Таму таго, хто лічыць сябе адзіным выканаўцам дзеян ь няў і не ўлічвае гэтых пяці фактараў, нельга назваць чалавекам разумным, здольным бачыць рэчы такімі, як ія яны ёс ь ць.

КАМЭНТАР: Неадукаваны чалавек не разумее, што Звышдуша, знаходзячыся ў яго сэрцы, скіроўвае ўсе яго дзеяньні. Хоць месца, дзеяч, намаганьні і органы пачуцьцяў зьяўляюцца рэчыўнымі прычынамі кожнага дзеяньня, яго вышэйшая прычына - гэта Звышдуша, Асоба Бога. Таму мы павінны бачыць не толькі чатыры матэрыяльныя прычыны, але вышэйшую дзейсную прычыну ўсяго, што адбываецца. Той, хто ня бачыць Усявышняга, лічыць сябе адзіным выканаўцам усіх дзеяньняў. Такі чалавек неразумны.

 

 

ВЕРШ 17

 

йасйа наханкріто бхаво буддхір йасйа на ліпйате
хатвапі са іма локан на ханті на нібадхйате

 

йасйа - якога; на - не; аханкрітах - падманнага эга; бхавах - прырода; буддхіх – розум; йасйа - якога; на - не; ліпйате - прывязаны; хатва - забіўшы; апі - нават; сах - ён; іман - гэтыя; локан - сьветы; на - не; ханті - забівае; на - не; нібадхйате - заблытваецца.

Той, хто ў сваіх учынках не паводзіцца падманным эга, чый розум чысты й вольны, нават забіваючы, не ўчыняе забойства і ніколі не заблытваецца ў наступствах сваёй дзейнасьці.

КАМЭНТАР: У гэтым вершы Госпад тлумачыць Aрджуне, што яго адмова ад удзелу ў бітве прадыктавана падманным эга. Лічачы сябе выканаўцам дзеяньняў, Aрджуна не ўлічваў вышэйшай волі, якая зыходзіць знутры і праяўляецца зьнешне. Калі такі чалавек, як Aрджуна, не ведае, што дзеяньне санкцыянавана звыш, то дзеля чаго дзеля ён будзе дзейнічаць? Аднак той, каму вядомы розныя фактары дзейнасьці: прылады, выканаўца (ён сам) і Вярхоўны Госпад, які санкцыянуе любое дзеяньне, - у дасканаласьці спраўляецца зь любой дзейнасьцю. Такі чалавек ніколі не памыляецца. Жаданьне дзейнічвць незалежна, на свой страх і рызыку, зьяўляецца вынікам уплыву падманнага эга і атэістычных перакананьняў, то бок адсутнасьці сьвядомасьці Крышны. Кожны, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны пад кіраўніцтвам Звышдушы, ці Вярхоўнай Асобы Бога, нават забіваючы, не ўчыняе забойства і ніколі не пакутуе з-за наступстваў свайго ўчынку. Калі салдат забівае на загад афіцэра, ён не нясе за гэта адказнасьці. Аднак калі ён заб'е каго-небудзь па ўласнай прыхамаці, то падлягае суду вайсковага трыбунала.

 

 

ВЕРШ 18

 

джнанам джнейам паріджната трі-відха карма-чодана
каранам карма картеті трі-відхах карма-санграхах

 

джнанам - веданьне; джнейам - мэта спазнаньня; паріджната – той, хто спазнае; трі-відха - (якое ўключае) тры віды; карма - да дзейнасьці; чодана - падахвочваньне; каранам - пачуцьці; карма - дзеяньні; карта - выканаўца; іті - так; трі-відхах - (якая ўключае) тры віды; карма - дзейнасьці; санграхах - сукупнасьць.

Веданьне, аб'ект спазнан ь ня і той , хто спазнае , - такія тры фактары, што падахвочваюць да дзейнасьці, а органы пачуц ь цяў, самі дзеян ь ні і іх выканаўца зьяўляюцца яе складнікамі.

КАМЭНТАР: У кожнай дзейнасьці ёсьць тры стымулы: веданьне, аб'ект спазнаньня і той, хто спазнае. Прылады дзейнасьці, самі дзеяньні і іх выканаўца зьяўляюцца складнікамі дзейнасьці. Любая дзейнасьць, якой займаюцца людзі, складаецца з гэтых элемэнтаў. Перад тым як чалавек пачне дзейнічаць, у яго павінен зьявіцца стымул, які называюць падахвочваньнем да дзейнасьці. Любое вырашэньне, прынятае да пачатку дзеяньняў, зьяўляецца тонкай формай дзейнасьці. Потым яна ўжо праяўляецца ў выглядзе канкрэтных дзеяньняў. Іх апераджаюць працэсы, якія адбываюцца ў вуме: чалавек разважае, перажывае і адчувае нейкае жаданьне. У сукупнасьці яны складаюць падахвочваньне да дзейнасьці. Такі ж імпульс да дзейнасьці можна атрымаць зь сьвятых пісаньняў ці з указаньняў духоўнага настаўніка. Пры наяўнасьці падахвочваньня і выканаўцы дзеяньняў пачынаецца само дзеяньне, якое ажыцьцяўляецца з дапамогай органаў пачуцьцяў і вума, які знаходзіцца ў цэнтры ўсіх пачуцьцяў. Усе гэтыя элемэнты, разам узятыя, складаюць сукупны карціну дзеяньня.

 

 

ВЕРШ 19

 

джнанам карма ча карта ча трідхаіва гуна-бхедатах
прочйате гуна-санкхйане йатхавач чхріну танй апі

 

джнанам - веданьне; карма - дзейнасьць; ча - таксама; карта - выканаўца; ча - таксама; трідха - на тры часткі; эва - безумоўна; гуна-бхедатах - у адпаведнасьці з рознымі гунамі матэрыяльнай прыроды; прочйате - гаворыцца; гуна-санкхйане - у сувязі з рознымі гунамі; йатха-ват - як ёсьць; шріну - выслухай; тані - іх; апі - таксама.