52. У якой краіне паўстала дзесятковая сістэма злічэння?

53. Алгебра і трыганаметрыі прыйшлі да нас з якой краіны?

54. У якой краіне быў заснаваны самы першы ў свеце Універсітэт (700 г. да н.э.)

55. У якой краіне з’явіліся струнныя музычныя інструменты?

56. Пісьменнасць якіх краін склалася на аснове старажытнаіндыйскай сістэмы?

 

Кантрольныя пытанні па семінары 2

 

1. На які перыяд прыпадае магутны каланізацыйны рух грэкаў?

2. Што лягло ў аснову алфавітнага пісьма грэкаў?

3. На аснове свята ў гонар якога бога ў грэкаў паўсталі тэатралізаваныя паказы?

4. Які перыяд лічыцца часам найвышэйшага росквіту старажытнагрэчаскай культуры?

5. На які перыяд прападае час інтэнсіўнага культурнага ўзаемадзеяння грэкаў з афра-азіяцкімі народамі?

6. Назавіце імя навукоўца, які а) разлічыў памеры Зямлі, б) заклаў асновы элементарнай геаметрыі; в) заклаў асновы тэарэтычнай механікі; г) выказаў гіпотэзу аб звароце планет вакол Сонца?

7. Як называўся буйны навуковы цэнтр эліністычнага перыяду, размешчаны ў Александрыі?

8. Праз грэчаскія калоніі ў якой частцы свету (кране) у Грэцыю быў занесены культ Дыяніса?

9. Культ якога сінкрэтычнага грэка-егіпецкага бога ўкараніўся ў Грэцыі ў эліністычна-рымскі час?

10. Якую назву атрымала сістэма спалучэння і ўзаемадзеяння апорных (якія падтрымліваюць) і нясучых (якія перакрываюць) элементаў), якая склалася ў Грэцыі пад уплывам усходніх краін атрымала назву?

11. На архітэктуру якіх збудаванняў XVIII-XIX стст. аказалі ўплыў Афінскія Прапілеі?

12. Праз культуры якога народу адчулі на сабе ўплыў грэчаскай культуры Закаўказ’е і некаторыя вобласці Блізкага Ўсходу?

13. Назавіце старажытную цывілізацыю, якая засяляла ў I тыс. да н. э. паўночны захад Апенінскага паўвострава і стварыла развітую культуру, што папярэднічала рымскай і аказала на яе вялікі ўплыў.

14. Якія традыцыі старажытных рымлян маюць этрускае паходжанне?

15. У якіх рамёствах этрускіх майстроў заўважны грэчаскі ўплыў?

16. Які народ аказаў вялікі ўплыў на палітычную арганізацыю рымлян?

17. У якога народа рымляне запазычылі знакі ўлады дзяржаўных асобаў?

18. Назавіце вынаходніцтвы старажытных рымлян.

19. Як называецца працэс антычнай асіміляцыі і акультурацыі, які праявіўся ў засваенні народна-лацінскай мовы і асноўных элементаў культуры рымлян значнай колькасцю неіталійскіх народаў, якія засялялі правінцыі старажытнай Рымскай імперыі і іншыя падначаленыя ёй рэгіёны?

20. Назавіце адпаведнік рымскім богам Юпіцеру, Юноне, Мінерве, Венеры ў грэчаскім пантэоне.

21. Якая старажытная цывілізацыя з’яўляецца радзімай юрыспрудэнцыі?

22. На якой мове першапачаткова размаўлялі хрысціяне нават у Рыме?

 

Кантрольныя пытанні па семінары 3

1. Якія народы ўдзельнічалі ў Вялікім перасяленні ў Еўропе ў 4-7 ст.

2. Станаўленне сярэднявечнай культуры адбывалася ў выніку драматычнага і супярэчлівага працэсу сутыкнення якіх дзвюх культур?