатку; амріта-упамам — падобна да нэктару; парінаме - у канцы; вішам іва — як атрута; тат - тое; сукхам - шчасьце; раджасам - якое адносіцца да гуны жарсьці; смрітам - якое разумеецца.
Шчас ь це, якое чалавек адчувае ад судотыку пачуц ь цяў з ь іх аб'ектамі, якое спачатку здаецца нэктарам, а ў канцы робіцца падобным атруце, называюць шчас ь цем у гуне жарсьці.
КАМЭНТАР: Калі юнак знаёміцца зь дзяўчынай, пачуцьці выклікаюць у ім жаданьне бачыць яе, дакранацца да яе і цешыцца блізкасьцю зь ёй. Спачатку ўсё гэта дастаўляе пачуцьцям велізарнае задавальненьне, але рана ці позна іх адносіны робяцца падобнымі да атруты. Яны расстаюцца ці разводзяцца, адчуваючы боль і жорсткія пакуты. Такое шчасьце адносіцца да гуны жарсьці. Шчасьце, якое чалавек адчувае, калі яго пачуцьці датыкаюцца з аб'ектамі пачуцьцяў, заўсёды цягне за сабой пакуты, і яго варта ўсяляк пазьбягаць.
ВЕРШ 39
йад агре чанубандхе ча сукхам моханам атманах
нідраласйа-прамадоттхам тат тамасам удахрітам
йат - якое; агре - у пачатку; ча - таксама; анубандхе - у канцы; ча - таксама; сукхам - шчасьце; моханам - зманлівае; атманах - душы; нідра - са сну; аласйа - ляноты; прамада - ілюзіі; уттхам - якое паўстала; тат - тое; тамасам - якое адносіцца да гуны невуцтва; удахрітам - званае.
A шчас ь це, якое ас ь ляпляе чалавека, пазбаўляючы яго магчымас ь ці спас ь цігнуць прыроду душы, зманлівае ў пачатку і ў канцы, спароджанае сном, лянотай і ілюзіяй, - такое шчас ь це называюць шчас ь цем у гуне невуцтва.
КАМЭНТАР: Той, хто знаходзіць задавальненьне ў бязьдзейнасьці і сьне, знаходзіцца пад уплывам гуны цемры, невуцтва. Тое ж самае можна сказаць і пра чалавека, які ня ведае, што можна рабіць, а чаго нельга. Для чалавека ў гуне невуцтва ўсё зьяўляецца ілюзіяй. Ён не адчувае шчасьця ні ў пачатку, ні ў канцы. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам гуны жарсьці, можа адчуваць нейкае мімалётнае шчасьце ў пачатку, якое ў канцы абарачваецца мукамі, але чалавек у гуне невуцтва адчувае адны пакуты ад пачатку і да канца.
ВЕРШ 40
на тад асті прітхівйам ва
діві девешу ва пунах
саттвам пракріті-джаір муктам
йад эбхіх сйат трібхір гунаіх
на - не; тат - тое; асті - існуе; прітхівйам - на Зямлі; ва - ці; діві - на вышэйшых плянэтах; девешу - сярод напаўбагоў; ва - ці; пунах - ізноў; саттвам - існаваньне; пракріті-джаіх - спароджанымі матэрыяльнай прыродай; муктам - вольнае; йат - якое; эбхіх - гэтымі (ад іх уплыву); сйат - было б; трібхіх - трыма; гунаіх - гунамі матэрыяльнай прыроды.
Нідзе ў гэтым с ь веце - ні тут, ні на плянэтах напаўбагоў - няма ніводнай істоты, якая не адчувала б на сабе ўплыву трох гун, спароджаных матэрыяльнай прыродай.
КАМЭНТАР: Падводзячы вынік усяму сказанаму, Госпад кажа, што тры гуны матэрыяльнай прыроды распаўсюджваюць свой уплыў на ўвесь сусьвет.
ВЕРШ 41
брахмана-кшатрійа-вішам шудранам ча парантапа
кармані правібхактані свабхава-прабхаваір гунаіх
брахмана - брахманаў; кшатрійа - кшатрыяў; вішам - і вайш'яў; шудранам - шудраў; ча - і; парантапа - о заваёўнік ворагаў; кармані - дзеяньні; правібхактані - падзелены; свабхава - уласнай прыродай; прабхаваіх - спароджанымі; гунаіх - гунамі матэрыяльнай прыроды.
Брахманаў, кшатрыяў, вайш'яў і шудраў можна пазнаць па іх якасьцях, якія праяўляюцца ў дзейнасьці, адпаведнай тром гунам матэрыяльнай прыроды, о заваёўнік ворагаў.
ВЕРШ 42
шамо дамас тапах шаучам кшантір арджавам эва ча
джнанам віджнанам астікйам брахма-карма свабхава-джам
шамах - улагоджанасьць; дамах - самавалоданьне; тапах - аскетызм; шаучам - чысьціня; кшантіх - цярплівасьць; арджавам - сумленнасьць; эва - вядома; ча - і; джнанам - веданьне; віджнанам - мудрасьць; астікйам - рэлігійнасьць; брахма - брахмана; карма - абавязак; свабхава-джам - спароджаны (ягонай) прыродай.
Улагоджанасьць, самавалоданьне, аскетычнасьць, чысьціня, цярплівасьць, сумленнасьць, веданьне, мудрасьць і рэлігійнасьць - такія прыродныя якасьці брахманаў, што праяўляюцца ў іх дзейнасьці.
ВЕРШ 43
шаурйам теджо дхрітір дакшйам йуддхе чапй апалайанам
данам ішвара-бхаваш ча кшатрам карма свабхава-джам
шаурйам - гераічнасьць; теджах - сіла; дхрітіх - рашучасьць; дакшйам - знаходлівасьць; йуддхе - у бітве; ча - і; апі - таксама; апалайанам - устойлівасьць; данам - шчодрасьць; ішвара - кіраўніка; бхавах - прырода; ча - і; кшатрам - уласьцівы кшатрыю; карма - абавязак; свабхава-джам - спароджаны (ягонай) прыродай.
Гераічнасьць, сіла, рашучасьць, знаходлівасьць, адвага, шчодрасьць і ўменьне весьці за сабой - усё гэта прыродныя якасьці кшатрыяў, патрэбныя ім для выкананьня свайго абавязку.
ВЕРШ 44
кріші-го-ракшйа-ваніджйам ваішйа-карма свабхава-джам
парічарйатмакам карма шудрасйапі свабхава-джам
кріші - земляробства; го - кароў; ракшйа - абарона; ваніджйам - і гандаль; ваішйа - вайш'і; карма - абавязак; свабхава-джам - спароджаны (ягонай) прыродай; парічарйа - служэньне; атмакам - тое, іста якога; карма - абавязак; шудрасйа - шудры; апі - таксама; свабхава-джам - спароджаны (ягонай) прыродай.
Земляробства, абарона кароў і гандаль - вось заняткі, якія адпавядаюць прыродзе вайш'яў, шудры ж прызначаны для таго, каб займацца фізычнай працай і служыць іншым.
ВЕРШ 45
све све карманй абхіратах самсіддхім лабхате нарах
сва-карма-ніратах сіддхім йатха віндаті тач чхріну
све све - у сваіх; кармані - справах; абхіратах - заняты; самсіддхім - дасканаласьць; лабхате - атрымлівае; нарах - чалавек; сва-карма - сваімі абавязкамі; ніратах - заняты; сіддхім - дасканаласьці; йатха - якім чынам; віндаті - дасягае; тат - тое; шріну - паслухай.