У той жа час дзейнасьць, якая патрабуе велізарных высілкаў, скіраваная на выканан ь не ўласных жадан ь няў і прадыктаваная падманным эга, называюць дзейнасьцю ў гуне жарсьці.

 

 

ВЕРШ 25

 

анубандхам кшайам хімсам анапекшйа ча паурушам
мохад арабхйате карма йат тат тамасам учйате

 

анубандхам - рабства ў будучыні; кшайам - разбуральная; хімсам - пакута, прычыненая іншым; анапекшйа - без уліку (яе наступстваў); ча - таксама; паурушам - па ўласным меркаваньні; мохат - з-за зманаў; арабхйате - пачынаецца; карма - дзейнасьць; йат - якая; тат - тая; тамасам - якая адносіцца да гуны невуцтва; учйате - называецца.

Дзейнась ць, выкліканая зманамі, якая супярэчыць указан ь ням с ь вятых пісаньняў, без уліку яе занявольваючых наступстваў, ці дзейнасьць з ужыван ь нем гвалту, якая прычыняе пакуты іншым жывым істот ам , лічыцца дзейнасьцю ў гуне невуцтва.

КАМЭНТАР: Кожнаму з нас давядзецца адказваць за зьдзейсьненыя намі ўчынкі перад дзяржавай ці перад пасланцамі Вярхоўнага Госпада, якіх называюць Ямадутамі. Безадказныя дзеяньні валодаюць разбуральнай сілай, бо зьдзяйсьняюцца насуперак прадпісаньням шастраў. Такая дзейнасьць часта зьвязана з ужываньнем гвалту і прыносіць пакуты іншым жывым істотам. Зьдзяйсьняючы такія безадказныя дзеяньні, чалавек прымае ў разьлік толькі ўласны досьвед. Гэта называюць ілюзіяй. Падобнага роду ілюзорная дзейнасьць спароджана гунай невуцтва.

 

 

ВЕРШ 26

 

мукта-санго 'нахам-ваді дхрітй-утсаха-саманвітах
сіддхй-асіддхйор нірвікарах карта саттвіка учйате

 

мукта-сангах - вызвалены ад сувязі з матэрыяй; анахам-ваді – які не мае падманнага эга; дхріті - рашучасьцю; утсаха - і велізарным запалам; саманвітах - надзелены; сіддхі - у посьпеху; асіддхйох - і няўдачы; нірвікарах - нязьменны; карта - які дзейнічае; саттвіках - які адносіцца да гуны даброці; учйате - лічыцца.

Той, хто выконвае свой абавязак, не зважаючы на гуны матэрыяльнай прыроды і падманнае эга, хто дзейнічае з ь вялікай рашучас ь цю і энтузіязмам, хто застаецца абыякавым у посьпеху і няўдачы, дзейнічае ў гуне даброці.

КАМЭНТАР: Чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, знаходзіцца па-за сфэрай уплыву гун матэрыяльнай прыроды. Вольны ад падманнага эга і гонару, ён не прывязаны да вынікаў сваёй працы. Аднак гэта не замінае яму працаваць зь неаслабным энтузіязмам датуль, пакуль даручаная яму справа ня будзе завершана. Цяжкасьці, якія яму даводзіцца пераадольваць, не зьмяншаюць яго энтузіязму. Яму ўсё роўна, што яго чакае: посьпех ці няўдача; ён аднолькава спакойны і ў радасьці, і ў горы. Такі чалавек зацьвердзіўся ў гуне даброці.

 

 

ВЕРШ 27

 

рагі карма-пхала-препсур лубдхо хімсатмако 'шучіх
харша-шоканвітах карта раджасах парікіртітах

 

рагі - моцна прывязаны; карма-пхала - вынікаў сваёй працы; препсух - ахвотнік; лубдхах - прагны; хімса-атмаках - зласьлівы; ашучіх - нячысты; харша-шока-анвітах - схільны да радасьцяў і смутку; карта - які дзейнічае; раджасах - які адносіцца да гуны жарсьці; парікіртітах - які абвяшчаецца.

Калі чалавек прывязаны да дзейнасьці і да яе вынікаў, калі ён рухомы жадан ь нем нацешыцца пладамі сваёй працы, калі ён прагны, злас ь лівы, нячысты, схільны да радас ь цяў і смутку, пра такога чалавека кажуць, што ён знаходзіцца пад уплывам гуны жарсьці.

КАМЭНТАР: Вельмі моцная прыхільнасьць да пэўнага віду дзейнасьці, дакладней да яе вынікаў, выклікана прыхільнасьцю чалавека да матэрыялістычнага ладу жыцьця: да сямейнага агменю, жонкі і дзяцей. Такі чалавек ніколі не імкнецца да дасканаласьці і ўзьнёслых ідэалаў. Ён жадае толькі аднаго: атачыць сябе матэрыяльным камфортам. Такія людзі, зазвычай, вельмі прагныя, яны думаюць, што ўсе іх набыцьці застануцца зь імі навекі і ніколі ня будуць страчаны. Варожа ставячыся да іншых, яны гатовы на ўсё дзеля асалодаў. Таму звычайна такія людзі нячыстыя і непераборлівыя ў сродках: ім усё роўна, якім шляхам да іх прыходзяць грошы. Яны нястрымна цешацца посьпехам і моцна пакутуюць, сутыкаючыся зь няшчасьцямі. Так дзейнічаюць тыя, хто знаходзіцца пад уплывам гуны жарсьці.

 

 

ВЕРШ 28

 

айуктах пракрітах стабдхах шатхо наішкрітіко 'ласах
вішаді діргха-сутрі ча карта тамаса учйате

 

айуктах - які ігнаруе прадпісаньні шастраў; пракрітах - матэрыялістычны; стабдхах - упарты; шатхах - хлусьлівы; наішкрітіках - які абражае іншых; аласах - ленаваты; вішаді - пануры; діргха-сутрі - які адкладвае ўсё на потым; ча - таксама; карта - якія робяць; тамасах - у гуне невуцтва; учйате - лічыцца.

Чалавек, увесь час паглынуты дзейнасьцю, якая супярэчыць указан ь ням с ь вятых пісаньняў, матэрыялістычны і ўпарты, які падманвае і які ўвесь час абражае іншых, ленаваты, заўсёды пануры, які адкладвае ўсе на потым, - такі чалавек знаходзіцца пад уплывам гуны невуцтва.

КАМЭНТАР: Сьвятыя пісаньні даюць нам магчымасьць даведацца, якой дзейнасьцю можна займацца, а якой не. Тыя, хто ігнаруе гэтыя прадпісаньні, як правіла, займаюцца недазволенай дзейнасьцю. Звычайна такія людзі пільнуюцца матэрыялістычных гледжаньняў. Яны дзейнічаюць, падахвочаныя гунамі матэрыяльнай прыроды, а не ў адпаведнасьці з указаньнямі пісаньняў. Такія людзі звычайна вельмі ўпартыя і жорсткія, яны схільныя да зману і ім падабаецца абражаць іншых. Яны вельмі гультаяватыя; звычайна яны не выконваюць як сьлед сваіх абавязкаў, а адкладаюць усе справы на потым. Таму яны заўсёды выглядаюць панурымі. Яны ўвесь час ўсё цягнуць: тое, што можна зрабіць за гадзіну, яны расьцягваюць на гады. Так дзейнічаюць людзі, якія знаходзяцца пад уплывам гуны невуцтва.

 

 

ВЕРШ 29

 

буддхер бхедам дхрітеш чаіва гунатас трі-відхам шріну
прочйаманам ашешена прітхактвена дхананджайа

 

буддхех – розуму; бхедам - адрозьненьне; дхрітех - рашучасьці; ча - таксама; эва - безумоўна; гунатах - у адпаведнасьці з гунамі матэрыяльнай прыроды; трі-відхам – якое ўключае тры віды; шріну - паслухай; прочйаманам - апісанае Мной; ашешена - цалкам; прітхактвена - асобнае; дхананджайа - о заваёўнік багацьцяў.

A цяпер, о заваёўнік багац ь цяў, выслухай ад Мяне дэталёвае апісан ь не розных відаў розуму і рашучас ь ці, адпаведных тром гунам матэрыяльнай прыроды.

КАМЭНТАР: Расказаўшы Aрджуне пра веданьне, аб'ект спазнаньня і таго, хто спазнае ў розных гунах матэрыяльнай прыроды, Госпад зьбіраецца расказаць яму пра тры віды розуму і рашучасьць, уласьцівыя розным выканаўцам дзейнасьці.

 

 

ВЕРШ 30

 

правріттім ча нівріттім ча карйакарйе бхайабхайе
бандхам мокшам ча йа ветті буддхіх са партха саттвікі

 

правріттім - дзеяньне; ча - таксама; нівріттім - бязьдзейнасьць; ча - і; карйа - тое, што трэба рабіць; акарйе - і тое, чаго не варта рабіць; бхайа - страх; абхайе - і адвага; бандхам - рабства; мокшам - вызваленьне; ча - і; йа - які; ветті - ведае; буддхіх – розум; са - той; партха - о сын Прітхі; саттвікі - які адносіцца да гуны даброці.

О сын Прітхі, розум, здольны вызначыць, што варта і чаго не варта рабіць, чаго варта і чаго не варта баяцца, што занявольвае і што вядзе да вызвален ь ня, зьяўляецца розумам у гуне даброці.

КАМЭНТАР: Дзейнасьць, якая адпавядае ўказаньням пісаньням, называюць праврітті - дзейнасьцю, якой варта займацца. Дзеяньні, якія супярэчаць указаньням пісаньняў, зьдзяйсьняць ня трэба. Чалавек, які ня ведае прадпісаньняў шастраў, заблытваецца ў наступствах сваёй дзейнасьці. Розум, здольны адрозьніць добрае ад благога, знаходзіцца ў гуне даброці.

 

 

ВЕРШ 31

 

йайа дхармам адхармам ча карйам чакарйам эва ча
айатхават праджанаті буддхіх са партха раджасі

йайа - якім; дхармам - прынцыпы рэлігіі; адхармам - бязбожнасьць; ча - і; карйам - што варта рабіць; ча - таксама; акарйам - чаго не варта рабіць; эва - безумоўна; ча - таксама; айатха-ват - як бы недастаткова добра; праджанаті - ведае; буддхіх – розум; са - гэты; партха - о сын Прітхі; раджасі - які адносіцца да гуны жарсьці.