52. Дырыжорам капэлы ў якім горадзе больш за 20 гадоў быў нямецкі кампазітар Ян Давід Голанд?

53. Айчынныя навучальныя установы якой канфесіі ў сярэдзіне-другой палове 16 ст. вызначаліся найбольш высокiм узроўнем педагагiчнага майстэрства?

54. Евангельская школа якога горада ў 30-40-я гг. 16 ст. падтрымлiвала трывалыя сувязi з Цюрыхам, а вучыцца сюды прыязджалi юнакі не толькi з Беларусi i Літвы, але таксама i з Прусіі ды Курляндыi?

55. У якім горадзе ў 1617 г. была адкрыта кальвінісцкая гімназія, якая падтрымлiвала трывалыя сувязх з універсітэтамі Гейдэльберга, Кенігсберга, Берлша, Франкфурта-на-Одэры, Марбурга, Лейдэна, Эдінбурга i Оксфарда, куды адпраўляла на вучобу лепшых сваiх выхаванцаў?

56. У праваслаўнай брацкай школе якога горада большую частку настаўнікаў складалi немцы-пратэстанты?

57. У навучальных установах якой канфесіі ці ордэна з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі настаўнiкаў першымi пачалi выкарыстоўваць iх ратацыю?

58. Музычныя бурсы, якія існавалі ў многіх гарадах на тэрыторыі Беларусі, пераважна знаходзіліся на ўтрыманні каго?

 

Кантрольныя пытанні па семінары 5

 

1. Якая краіна падпарадкавала Егіпет ў апошняй чвэрці 19 ст?

2. Якая краіна захапіла ў 1880-1890 гг. Індакітай (В’етнам, Лаос, Камбоджа)?

3. Якая дзяржава пачала каланіяльныя захопы толькі ў 1880-я гг?

4. Якія тэрыторыі захапіла Японія у канцы 19-пачатку 20 ст?

5. Якая дзяржава захапіла Самалі і Лівію?

6. Якая краіна да пачатку Першай сусветнай вайны была самай буйной каланіяльнай імперыяй?

7. У 1936 г. Ірак атрымаў незалежнасць ад якой краіны?

8. Каланіяльная палітыка якой краіны стала падставай для ў XIX стагоддзі тэрміна «культурны імперыялізм»?

9. Якія краіны ў 1870-1945 гг. зрабілі стаўку на працу са сваёй дыяспарай?

10. Якія дзяржавы займаліся актыўнай прапагандай і экспартам навуковых ідэй у 1870-1945 гг.?

11. Якая краіна адкрыла першую ў гісторыі культурную ўстанову за мяжой?

12. Якая краіна адкрыла археалагічны інстытут ў Афінах у 1846 г.?

13. Першы ліцэй ў Турцыі з выкладаннем на замежнай мове ў 1868 г. адкрыла якая краіна?

14. Якая міжнародная культурная арганізацыя мае самую доўгую гісторыю існавання?

15. На мяжы стагоддзяў “вайна моваў” у Егіпце разгарнулася паміж якімі дзяржавамі?

16. Якая дзяржава адкрыла ліцэі ў Салоніках (1905), Эфіопіі (1908), Егіпце і Ліване?

17. Пры Міністэрстве замежных спраў якой краіны ў 1909 г. быў створаны спецыяльны Аддзел (Бюро) па справах школ і дабрачыннасці?

18. Якая арганізацыя займалася папулярызацыяй італьянскай мовы і культуры ў свеце з 1889 г.?