О магутнарукі Aрджуна, паводле «Веданты», за кожным дзеян ь нем стаіць пяць прычын. Пачуй жа пра іх ад Мяне.
КАМЭНТАР: Слушна спытаць: Калі кожнае дзеяньне павінна мець нейкія наступствы, то што маецца на ўвазе, калі гаворыцца, што чалавек, які ўсьведамляе Крышну, не цешыцца і не пакутуе, пажынаючы плады сваёй працы? Адказваючы на гэтае пытаньне, Госпад спасылаецца на філязофію «Веданты». Ён кажа, што кожная дзейнасьць вызначаецца пяцьцю фактарамі, якія патрэбна ўлічваць, каб дасягнуць у ёй посьпеху. Санкхйа - гэта дрэва ведаў, а «Веданта» - яго вяршыня, што прызнаюць усе вялікія ачар'і. Нават Шанкара тлумачыць слова санкхйа як веданта. Таму так важна зьвяртацца да гэтай аўтарытэтнай крыніцы.
Вышэйшая ўлада належыць Звышдушы, пра што гаворыцца ў «Бхагавад-гіце»: сарвасйа чахам хріді саннівіштах. Звышдуша займае кожную жывую істоту дзейнасьцю, напамінаючы ёй пра яе дзеяньні ў мінулым. І дзеяньні, зьдзейсьненыя па ўказаньні Звышдушы, ня маюць ніякіх наступстваў ні ў гэтым жыцьці, ні ў будучым.
ВЕРШ 14
адхіштханам татха карта каранам ча прітхаг-відхам
вівідхаш ча прітхак чешта даівам чаіватра панчамам
адхіштханам - месца; татха - таксама; карта - выканаўца дзеяньня; каранам - прылада; ча - і; прітхак-відхам - якое бывае розных відаў; вівідхах - разнастайныя; ча - і; прітхак - асобнае; чештах - высілкі; даівам - Усявышні; ча - таксама; эва - безумоўна; атра - тут; панчамам - пяты.
Месца дзеян ь ня [цела], выканаўца, органы пачуц ь цяў, разнастайныя высілкі і, нарэшце, Звышдуша - усё гэта пяць складнікаў любога ўчынку.
КАМЭНТАР: Слова адхіштханам адносіцца да цела. Душа, якая знаходзіцца ў целе, дзейнічае, таму яе называюць карта («якая выконвае дзеяньні»). Пра тое, што душа валодае ведамі і дзейнічае, сказана ў шруті: эша хі драшта спрашта (Прашна-упанішад, 4.9). Гэта пацьвярджаецца ў «Веданта-сутры»: джно 'та эва (2.3.18) і карта шастрартхаваттват (2.3.33). Прыладамі дзеяньня зьяўляюцца органы пачуцьцяў. Зь іх дапамогай душа дзейнічае. Кожнае дзеяньне патрабуе пэўных высілкаў. Аднак у канчатковым рахунку ўсе дзеяньні чалавека залежаць ад волі Звышдушы, якая знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты як яе сябар. Вярхоўны Госпад - вышэйшая прычына. Таму той, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны пад кіраўніцтвам Звышдушы, натуральна, не заблытваецца ў наступствах сваіх учынкаў. Чалавек, які цалкам усьведамляе Крышну, у канчатковым рахунку не адказвае за зьдзейсьненыя ім дзеяньні. Усё залежыць ад вышэйшай волі - Звышдушы, Вярхоўнай Асобы Бога.
ВЕРШ 15
шаріра-ван-манобхір йат карма прарабхате нарах
нйаййам ва віпарітам ва панчаіте тасйа хетавах
шаріра - целам; вак - мовай; манобхіх - і вумом; йат - якое; карма - дзеяньне; прарабхате - пачынае; нарах - чалавек; нйаййам - правільнае; ва - ці; віпарітам - процілеглае; ва - ці; панча - пяць; эте - гэтыя; тасйа - яго; хетавах - прычыны.
Усяляк ае дзеян ь не, правільнае ці няправільнае, якое чалавек з ь дзяйс ь няе целам, вумом ці мовай, вызначаецца гэтымі пяц ь цю прычынамі.
КАМЭНТАР: Вельмі важнымі ў дадзеным вершы зьяўляюцца словы «правільнае» і «няправільнае». Правільнай называюць дзейнасьць, узгодненую з указаньнямі сьвятых пісаньняў, а няправільнай - тую, што супярэчыць ім. Аднак любое дзеяньне можа быць даведзена да канца толькі пры наяўнасьці названых вышэй пяці фактараў.
ВЕРШ 16
татраівам саті картарам атманам кевалам ту йах
пашйатй акріта-буддхітван на са пашйаті дурматіх
татра - там; эвам - так; саті - будучы; картарам - выканаўца; атманам - сябе; кевалам - адзінага; ту - але; йах - які; пашйаті - бачыць; акріта-буддхітват - з-за недахопу вума; на - не; сах - ён; пашйаті - бачыць; дурматіх - неразумны.