2. Якая краіна каланізавала Бразілію ў 1530 г.?

3. Якая краіна засяродзілася ў 16 ст. на пошуку заходняга шляху ў Індыю?

4. Якая краіна ў 20-я гады XVI ст.заваявала Мексіку?

5. Якая краіна ў другой палове палове XVI ст. заваявала Аргенціну?

6. XV ст. было стагоддзем марскога перавагі якой краіны?

7. XVII ст. было стагоддзем марской перавагі якой краіны?

8. Вэст-Індская кампанія была заснавана ў 1621 г. якой краінай?

9. Першая Ост-Індская кампанія была заснавана якой краінай?

10. Прадстаўнікамі якой краіны у 18 ст. у Паўночнай Амерыцы былі выціснуты французскія і галандскія паселішчы?

11. Якая краіна ў саракавых гадах XIX ст. ўварвалася ў Кітай, справакаваўшы там так званыя «Опіумныя вайны» (1840-1842)

12. Алжыр, Сенегал, Нігер, Чад, Самалі, в. Мадагаскар ў 19 ст. былі калоніямі якой краіны?

13. Пратэктарат над Камбоджай (1863) і Лаосам (1893) устанавіла якая краіна?

14. У часы праўлення каго Крым і Паўночны Каўказ былі заваяваны Расіяй?

15. У час праўлення каго Фінляндыя, Дагестан, Азербайджан былі далучаны да Расійскай імперыі?

16. Тэрмін, які азначае заваёву і першапачатковае асваенне зямель за Атлантычным акіянам.

17. Якія працэсы міжкультурнага ўзаемадзеяння пераважалі на поўначы Амерыканскага кантынента ў часы экспансіі еўрапейскіх краін?

18. Якія працэсы міжкультурнага ўзаемадзеяння пераважалі на тэрыторыі цяперашніх Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі і андскі краін кантынента ў часы экспансіі еўрапейскіх краін?

19. Якія працэсы міжкультурнага ўзаемадзеяння пераважалі на поўдні Амерыканскага кантынента, там, дзе цяпер размешчаны краіны Ла-Платы (Аргенціна, Уругвай, Парагвай), а таксама паўднёвыя раёны Бразіліі і Чылі ў часы экспансіі еўрапейскіх краін?

20. Мову якога народа вывучылі і склалі яе алфавіт місіянеры-францішканцы Луіс Вільяльпанда і Дыега дэ Ланда?

21. Хто аўтар творашў “Найкароткія паведамленне пра разбурэнне Індый” і “Гісторыя Індый”?

22. Намаганнямі месіянераў якога ордэна на стыку цяперашніх Парагвая, Уругвая і Аргентыны была створана цэлая місіянерская тэакратычная дзяржава?

23. Лічыцца, што гэты чалавек выратаваў ад забыцця інкскую духоўную спадчыну. Хто гэта?

24. Хто з’яўляецца аўтарам твораў "Сапраўдныя каментары" і "Усеагульная гісторыя Перу”?

25. Якому дзеячу Мексікі 17 ст. належыць адзін том паэзіі і тры тамы тэатральных твораў і прозы?

26. Чуррыгерэска гэта назва чаго?

27. Што з’яўляецца адной з характэрных рыс каланіяльнай палітыкі Іспаніі ў Амерыцы?

28. Адзін з заснавальнікаў Ордэна езуітаў Францыск Ксаўе пачаў прапаведаваць хрысціянства ў якой краіне?

29. Хто прыбыў у Японію ў 1563 г. маладым чалавекам (яму быў 31 год) і пражыў там да самай смерці у 1597 г.? Ён вывучыў японскую мову і свабодна валодаў ёю.

30. Якая краіна была першай еўрапейскай краінай, якая пачала актыўна гандляваць з Японіяй ў 16 ст.?

31. Каму з еўрапейцаў належаць першая японская граматыка і першыя лінгвістычныя даследаванні па японскай мове?