2. Роля каталіцкай царквы ў распаўсюдзе еўрапейскіх культуры ў Амерыцы і Азіі ў XVI-XVIII стст.

3. Распаўсюджанне ў XV-XVIII стст. на беларускіх землях перакладной літаратуры.

4. Еўрапейскі ўплыў на музычную і тэатральную культуру Беларусі XVI-XVIII стст.

5. Уплыў на культурную сітуацыю і развіццё адукацыі на беларускіх землях Рэфармацыі і Контррэфармацыі.

 

Пры падрыхтоўцы адказу на першае пытанне патрэбна скарыстацца публікацыямі, якія змешчаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 16 і 18. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на характарыстыку культурных працэсаў, якія адбываліся на Амерыканкім кантыненце ў выніку экспансіі еўрапейскіх краін (транскультурацыя, асіміляцыя, гібрыдызацыя), адзначыць асаблівасці гэтых працэсаў у розных рэгіёнах. Падрабязнага разгляду патрабуе тлумачэнне такіх паняццяў як, Еўра-Амерыка і лацінская Амерыка.

Неабходна адзначыць запазычанне з індзейскай мовы асобных словаў еўрапейцамі, даследаванне місіянерамі культуры абарыгенаў (дзейнасць Барталаме дэ лас Касаса). Акрамя гэтага неабходна спяніцца на еўрапейскім уплыве на асобныя галіны мастацтва (архітэктуру, жывапіс).

Адказу на другое пытанне таксама дапамогуць матэрыялы публікацый, пазначаных у спісе літаратуры нумарамі 5, 16, 18. Пры характарыстыцы ролі каталіцкай царквы ў распаўсюджанні еўрапейскай культуры ў Амерыцыі і Азіі трэба адзначыць істотныя супярэчлівыя факты. З аднаго боку, дзейнічала інквізіцыя, што тармазіла пранікненне перадавых ідэй у Амерыку і вяла да страты багатага творчай спадчыны індзейцаў. З іншага боку, былі і такія іерархі царквы, якія актыўна выступалі ў абарону індзейцаў. Неабходна спыніцца на характарыстыцы місіянерскай дзейнасці манаскіх ордэнаў (асабліва іезуітаў) а таксама дзейнасці манахіні Хуан Інэс дэ ла Крус.

Калі весці гаворку пра місіянерскую дзейнасць еўрапейцаў у Азіі, то патрэбна распавесці пра гісторыю пранікнення еўрапейскай культуры ў Японію, Кітай, Індыю, Карэю. Сярод найбольш адметных асобаў, пра якіх неабходна расказаць, былі іезуіты Францыск Ксаўе, Луіс Фруа, М. Рычы. Прыкладам міжкультурных кантактаў з’яўляецца перакладная літаратура.

Неабходна звярнуць увагу на закрыццё асобных краін ад знешніх уплываў і на поспехі хрысціянскіх прапаведнікаў у іншых краінах Азіі. Прыкладам культурнага ўздзеяння мессіянераў з’яўляецца распаўсюджанне пры двары кітайскіх імператараў тэхнікі жывапісу алейнымі фарбамі.

Пры падрыхтоўцы адказу на трэцяе пытанне дапамогуць публікацыі, якія пазначаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 2, 4, 8. У XIV-XV стст. у Беларусі існавалі зборнікі апавяданняў і прыпавесцяў пераважна з творамі балгарска-візантыйскага і старажытнарускага паходжання. Пасля, з канца XV ст., у сувязі з пашырэннем культурных кантактаў беларусаў з краінамі Заходняй Еўропы, сталі з'яўляцца беларускія пераклады асобных твораў і нават цэлых зборнікаў з лацінскай і польскай моваў. Патрабуецца назваць найбольш вядомыя і папулярныя пераклады, адзначыць, з якой мовы яны былі зроблены. Неабходна спыніцаа на характарыстыцы асаблівасцей жанраў перакладной літаратуры, дзейнасці Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, Мялеція Сматрыцкага, Сімяона Полацкага. Беларуская перакладная літаратура мела станоўчае значэнне таксама для рускай літаратуры, паколькі Беларусь і Украіна выступалі ў XVI-XVII стст. у ролі пасярэднікаў у перадачы Расіі многіх перакладных твораў.

Публікацыі пад нумарамі 3, 9 і 20 выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы адказу на чацвёртае пытанне. З падручніка В. Дадзіёмавай неабходна выбраць канкрэтныя прыклады культурных уплываў і сувязей у галіне музыкі. З кнігі Зм. Сасноўскага неабходна выкарыстаць інфармацыю, якая адносіцца толькі да перыяду XV-XVII ст.

Распаўсюджанне заходнехрысціянскіх музычных традыцый было абумоўлена ўмацаваннем пазіцый каталіцызму (асабліва пасля ўваходу ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай) і пратэстантызму. Уплыў апошняга на музычнае мастацтва найбольш праявілася ў выдавецкай дзейнасці. Менавiта з пратэстанцкай друкарнi выйшла першае на Беларусі нотнае выданне – Берасцейскi канцыянал. На беларускія землі прыязджалі знакамітыя еўрапейскія музыканты і выканаўцы (Цыпрыян Базылік, Вацлаў з Шамотул, Бакфарк Валянцін. Като Дыамед).

Эпоха Рэнесансу і Барока азначаецца развіццём на Беларусі не толькі вакальнай, але і інструментальнай музыкі. Згодна з традыцыяй найбольшае распаўсюджванне атрымала лютневая, арганная і клавірная музыка, якую пісалі прафесійныя музыканты, што працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уплыў каталіцкай музычнай традыцыі адлюстраваўся і ў выкарыстанні інструментальнай (перш за ўсё арганнай) музыкі ва ўніяцкім набажэнстве.

У тэатральным мастацтве міжкультурныя ўплывы праявіліся ў распаўсюджанні батлейкі, школьнага тэатра. У сярэдзіне – другой палове XVIII ст. на Беларусі папулярнасць набываюць магнацкія тэатры, якія вельмі хутка сталі выкарыстоўваць заходнееўрапейскі рэпертуар. Неабходна прывесці канкрэтныя прыклады.

Уплыву на культурную сітуацыю і развіццё адукацыі на беларускіх землях Рэфармацыі і Контррэфармацыі (пятае пытанне) прысвечаны артыкул А. Самусіка і матэрыял Г. Галенчанкі, якія пазначаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 19 і 6. У 30-50-х гадах ХVI ст. у ВКЛ пачалі ўзнікаць рэфармацыйныя школы. Як прыклад – евангелісцкая школа сярэдняга ўзроўню ў Вільні. Сярод пратэстанцкіх школ, якія мелі міжнародныя кантакты, былі арыянская школа ў Іўі і Слуцкая кальвінiсцкая гiмназiя. У якасці выкладчыкаў у іх пераважалі выпускінікі еўрапейскіх універсітэтаў.

Грунтоўную адукацыйную палітыку праводзілі іезуіты. Падабенства езуіцкіх школ па ўсяму свету значна аблягчала нашым суайчыннiкам паступленне ва універсітэты Заходняй Еўропы. З мэтай жа павышэння ўзроўню падрыхтоўкі настаўнiкаў езуiты першымi пачалi выкарыстоўваць iх ратацыю (перавод у іншыя навучальныя ўстановы за мяжою мясцовых і запрашэнне на іх месца замежныхвыкладчыкаў).

Асобна неабходна спыніцца на ролі іезуітаў у развіцці музычнай адукацыі і выхаванні моладзі.

 

Тэмы рэфератаў:

1. Замежныя паездкі жыхароў Вялікага княства Літоўскага і іх адлюстраванне ў "хаджэннях" і мемуарах.

2. Арыенталізацыя культуры і стылю жыцця шляхты ВКЛ у XVI–XVII ст.