51. Назавіце прозвішчы вядомых у 19 ст. за мяжою музыкантаў і выканаўцаў-ураджэнцаў Беларусі.

52. Назавіце вучонага, з імем якога звязана развіццё гістарычнага жанру ў выяўленчым мастацтве. Удзельнік паўстання 1863 г., ён быў высланы ў Сібір, а пасля амністыі ў пачатку 1870-х гг. пасяліўся ў Варшаве. У многіх яго творах закраналася тэма некалі існуючай у Беларусі паганскай веры.

53. Назавіце рускага мастака, які на працягу некалькіх гадоў працаваў у Здраўнёва, што пад Віцебскам.

54. Дайце характарыстыку міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель у пачатку 20 ст. Тэзісна.

55. Назавіце прозвішча аўтара выдадзенага у 1906 г. у Львове першага зборніка вершаў.

56. З прыхільнікамі нацыянальна-культурнага адраджэння якой краіны ў пачатку 20 ст. найбольш плённа развівалася супрацоўніцтва беларускіх дзеячаў культуры?

57. Назавіце чэшскага вучонага, дзякуючы якому чэхам стала вядома аб творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы

58. У якім горадзе было створана выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца"?

59. Якая краіна ў 1920-я гг. стала асноўнай для палітычнай эміграцыі беларусаў?

60. У якім горадзе ў 1925 г. быў створаны «Беларускі замежны архіў»?

61. У які горад у 1923 г. пераехаў Урад і прэзідыум Рады Беларускай народнай рэспублікі?

62. Хто з літаратараў пачаў свой творчы шлях у Празе (два адказа)?

63. Як называўся часопіс, які з 1026 г. ў Празе выдаваў «Саюз грамадзян БССР»?

64. Кім па прафесіі быў Міхаіл Забэйда-Суміцкі, які ў маі 1940 г. пераехаў у Прагу?

65. Якую назву мела кніга, выдадзена ў 1920-я гг. у Германіі, у якую ўвайшлі творы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі?

66. У якой сферы ў міжваенны перыяд назіралася актыўны супрацоўніцтва паміж БССР і Германіяй?

67. У якім годзе пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі ў міжваенны перыяд?

 

Кантрольныя пытанні па семінары 6

 

1. Незалежнасць ад якой краіны ў 1950-я гг. атрымалі Алжыр, Туніс і Марока?

2. Незалежнасць ад якой краіны атрымалі Гана, Нігерыя, Кенія, Замбія?

3. Незалежнасць ад якой краіны ў 960-я гг. атрымалі Конга, Руанда і Бурундзі?

4. Незалежнасць ад якой краіны ў 1970-я гг. атрымалі Ангола, Мазамбік, Гвінея-Бісау?

5. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца культурнае супрацьстаянне ў перыяд “Халоднай вайны?

6. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца скіраванасць палітыкі былых метраполій да захавання эканамічных і культурных сувязей з былымі калоніямі?

7. Да якой восі геапалітычных і геакультурных канфліктаў адносіцца сучаснае праяўленне канцэпцыі “культурнага імперыялізму?

8. Якую назву мае першая глабальная праграма ЗША адукацыйных абменаў, заснаваная ў 1946 г.?

9. У якім годзе пачало сваё існаванне Інфармацыйнае Агенцтва ЗША (United States Information Agency / USIA)?