Тры гуны матэрыяльнай прыроды вызначаюць тры віды веданьня, тры віды дзеян ь няў і тры віды выканаўцаў. Цяпер Я раскажу табе пра іх.
КАМЭНТАР: У чатырнаццатай частцы было дэталёва расказана пра тры гуны матэрыяльнай прыроды. Там гаварылася, што гуна даброці азарае чалавека сьвятлом ведаў, гуна жарсьці ўзмацняе ў ім матэрыялістычныя тэндэнцыі, а гуна невуцтва робіць яго млявым і ленаватым. Усе гуны прывязваюць нас да матэрыяльнага сьвету, і ніводная зь іх не можа спрычыніцца вызваленьню. Нават гуна даброці зьвязвае чалавека. У сямнаццатай частцы ішла гаворка пра розныя віды пакланеньня, да якіх зьвяртаюцца людзі, якія знаходзяцца пад уплывам розных гун матэрыяльнай прыроды. A ў гэтым вершы Госпад кажа, што зараз Ён хоча расказаць Aрджуне пра тры віды ведаў, тры тыпы дзейнасьці і яе выканаўцаў у адпаведнасьці з трыма гунамі прыроды.
ВЕРШ 20
сарва-бхутешу йенаікам бхавам авйайам ікшате
авібхактам вібхактешу тадж джнанам віддхі саттвікам
сарва-бхутешу - ува ўсіх жывых істотах; йена - якім; экам - адну; бхавам - прыроду; авйайам - вечную; ікшате - бачыць; авібхактам - непадзельную; вібхактешу - у незьлічоных індывідуальных; тат - тое; джнанам - веды; віддхі - ведай; саттвікам - якое адносіцца да гуны даброці.
Веданьне, якое дазваляе чалавеку, нягледзячы на разнастайнас ь ць відаў і формаў жывых істот, бачыць іх адзіную духоўную прыроду, трэба лічыць веданьнем ў гуне даброці.
КАМЭНТАР: Той, хто бачыць вечную душу ў кожнай жывой істоце, няхай гэта будзе напаўбог, чалавек, жывёла, птушка, рыба ці расьліна, валодае веданьнем у гуне даброці. Хаця жывыя істоты маюць розныя тыпы матэрыяльных целаў, якія яны атрымалі ў залежнасьці ад іх мінулай дзейнасьці, у кожным зь іх знаходзіцца адна і тая ж вечная душа. Як сказана ў сёмай частцы, усе матэрыяльныя целы ажыўляе сіла, якая адносіцца да вышэйшай прыроды Вярхоўнага Госпада. Таму той, хто бачыць гэту адзіную вышэйшую прыроду, адзіную жыцьцёвую сілу ўва ўсіх матэрыяльных целах, валодае бачаньнем у гуне даброці. Гэта энэргія жыцьця вечная, тады як матэрыяльныя целы асуджаны на сьмерць. Розьніца паміж жывымі істотамі вызначаецца матэрыяльным целам, таму жыцьцёвая энэргія таксама здаецца падзеленай у сілу разнастайнасьці формаў абумоўленага існаваньня. Такое безасабовае бачаньне сьвету зьяўляецца пэўным аспэктам самаўсьведамленьня.
ВЕРШ 21
прітхактвена ту йадж джнанам нана-бхаван прітхаг-відхан
ветті сарвешу бхутешу тадж джнанам віддхі раджасам
прітхактвена - асобнасьцю; ту - але; йат - якое; джнанам - веданьне; нана-бхаван - розныя станы; прітхак-відхан - розныя; ветті - ведае; сарвешу - ува ўсіх; бхутешу - жывых істотах; тат - тое; джнанам - веданьне; віддхі - ведай; раджасам - якое адносіцца да гуны жарсьці.
Веданьне, валодаючы якім чалавек лічыць, што ў розных целах знаходзяцца розныя па прыродзе жывыя істоты, называецца веданьнем у гуне жарсьці.
КАМЭНТАР: Уяўленьні пра тое, што жывая істота зьяўляецца матэрыяльным целам і што са сьмерцю цела зьнішчаецца і сьвядомасьць, называюць веданьнем ў гуне жарсьці. Той, хто валодае такім веданьнем, лічыць, што матэрыяльныя целы адрозьніваюцца адно ад аднаго па ўзроўні разьвіцьця сьвядомасьці, і не прызнае існаваньня душы як крыніцы сьвядомасьці. Такія людзі атаясамляюць цела з душой і адмаўляюць існаваньне душы незалежна ад цела. Яны сьцвярджаюць, што сьвядомасьць зьяўляецца часовай, альбо, адмаўляючы існаваньне індывідуальных душ, прызнаюць існаваньне ўсюдыіснай, споўненай веданьня душы, а цела лічаць часовай праявай невуцтва. Іншыя лічаць, што па-за целам не існуе ні індывідуальнай, ні вышэйшай душы. Усе гэтыя ўяўленьні спароджаны гунай жарсьці.
ВЕРШ22
йат ту крітсна-вад экасмін карйе сактам ахаітукам
ататтвартха-вад алпам ча тат тамасам удахрітам
йат - якое; ту - але; крітсна-ват - як бы поўным; экасм і н - у адным; карйе - відзе дзейнасьці; сактам - злучанае; ахаітукам - беспадстаўнае; ататтва-артха-ват - як бы бязь ведаў пра рэальнасьць; алпам - вельмі беднае; ча - і; тат - тое; тамасам - якое адносіцца да гуны невуцтва; удахрітам - званае.
A веданьне, што прывязвае чалавека да аднаго віду дзейнасьці як да адзіна важнага, якое не дае ўяўлен ь ня пра ісьціну і вельмі абмежаванае, называюць веданьнем ў гуне невуцтва.
КАМЭНТАР: «Веданьне», якім валодаюць звычайныя людзі, - гэта заўсёды веданьне ў гуне цемры, або невуцтва, бо кожная абумоўленая жывая істота зьяўляецца на сьвет у гэтай гуне. Той, хто не атрымаў веды, вывучаючы сьвятыя пісаньні ці слухаючы абазнаных людзей, валодае веданьнем, якое не выходзіць за межы цела. Ён і не думае пра тое, каб дзейнічаць у адпаведнасьці зь пісаньнямі. Ягоным Богам зьяўляюцца грошы, а веданьне для яго зводзіцца да задавальненьня патрэбаў цела. Такое веданьне ніяк не зьвязана з Aбсалютнай Ісьцінай. Яно мала чым адрозьніваецца ад веданьня, якім валодаюць звычайныя жывёлы: гэта веданьне пра тое, як есьці, спаць, бараніцца і сукупляцца. Падобнае веданьне тут названа спараджэньнем гуны цемры. Іншымі словамі, веданьне пра вечную душу, якая існуе па-за і апроч матэрыяльнага цела, называюць веданьнем у гуне даброці, веданьне, што спараджае мноства разнастайных тэорый і дактрын, заснаваных на лёгіцы і сумнеўных гіпотэзах, зьяўляецца веданьнем у гуне жарсьці, а веданьне, якое служыць адзінай мэце - атачыць камфортам матэрыяльнае цела, - гэта веданьне ў гуне невуцтва.
ВЕРШ 23
нійатам санга-рахітам арага-двешатах крітам
апхала-препсуна карма йат тат саттвікам учйате
нійатам - упарадкаваная; санга-рахітам - без прыхільнасьці; арага-двешатах - безь любові ці нянавісьці; крітам — якая выконваецца; апхала-препсуна - чалавекам, які не імкнецца нацешыцца яе пладамі; карма - дзейнасьць; йат - якая; тат - тая; саттвікам - якая адносіцца да гуны даброці; учйате - называецца.
У парадкаваную дзейнасьць, у аснове якой няма прыхільнас ь ці, любові і нянавіс ь ці ці жадан ь ня нацешыцца яе пладамі, называюць дзейнасьцю ў гуне даброці.
КАМЭНТАР: Дзейнасьць, зьвязаная з выкананьнем абавязкаў, якія шастры прадпісваюць розным сацыяльным групам, дзейнасьць без прыхільнасьці, без прэтэнзій на ўладаньне яе вынікамі, то бок дзейнасьць, якой займаюцца безь любові і нянавісьці, у сьвядомасьці Крышны, дзеля задавальненьня Ўсявышняга, а не ўласных пачуцьцяў, зьяўляецца дзейнасьцю ў гуне даброці.
ВЕРШ 24
йат ту камепсуна карма саханкарена ва пунах
крійате бахулайасам тад раджасам удахрітам
йат - якая; ту - але; кама-іпсуна - тым, хто імкнецца да вынікаў; карма - дзейнасьць; са-аханкарена - з падманным эга; ва - ці; пунах - ізноў; крійате - зьдзяйсьняецца; бахула-айасам - (якая зьдзяйсьняецца) зь вялікімі намаганьнямі; тат - тая; раджасам - якая адносіцца да гуны жарсьці; удахрітам - званая.