32. У якім годзе была створана Камісія па справах ЮНЕСКА Беларускай ССР?
33. У якім годзе ў пасляваенны перыяд была адноўлена дзейнасць Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі?
34. У якім годзе пачало працаваць Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (з 1976 г. – таварыства "Радзіма")?
35. Якую газету выдавала Беларуская секцыя савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» ў 1950-я гг.?
36. У якім годзе пачалося замежнае вяшчанне беларускага радыё?
37. З якімі краінамі БССР наладзіла найбольш цеснае супрацоўніцтва ў 1950-1970-я гг.?
38. У якой краіне ўпершыню ў гісторыі рэспублікі была праведзена ў 1955 г. Дэкада беларускай культуры?
39. У якім годзе Дні беларускай культуры ўпершыню прайшлі ў Францыі?
40. Які заслужаны артыст БССР з’яўляецца піянерам у гісторыі міжнародных эстрадных сувязяў рэспублікі?
41. У які перыяд пачало развівацца рэгіянальнае супрацоўніцтва БССР?
42. Генеральныя консульствы якіх краін былі адкрыты ў 1972 г. у Мінску?
43. Які фільм беларускай вытворчасці быў у 1960-я гады закуплены 45 краінамі свету?
44. Якая новая грамадская арганізацыя па сувязях з суайчыннікамі за мяжой была створана ў Мінску ў 1990 г.?
45. Якая арганізацыя была створана 1991 г. у Мінску і стала аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй, якая ставіць мэтай развіццё навуковых даследаванняў беларускай гісторыі і культуры, іх прапаганду ў свеце?
46. Які новы напрамак у міжнародных сувязях Беларусі з краінамі Заходняй Еўропы з’явіўся ў канцы 1980-х гг.?
47. Уклад якога беларускага пісьменніка ў развіццё дзіцячай літаратуры быў адзначаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г.-Х. Андэрсана?
48. Які літаратурны альманах знаёміў з творамі замежных аўтараў беларускіх чытачоў пачынаючы з 1975 г.?
Кантрольныя пытанні па семінары 7
1. Якую назву атрымала адна з праяваў глабалізацыі культуры, для якой характэрна спалучэнне перш несумяшчальных частак культурных феноменаў?
2. Якую назву атрымала адна з праяваў глабалізацыі культуры, для якой характэрна мазаічнасць ўспрымання і канструявання рэальнасці?
3. Якую назву мае палітыка асобных краін ў сферы культуры, накіраваная на захаванне і нацыянальнай ідэнтычнасці?
4. Якую назву мае эпоха развіцця знешніх культурных сувязей, для якой характэрна камерцыялізацыя ўсіх відаў культурных рэсурсаў, вытворчасці і вопыту.
5. Якую назву мае створаная ў 2010 г. у Францыі ўстанова, якая з’яўляецца агентам МЗС у сферы знешнекультурнай дзейнасці?