26. У якім годзе была прынята “Стратэгія міжнародных культурных сувязей” ЕС?
27. У структуры якой міжнароднай арганізацыі з 2012 г. дзейнічае Кіруючы камітэт па пытаннях культуры, спадчыны і ландшафту?
28. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала праграмы MOSAIC і STAGE?
29. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала ініцыятыву CultureWatchEurope?
30. Якая міжнародная арганізацыя рэалізоўвала праграмы “Апалонія” і “Масты Еўропы”?
31. У якім праекце Савета Еўропы. Накіраваным на развіццё турызму, удзельнічала Беларусь?
32. Пераемнікам якой арганізацыі стаў заснаваны ў 1994 г. Расійскі Цэнтр міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Росзарубежцентр)?
33. Якую скарочаную назву мае створанае ў 2008 г. Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве?
34. Якую назву мае заснаваны ў 2007 г. спецыяльны фонд, які выдзяляе гранты на на «фарміраванне прарасейскага электарату ў постсавецкіх грамадствах», прапаганду рускай мовы ў краінах СНД?
35. Тэрмін, які азначае працэс развіцця падобных рыс двух ці больш культур у выніку дыфузіі паралельнага развіцця.
36. У 2001 г. ЮНЕСКА прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай ....
37. Назавіце дату, калі штогод пачынаючы з 2003 г. святкуецца Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.
38. 2001 г. быў абвешчаны ЮНЕСКА Годам дыялогу паміж....
39. У якім годзе была прынятая Канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення?
40. Якую назву мае праект пад эгідай ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае ўрадавыя арганізацыі, прадпрыемствы, творчых дзеячаў з мэтай садзейнічання партнёрству паміж дзяржаўным і прыватным сектарам для падтрымкі індустрыі культуры ў краінах, якія развіваюцца?
41. Якую назву мае глабальны палітычны праект, які рэалізуецца з 2005 г. пад эгідай ААН і накіраваны на развіццё міжцывілізацыйнага дыялогу?
42. Якія арганізацый ў сферы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва былі створаны ў першыя гады незалежнасці ў Беларусі?
43. Запішыце назву Дзяржаўнай праграмы, зацверджанай у 1993 г. і накіраванай на пашырэнне сувязей з беларусамі за мяжой.
44. Запішыце назву міністэрства, якое ў Рэспубліцы Беларусь займаецца фарміраваннем палітыка-прававой прасторы для развіцця культурных сувязей на міждзяржаўным узроўні, прадстаўлення інтарэсаў Беларусі ў міжнародных арганізацыях.
45. Запішыце назву міністэрства, якое ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца каардынатарам культурнага абмену, ініцыятарам распрацоўкі праграм супрацоўніцтва як з асобнымі замежнымі краінамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі.
46. Якая структура з’яўляецца найбольш ўплывовай у міжнародным культурным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь?
47. Што стала новай з'явай у практыцы рэалізацыі міжнародных культурных кантактаў у 1990-я гады?