32. Якога паходжання быў іезуіт, які ў 1597 г. пры двары кітайскай дынастыі Мін стварыў місію?

33. Толькі ў адным рэгіёне ў Азіі іспанцы здолелі навязаць сваю рэлігію і свае культурныя каштоўнасці. Што за краіна?

34. Прадстаўнікі якой еўрапейскай краіны з 20-х гг. XIX ст. паспрабавалі свядома рэфармаваць індыйскую культуру?

35. Для якой краіны Азіі было асабліва характэрна прыняцце заходніх каштоўнасцяў у 19 ст. ?

36. У XIV-XV стст. у Беларусі існавалі зборнікі апавяданняў і прыпавесцяў пераважна з творамі якога паходжання?

37. Як называюцца зборнікі сярэдневяковых навел і прытчаў, што карысталіся найбольшай папулярнасцю ў беларускіх чытачоў?

38. Дайце назву перакладзенага на старажытнаславянскую мову твору канца XII - пачатку XIII ст. На беларускіх землях ён выкарыстоўваўся ў якасці вучэбна-дыдактычнага дапаможніка ў пачатковых школах аж да пачатку XVII ст.

39. Беларускі пераклад «Аповесці пра Трыстана» зроблены з якой мовы?

40. Аповесць «Пра пабоішча Мамая» была перакладзена з якой мовы?

41. Хто быў адным з перакладчыкаў Евангелля, заходнееўрапейскай літаратуры розных часоў і народаў – Петраркі, Ратэрдамскага і інш.?

42. Прывядзіце назву твора, які быў своеасаблівай гісторыка-белетрыстычна энцыклапедыяй свайго часу, зборам разнастайных звестак і літаратурных твораў пераважна замежнага паходжання, складзеным у XVII ст. на беларускай мове.

43. Якую назву мае першае на Беларусі нотнае выданне?

44. Назавіце славянскага музыканта, які пабываў у ВКЛ ў 1551 г. разам з іншымі музыкантамі прыдворнай капэлы, штосуправаджалі караля, а ў 1555 г. паступіў на службу да князя Мікалая Радзівіла Чорнага.

45. Прывядзіце назву масавага жанру свецкага бытавога харавога спеву разнастайнага зместу, шматгалосай песні еўрапейскага паходжання.

46. У якім горадзе працавалі знакамітыя музыканты – Войцех Длугарай, Крыштаф Клабан і Францішак Мафон?

47. Назавіце лютніста-віртуоза і кампазітара венгерскага паходжання, які падчас знахожання ў Вільні меў свой дом.

48. Які від інструментальнай музыкі быў найбольш шырока прадстаўлены на беларускіх землях у 15-17 ст.?

49. Адкуль патрапіла на беларускія землі батлейка?

50. Большую частку твораў прыватных магнацкіх тэатраў сярэдзіны-другой паловы 18 ст. на беларускіх землях складалі творы ўтараў якіх краін?

51. У якім горадзе быў узведзены тэатральны будынак «Опергауза», па праекце італьянскага архітэктара і мастака Іначэнца Морасіна?