Семінар 3. Культурныя ўзаемадзеянні ў сярэднявечнай Еўропе

Пытанні для абмеркавання

1. Культура Візантыі як сінтэз рымскай, грэчаскай і ўсходніх культур, яе ўплыў на культуру славян.

2. Культура ісламу і яе кантакты з еўрапейскай сярэднявечнай культурай.

3. Культурныя сувязі беларускіх зямель з Візантыяй.

4. Культурныя сувязі беларускіх зямель з Заходняй і Паўночнай Еўропай у IX-XIII стст.

5. Еўрапейская культура і развіццё каменнага дойлідства на Беларусі ў IX-XV стст.

 

Пры падрыхтоўцы адказу на першае пытанне неабходна выкарыстаць заключную частку электроннай публікацыі Д. Носавай (нумар 8 ў спісе літаратуры). Асаблівасць культуры Візантыі была абумоўлена тым, што ян аз’яўлялася ўсходняй часткай Рымскай імперыі, якая ахоплівала значныя тэрыторыі, якія былі заселены рознымі народамі. Пастаяннае раздваенне паміж усходнім і заходнім светам, перакрыжаванне азіяцкіх і еўрапейскіх уплываў (з перавагай у асобныя эпохі то адных, то іншых) сталі гістарычнай доляй Візантыі. Візантыя сутыкалася з магутнымі знешнімі культурнымі ўплывамі, зыходзячымі з краін, якія знаходзіліся на блізкай ёй стадыі развіцця, – з Ірана, Егіпта, Сірыі, Закаўказзя, а пазней лацінскага Захаду і Старажытнай Русі. З іншага боку, Візантыі даводзілася ўступаць у разнастайныя культурныя кантакты з народамі, што стаялі на некалькі або на значна больш нізкай стадыі развіцця.

Найбольш інтэнсіўна візантыйскі культурны ўплыў, натуральна, адбіваўся ў краінах, дзе зацвердзілася праваслаўе, звязанае трывалымі ніткамі з канстанцінопальскай царквой. Візантыйскі ўплыў праявіўся ў галіне рэлігіі і філасофіі, грамадскай думкі і касмалогіі, пісьменства і адукацыі, палітычных ідэй і права. Ён пранікаў ва ўсе сферы мастацтва – у літаратуру і дойлідства, жывапіс і музыку. Патрэбна прывескі канкрэтныя прыклады культурнага ўплыву Візантыі на культуру славян.

Падрыхтоўцы адказу на другое пытанне дапамогуць матэрыялы, пазначаныя ў рэкамендаваным спісе нумарамі 2, 7, 9. Спачатку неабходна адзначыць, якімі шляхамі распаўсюджваўся іслам ў іншых краінах, яго сувязь з іудзействам. Краіны, якія прынялі іслам, паступова ператвараліся ў тэакратычныя дзяржавы: кіраўнік дзяржавы выконваў функцыі рэлігійнага настаўніка свайго народа.

Найбольш яскравым прыкладам ўзаемадзеяння еўрапейскай і мусульманскай культур, якія адносяцца да эпохі сярэднявечча, можна выявіць у гісторыі Іспаніі, якая зазнала магутную ўсходнюю агрэсію ў VIII ст. і аж да канца XV ст. стала краінай, дзе перасякаліся ўсходнія і еўрапейскія традыцыі і ажыццяўлялася сувязь розных культур. Прыклад узаемадзеяння еўрапейскай і арабскай культур у эпоху сярэднявечча досыць пераканаўча ілюструе асаблівасці міжкультурных сувязяў гэтага перыяду, якія былі вельмі плённымі, аднак пераважна абмяжоўваліся запазычаннямі, а не глыбокім пранікненнем і спасціжэннем культуры іншага народа. Для паўнаты адказу спатрэбіцца прывесці прыклады ўзаемнага пранікнення культур. Нельга пакінуць па-за ўвагай ролю ў распаўсюджанні ўсходняга культурнага ўплыву музыканта і спявака Зірйаба.

Поўны адказ на трэцяе пытанне дапаможа падрыхтаваць кніга “Белорусы: нация Пограничья” (пазіцыя 4 у спісе літаратуры). ўплыў візантыйскай цывілізацыі выразна выяўляўся на беларускіх землях (у першую чэргі ў Падняпроўі і Падзвінні) з канца X ст. Найбольш яркім таму сведчаннем стала прыняцце хрысціянства па ўсходнім – грэчаскім абрадзе. Акрамя гэтага, беларускія землі падтрымлівалі з Візантыяй актыўныя гандлёвыя адносіны. Неабходна спыніцца на праявах візантыйскага культурнага ўплыву на беларукскіх землях, прывесці канкрэтныя прыклады. Гэта пісменнасць, архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Матэрыял з кнігі “Белорусы: нация Пограничья” таксама дапаможа з прыкладамі для поўнага адказу на чацвёртае пытанне. Полацкая і Віцебскія зямлі здаўна мелі кантакты са скандынаўскай Еўропай дзякуючы буйному гандлёваму шляху, які праходзіў уздоўж амаль усяго ўзбярэжжа кантынента па Паўночным і Балтыйскім морах. З Цэнтральнай Еўропы ў Беларусь вяла важная гандлёвая магістраль па Бугу і Прыпяці. На ёй паўстаў другі пасля Полацка па значнасці эканамічны, палітычны і культурны цэнтр раннесярэднявечнай Беларусі – Тураў.

Асобай згадкі патрабуюць месіянеры з Заходняй Еўропы, які ў Х-ХІ ст. наведалі беларускія землі (Торвальд Вандроўнік, святы Бруна). З гісторыяй беларускіх зямель цесна звязаны некаторыя агульныя сюжэты і матывы, якія адбіліся як у старажытнарускіх, так і старажытнаскандынаўскіх пісьмовых крыніцах (Прывядзіце прыклады). Рунічныя тэксты, выяўленыя ў старажытнарускіх паселішчах, адлюстроўваюць ўзаемадзеянне скандынаўскай і ўсходнеславянскай культур у духоўнай і бытавой сферах. Геаграфія знаходак помнікаў старажытнаскандынаўскага (руніцкай) пісьменства на беларускіх землях паказвае на знаходжанне скандынаваў ў Падзвінні. Сведчаннем працяглага прысутнасці скандынаваў на адным з заходніх межаў Полацкай зямлі з'яўляецца комплекс рунічных надпісаў з гарадзішча ў Масковічах. Спецыфіка надпісаў кажа аб паступовай асіміляцыі скандынаваў на працягу IX-XIII стст. ва ўсходнеславянскім этнакультурнай прасторы. Больш падрабязная інфармацыя ў публікацыі пад нумарам 10.

Яскравы прыклад культурных кантактаў – рукапісныя кнігі. Па сярэднявечнай Беларусі падарожнічалі заходнееўрапейскія рукапісы. Вядомы прыклад – кодэкс Гертруды. Знакамітая рукапісная кніга пад назвай «Полацкае евангелле» была створана ў канцы XII ст. створаным па тэхналогіі распаўсюджанай у XII ст. ў нямецкіх гарадах.

Прыкладам заходнееўрапейскага культурнага ўплыву ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве з’яўляюцца шахматы, якія вырабляліся мясцовымі майстрамі пад моцным уплывам еўрапейскай традыцыі. Сама назва краіны – «Белая Русь» мае заходнееўрапейскае паходжанне (Russia Alba).

Пры падрыхтоўцы адказу на пятае пытанне неаобходна выкарыстаць артыкул А. Кушнярэвіча (намур 6 у спісе літаратуры). Мастацкія ўплывы краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы, хоць яшчэ і даволі спарадычныя, зафіксаваны ў архітэктуры нашага рэгіёну ўжо ў канцы XI ст., амаль адначасова з распаўсюджваннем візантыйскага стылю. Прыкладамі гэтага з'яўляюцца выяўленыя беларускімі археолагамі рэшткі царквы ў Мінску, збудаванай у раманскай будаўнічай тэхніцы майстрамі з Польшчы. Рамана-гатычныя тэндэнцыі прасочваюцца ў помніках канца XII-пачатку XIII ст. полацкай архітэктурнай школы (Спаская царква ў Полацку, царква Архангела Міхаіла ў Смаленску і інш.). Пад уплывам раманскай архітэктуры цэнтральна-еўрапейскіх краін быў узведзены і полацкі храм канца XII-пачатку XIII ст. з бакавымі апсідамі.

Асобна трэба распавесці аб вялікай ролі ў працэсe распаўсюджвання дасягненняў заходняй культуры нямецкіх гандляроў, якія з'явіліся ў беларускіх гарадах у XII ст.

Польская готыка аказала ўплыў на архітэктуру Беларусі і Літвы, асабліва пасля заключэння Крэўскай уніі. буйнапамерная цэгла, якая шырока выкарыстоўвалася пры ўзвядзенні замкаў XIV ст. Беларусі і Літвы, хутчэй за ўсё, трапіла сюды з Германіі праз Лівонію і Польшчу. У XV-XVI ст. пад уплыў еўрапейская традыцыі адбылося змяненне планіроўкі беларускіх гарадоў.

 

Тэмы рэфератаў:

1. Крыжовыя паходы як фактар культурнага ўзаемадзеяння Усходу і Захаду.

2. Сярэднявечныя манастыры і манаскія ордэны ў сістэме еўрапейскай міжкультурнай камунікацыі.

3. Сярэднявечныя універсітэты ў сістэме міжкультурнай камунікацыі.