Бягучая атэстацыя прадугледжвае правядзенне заліку (выніковага тэсту) па дысцыпліне ў цэлым.
Выніковая адзнака па дысцыпліне з’яўляецца інтэграваным паказчыкам, які фарміруецца на падставе ацэнкі ведаў студэнта ў ходзе бягучага кантролю і бягучай атэстацыі.
Для студэнта, які прапусціў бягучы кантроль (семінарскі занятак) па ўважлівай прычыне, што дакументальна пацверджана, выкладчык вызначае дадатковыя тэрміны.
Студэнт, які прапусціў кантрольнае мерапрыемства (семінарскі занятак) без уважлівай прычыны, павінен аплаціць і прайсці платную кансультацыю па тэме ў вызначаны дадатковы тэрмін.
У выпадку атрыманння студэнтам адзнакі па бягучаму кантролю ў форме тэста ніжэй за 4 (чатыры) балы, неабходна паўторна выканаць тэст у дадатковыя тэрміны.
Студэнты, якія прапуцілі кантрольныя мерапрыемствы бягучага кантролю без уважлівых падстаў, і не атрымалі кансультацыю ў вызначаны дадатковы тэрмін, а таксама тыя, хто атрымаў нездавальняючую адзнаку па бягучаму кантролю (ніжэй за 4 балы) нават пасля паўторнага праходжання тэста, не дапускаюцца да бягучай атэстацыі (заліка ці выніковага тэста). У экзаменацыйнай ведамасці робіцца адзнака “не дапушчаны кафедрай”.
Выкладчык мае права вызначыць вынік бягучай атэстацыі на падставе рэзультатаў бягучага кантролю ведаў без правядзення дадатковага апытання на заліку (без праходжання студэнтам выніковага тэсту). Пры гэтым яўка студэнта на залік абавязкова.
Формула разліку адзнакі бягучага кантролю:
Агульная колькасць балаў бягучага кантролю складаецца з ацэнкі працы студэнта на лекцыях і семінарскіх занятках. Прысутнасць на лекцыі ацэньваецца ў 1 бал, паўната канспекта – ад 1 да 2 балаў. Такім чынам за 12 лекцый максімальная колькасць балаў можа складаць 12х(1+2)=36 балаў.
Рэзультат працы на семінарскіх занятках складаецца з ацэнкі за вусны адказ (ад 1 да 10 балаў), ацэнкі за напісанне рэферата і яго абарону (ад 1 да 10 балаў). Максімальна магчымы был можа складаць 7х10=70. Пры гэтым адзін студэнт можа атрымаць за адзін семінар да 20 балаў (10 – за вусны адказ, 10 – за выступленне з рэфератам).
Выкананне тэста ацэньваецца шляхам падзелу колькасці правільных адказаў да агульнай колькасці пытанняў і памнажэння на 10. Пры неабходнасці робіцца акругленне ап правілам алгебры да цэлага чысла. Напрыклад, у тэксце 23 пытання. Студэнт адказаў на 8. Рэзультат будзе складаць: (8/23)х10=3,4. Пасля акруглення атрымліваецца 3. Максімальная колькасць балаў за два бягучых тэста складае 2х10=20 балаў.
Адказ на заліку ацэньваецца па 10-бальнай сістэме.
Методыка фарміравання выніковай адзнакі.
Такім чынам, максімальная колькасць балаў, якую можа набраць студэнт да правядзення бягучай атэстацыі складае: 36+70+20=126 балаў. Студэнт, які набярэ не менш за 80% ад гэтага паказчыку (101 бал) пры ўмове наяўнасці поўнага канспекту адказаў на пытанні семінарскіх заняткаў вызваляецца ад праходжання апытання на заліку (праходжання выніковага тэсту).
Крытэрыі пераводу колькасці набраных балаў ў ацэнку за работу на занятках і самастойную працу:
да 20 балаў – 1
21-40 балаў– 2
41-50 – 3
51-60 – 4
61-70 – 5
71-80 – 6
81-90 – 7
91-100 – 8
101-110 – 9
Вышэй за 110 – 10.
Да атрыманай ацэнкі за работу на зянятках і самастойную працу прымяняецца каэфіцыент 0,6 з акругленнем да дзясяткаў.
Адказ на заліку ацэньваецца па 10-ці бальнай сістэме. Да ацэнкі прымяняецца каэфіцыент 0,4 з акругленнем да цэлага чысла.
Выніковая адзнака выводзіцца як сумма двух велічынь.
Напрыклад, студэнт па выніках бягучага кантролю атрымаў 8 балаў, а на заліку атрымаў 5 балаў. Выніковая адзнака будзе складаць (8х0,6)+(5х0,4)=5+2=7 балаў.
Адзнака “залічана” выстаўляецца пры ўмове атрымання выніковай адзнакі не ніжэй за 4 балы.
4.4 Крытэрыі ацэнкі ведаў і кампетэнцыі студэнтаў
10 (дзесяць).
Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па праблеме, а таксама па асноўных пытаннях, якія выходзяць за яе межы;
дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна пісьменнае, лагічна правільнае выкладанне адказу на пытанні;
бездакорнае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і накірунках па пытанню і даваць ім крытычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні іншых дысцыплін;
самастойная творчая праца на занятках, актыўны творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
9 (дзевяць).
Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па праблеме ў аб'ёме вучэбнай праграмы;
дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна пісьменнае, лагічна правільнае выкладанне адказу на пытанні;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку;
сістэматычная, актыўная самастойная праца на занятках, творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
8 (восем)
сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па пытанню ў аб'ёме вучэбнай праграмы;
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна пісьменнае, лагічна правільнае выкладанне адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку з пазіцый дзяржаўнай ідэалогіі.
самастойная актыўная праца на занятках, сістэматычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
7 (сем)
сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па пытанню;
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), стылістычна правільнае выкладанне адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім крытычную ацэнку;
самастойная праца на занятках, сістэматычны удзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
6 (шэсць)
досыць поўныя і сістэматычныя веды ў аб'ёме вучэбнай праграмы;
выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, стылістыстычна правільнае выкладанне адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя высновы;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны,
засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку;
самастойная праца на занятках, сістэматычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
5 (пяць)
дастатковыя веды ў аб'ёме вучэбнай праграмы;
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычна пісьменнае, лагічна правільнае выкладанне адказу на пытанні, уменне рабіць высновы;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім параўнальную ацэнку;
самастойная праца на занятках, удзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
4 (чатыры)
дастатковы аб'ём ведаў у межах адукацыйнага стандарту;
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, стылістычнае і лагічнае выкладанне адказу на пытанні, уменне рабіць высновы без істотных памылак;
валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і накірунках па вывучаемай дысцыпліне і даваць ім ацэнку;
праца пад кіраўніцтвам выкладчыка на занятках, дапушчальны ўзровень культуры выканання заданняў.
3 (тры)
недастаткова поўны аб'ём ведаў у межах адукацыйнага стандарту;
веданне часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны;
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выкладанне адказу на пытанні з істотнымі лінгвістычнымі і лагічнымі памылкамі;
слабое валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны;
няўменне арыентавацца і асноўных тэорыях, канцэпцыях і накірунках вывучаемай дысцыпліны;
пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
2 (два)
фрагментарныя ведаў у межах адукацыйнага стандарту;
веданне асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай дысцыпліны;
няўменне выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых стылістычных і лагічных памылак;
пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
1 (адзін)
Адсутнасць ведаў і кампетэнцый ў рамках адукацыйнага стандарту ці адмову ад адказу.
5 ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ
5.1 ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА