6. Якая галіна культуры з’яўляецца першым экспартным прадуктам культурнай індустрыі Францыі?
7. Па экспарце якой прадукцыі Францыя займае другое месца ў свеце пасля ЗША?
8. Якая краіна (ці краіны) з’яўляецца лідэрам па абароту на рынку сучаснага мастацтва?
9. Які кірунак міжнародных культурных сувязей з’яўляецца актуальным для Францыі, Расіі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі і Партугаліі?
10. Які аспект знешняй культурнай палітыкі з’яўляецца прыярытэтным для Францыі?
11. Які аспект знешняй культурнай палітыкі з’яўляецца прыярытэтным для Расіі, Германіі і Аўстрыі?
12. Якая культура з’яўляецца вядучай для знешняй культурнай палітыкі Японіі?
13. Імя якога пісьменніка носяць культурныя цэнтры Іспаніі (заснаваны ў 1991 г.)?
14. Імя якога пісьменніка носяць культурныя цэнтры Партугаліі (заснаваны ў 1992 г.)?
15. Імя якога знакамітага чалавека носяць культурныя цэнтры Кітая (заснаваны ў 2004 г.)?
16. Якой установе падпарадкоўваецца Польскі інстытут?
17. У складзе якіх структур за мяжою пачынаючы з 2011 г. дзейнічаюць Чэшскія цэнтры?
18. Якая новая пасада з’явілася ў складзе пасольстваў Літвы ў 2011 г.? У яе функцыі ўваходзіць садзейнічанне развіццю культурных кантактаў.
19. Імя якога пісьменніка носіць існуючая з 2000 г. у Польшчы ўстанова, асноўнымі задачамі якой з’яўляецца папулярызацыя аўчыннай культуры за мяжой?
20. Якую назву мае орган міждзяржаўнага рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Балтыйскага рэгіёна?
21. Якую назву мае рэгіянальны альянс, створаны ў 1991 г., у склад якога ўваходзяць Польшча, Славакія, Венгрыя і Чэхія?
22. Якую назву мае праграма Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы, якая дзейнічае з 2009 г. і накіравана на на садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва краін-членаў ЕС з Малдовай, Украінай і Беларуссю?
23. У якім годзе спынілася дзейнасць Інфармацыйнага агенцтва Злучаных Штатаў (ЮСІА)?
24. У якім годзе была створана Сетка Еўрапейскіх нацыянальных інстытутаў культуры (EUNIC)?
25. Якую назву мае разлічаная да 2020 г. праграма ЕС, накіравана на падтрымку даследаванняў у галіне культурнай дыпламатыі і дзейнасці па захаванні культурнай спадчыны пры дапамозе шматнацыянальных міждысцыплінарных праектаў?