A рджуна сказаў: О моцнарукі, я хачу ведаць, які сапраўдны сэнс безуважнасьці [тйагі] і адрачэньня ад сьвету [саннйасы], о пераможца дэмана Кэшы і валадар пачуцьцяў.
ЧАСТКА ВАСЯМНАЦЦАТАЯ
ДАСКАНАЛАСЬЦЬ АДРАЧЭНЬНЯ
ВЕРШ 1
арджуна увача
саннйасасйа маха-бахо таттвам іччхамі ведітум
тйагасйа ча хрішікеша прітхак кеші-нішудана
арджунах увача - Aрджуна сказаў; саннйасасйа - адрачэньня ад сьвету; маха-бахо – о магутнарукі; таттвам - ісьціну; іччхамі - я хачу; ведітум - ведаць; тйагасйа - безуважнасьці; ча - таксама; хрішікеша - о валадар пачуцьцяў; прітхак - асобнае; кеші-нішудана – о пераможца дэмана Кешы.
A рджуна сказаў: О моцнарукі, я хачу ведаць, які сапраўдны сэнс безуважнасьці [тйагі] і адрачэньня ад сьвету [саннйасы], о пераможца дэмана Кэшы і валадар пачуцьцяў.
КАМЭНТАР: Насамрэч «Бхагавад-гіта» заканчваецца на сямнаццатай частцы. У дадатковай, васямнаццатай частцы падводзіцца вынік усім абмеркаваным да гэтага тэмам. У кожнай частцы «Бхагавад-гіты» Госпад Крышна падкрасьляе, што адданае служэньне Вярхоўнай Асобе Бога зьяўляецца вышэйшай мэтай жыцьця. Тая ж выснова робіцца і пад канец васямнаццатай часткі, дзе гаворыцца пра найпатаемны шлях зразуменьня ісьціны. У першых шасьці частках падкрэсьлівалася перавага адданага служэньня: йогінам апі сарвешам... «З усіх йогаў, ці трансцэндэнталістаў, самым лепшым зьяўляецца той, хто няспынна думае пра Мяне ў сваім сэрцы». У наступных шасьці частках гаворка ішла пра чыстае адданае служэньне, яго прыроду і пра дзейнасьць, зьвязаную зь ім. A ў апошніх шасьці частках расказвалася пра веды, самаадрачэньне, дзейнасьць матэрыяльнай прыроды, пра духоўную прыроду і адданае служэньне. Была зроблена выснова, што любая дзейнасьць павінна быць прысьвечана Вярхоўнаму Госпаду, Вішну, увасобленаму ў словах ом тат сат. Трэцяя частка «Бхагавад-гіты» даводзіць, што вышэйшай мэтай жыцьця зьяўляецца толькі адданае служэньне і нішто іншае. У пацьверджаньне таму Крышна спасылаецца на вялікіх ачар'яў мінулага і «Брахма-сутру» («Веданта-сутру»). Некаторыя імпэрсаналісты лічаць, што манаполія на веды, выкладзеныя ў «Веданта-сутры», належыць ім, але насамрэч «Веданта-сутра» напісана для таго, каб дапамагчы людзям зразумець істу адданага служэньня, бо складальнікам «Веданта-сутры» і яе лепшым знаўцам зьяўляецца Сам Госпад. Пра гэта ішла гаворка ў пятнаццатай частцы. Мэтай кожнага сьвятога пісаньня, кожнай Веды зьяўляецца адданае служэньне. Усё гэта тлумачыцца ў «Бхагавад-гіце».
Падобна таму як у другой частцы рабіўся кароткі агляд асноўных тэм «Бхагавад-гіты», васямнаццатая частка падводзіць вынік усяму сказанаму ў папярэдніх частках. Мэта жыцьця, як казалася, складаецца ў тым, каб, адрокшыся ад сьвету матэрыі, устаць на духоўны ўзровень і выйсьці з-пад уплыву гун матэрыяльнай прыроды. Aрджуна хоча высьветліць для сябе сэнс двух паняткаў, якія абмяркоўваліся ў «Бхагавад-гіце»: безуважнасьці (тйагі) і адрачэньня ад сьвету (саннйасы). Таму ён просіць Крышну патлумачыць яму сэнс гэтых двух словаў.
Aрджуна не выпадкова зьвяртаецца тут да Крышны, ужываючы два імёны Вярхоўнага Госпада: Хрышыкеша і Кешы-нішудана. Крышну называюць Хрышыкешай, бо Ён зьяўляецца валадаром усіх пачуцьцяў і заўсёды гатоў дапамагчы нам знайсьці душэўную раўнавагу. Aрджуна просіць Крышну падвесьці вынік усяму сказанаму, каб ён мог вярнуць свой спакой. Тым не менш у яго ўсё яшчэ застаюцца сумневы, а сумневы звычайна параўноўваюць з дэманамі. Таму Aрджуна называе Крышну Кешы-нішуданай. Кешы - гэта магутны дэман, якога некалі забіў Госпадам, і цяпер Aрджуна спадзяецца, што Крышна гэтак жа зьнішчыць дэмана яго сумневаў.
ВЕРШ 2
шрі-бхагаван увача
камйанам карманам нйасам саннйасам кавайо відух
сарва-карма-пхала-тйагам прахус тйагам вічакшанах
шрі-бхагаван увача - Вярхоўны Госпад сказаў; камйанам - прадыктаваных жаданьнем; карманам - дзеяньняў; нйасам - адхіленьне; саннйасам - адрачэньне ад сьвету; кавайах - дасьведчаныя мудрацы; відух - ведаюць; сарва - усялякай; карма - дзейнасьці; пхала - ад вынікаў; тйагам - адмова; прахух - завуць; тйагам - безуважнасьцю; вічакшанах - дасьведчаныя людзі.
Вярхоўны Госпад сказаў: Адмову ад дзейнасьці дзеля задавальнен ь ня матэрыяльных жадан ь няў вялікія мудрацы называюць адрачэн ь нем ад с ь вету [саннйасай]. A адмову ад пладоў усялякай дзейнасьці - безуважнас ь цю [тйагай].
КАМЭНТАР: Чалавек павінен адмовіцца ад дзейнасьці, заснаванай на жаданьні цешыцца яе пладамі. Так прадпісвае «Бхагавад-гіта». Разам з тым варта працягваць займацца дзейнасьцю, якая дапамагае знайсьці духоўныя веды. Гэта стане ясна з наступных вершаў. Веды рэкамэндуюць мноства ахвярапрынашэньняў, якія зьдзяйсьняюцца для дасягненьня той ці іншай мэты. Ёсьць ахвярапрынашэньні, якія дапамагаюць чалавеку зачаць добрага сына ці трапіць на райскія плянэты, але насамрэч ад любых ахвярапрынашэньняў, мэтай якіх зьяўляецца выкананьне матэрыяльных жаданьняў, трэба адмовіцца. У той жа час ад ахвярапрынашэньняў у імя ачышчэньня сэрца і авалоданьня духоўнымі ведамі адмаўляцца ня трэба.
ВЕРШ 3
тйаджйам доша-вад ітй эке карма прахур манішінах
йаджна-дана-тапах-карма на тйаджйам іті чапаре
тйаджйам - тую, якую варта адпрэчыць; доша-ват - як зло; іті - так; эке - адны; карма - дзейнасьць; прахух - кажуць; манішінах - вялікія мудрацы; йаджна - ахвярапрынашэньнямі; дана - з дабрачыннасьцю; тапах - з аскезай; карма - дзейнасьць (зьвязаная); на - не; тйаджйам - тое, ад чаго варта адмаўляцца; іті - так; ча - і; апаре - іншыя.
Адны мудрацы кажуць пра тое, што трэба адмовіцца ад любой кармічнай дзейнасьці як ад заганнай, а другія с ь цвярджаюць, што чалавек ніколі не павінен адмаўляцца ад ахвярапрынашэн ь няў, дабрачыннас ь ці і аскезы.
КАМЭНТАР: У Ведах ёсьць шмат сьцверджаньняў, якія патрабуюць тлумачэньня. Напрыклад, у іх гаворыцца, што жывёлаў можна забіваць падчас ахвярапрынашэньняў; тым не менш некаторыя лічаць забойства жывёлаў абсалютна недапушчальным. Хоць Веды дазваляюць забіваць жывёлу, якую прыносяць ў ахвяру, насамрэч яе нельга лічыць забітай. Ахвярапрынашэньне дае жывёле новае жыцьцё. Часам прынесеная ў ахвяру жывёла атрымлівае новае цела жывёлы, а часам - адразу цела чалавека. Аднак сярод мудрацоў наконт гэта няма адзінай думкі. Адны зь іх кажуць, што жывёлаў ня варта забіваць зусім, а іншыя настойваюць на тым, што забойства жывёлы падчас некаторых ахвярапрынашэньняў прымальна. І цяпер Госпад зьбіраецца Сам высьветліць гэтае спрэчнае пытаньне, якое тычыцца ахвярапрынашэньняў.
ВЕРШ 4
нішчайам шріну ме татра тйаге бхарата-саттама
тйаго хі пуруша-вйагхра трі-відхах сампракіртітах
нішчайам - без сумневу; шріну - пачуй; ме - ад Мяне; татра - там; тйаге - у тым, што датычыцца безуважнасьці; бхарата-сат-тама - о лепшы з Бхаратаў; тйагах - безуважнасьць; хі - бо; пуруша-вйагхра - о тыгар сярод людзей; трі-відхах - (якое ўключае) тры віды; сампракіртітах - якое абвяшчаецца.