Семінар 1. Культурныя кантакты ў старажытным свеце
Пытанні для абмеркавання
1. Уплыў дасягненняў старажытных егіпцян ў навуцы і мастацтве на іншыя народы.
2. Дасягненні Шумерскай і Вавілонскай цывілізацыі і іх уплыў на іншыя культуры.
3. Вусная літаратурная творчасць народаў Месапатаміі ў міжкультурным кантэксце.
4. Культурны ўплыў фінікіян на культуры іншых народаў.
5. Уплыў культуры Старажытнай Індыі на краіны Азіі.
6. Культурная ўплыў цывілізацыі Старажытнага Кітая на іншыя краіны і народы.
Пры падрыхтоўцы адказа на першае пытанне неабходна выкарыстаць матэрыял электронных рэсурсаў, які змешчаны ў спісе літаратуры пад нумарамі 10 і 4. Неабходна падрабязна спыніцца на міфе аб Асірысе і распаўсюджанні культа Асірыса і Ісіды па-за межамі Егіпта, уплыве асобных сюжэтаў на хрысціянскае вучэнне.
Значнымі былі дасягненні егіпцян у асобных навуках, што было звязана з развіццём будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Неабходна прывесці канкрэтныя прыклады.
Асобна неабходна адзначыць Егіпет як месца, дзе ўзніклі першыя хрысціянскія культурныя цэнтры.
У літаратуры гэтай старажытнай краіны паўсталі многія жанры і матывы, якія перайшлі ў еўрапейскую літаратуру. Традыцыі і элементы архітэктуры былі запазычаныя антычным архітэктурным геніем.
Адказ на другое пытанне неабходна рыхтаваць з выкарыстаннем кнігі А. Аппенхейма “Старажытная Месапатамія” (старонкі 244-264) а таксама электроннага рэсурса “Культура Старажытнага Ўсходу”. Яны змешчаны ў спісе літаратуры да семіанара пад нумарамі 7 і 4. Асаблівая ўвага павінна быць звернута на характарыстуку міжкультурных уплываў Шумерскай цывілізацыі ў перыяд Убайдска-Урукскай культуры., калі з’явілася манументальная архітэктура, развівалася земляробства, кераміка, з'яўвілася першае ў гісторыі чалавецтва пісьменства (піктаграмы-малюнкі) – клінапіс на гліняных таблічках. Неабходна адзначыць яго ўплыў на пісьменнасць многіх моў і фарміраванне грэчаскага алфавіту ранняй эпохі. У другой палове II тысячагоддзя да н. э. клінапіс становіцца сродкам міжнародных зносін на Блізкім Усходзе.
Вавілонская цывілізацыя ўвайшла ў сусветную гісторыю, як першая цывілізацыя, у якой падчас праўлення цара Хамурапі (1792-1750 г. да н.э.) была распрацавана і створана заканадаўчая сістэма. Другога росквіту Вавілон дасягнуў пры Навухаданосары II (605-562 да н.э.), які падпарадкаваў сабе Сірыю і Палестыну, пашырыўшы межы Вавілона. Пры ім жа горад Вавілон стаў цудоўнейшай сталіцай старажытнага свету.
Падрыхтаваць адказ на трэцяе пытанне дапаможа матэрыял, які змешчаны ў кнізе А. Аппенхайма (пазіцыя 7 у спісе літаратуры, старонкі 198-218) і электронная публікацыя пад нумарам 1. Найстаражытныя міфы Двуречча – гэта тая культурная аснова, на якой паўсталі і расквітнелі многія легенды, міфы, вераванні і звычаі антычнасці. З імі шмат у чым звязаныя або пераклікаюцца біблейскія гісторыі. Адгалоскі светаразумення, характэрнага для дзяржаў Двуречча, можна знайсці ў старажытнаяўрэйскіх, егіпецкіх і арабскіх міфалагічных і рэлігійных сістэмах.
Неабходна звярнуць увагу на месца і ролю старажытнай Асірыі, якая вяла актыўны міжнародны гандаль і заваёйніцкую палітыку. У VII ст. н.э. яе межы распасціраліся ад Персідскага заліва да Міжземнамор'я на захадзе і Егіпта на поўдні.
У падрыхтоўцы адказу на чацвёртае пытанне дапаможа матэрыял электроннай публікацыі Э. Элк “Фінікія” (нумар 11 у спісе літаратуры). Дзяржава Фінікія ўтварылася 4 тыс гадоў таму ў сувязі з развіццём рамёстваў, а не земляробства. Фінікія стала унікальным месцам у свеце. Справа ў тым, што ў ёй зліліся культуры Егіпта, Сірыі, Палесціны, Шумера, Аккад, Анатолі і дзікіх качавых плямёнаў, накшталт хуррытаў. Ужо ў 2300 гг. да н.э. краіна вядзе актыўны гандаль з Егіптам, што спрыяла ўплыву апошняга на Фінікію.
Неабходна адзначыць дасягненні фінікіян у рамёствах і гандлі, іх ролю ў распаюсюджанні манет. Асобна належыць спыніцца на фінікійскай сістэме пісьменства як аснове грэчаскага і лацінскага алфавіту, а таксама распаюсюджанні папіруса як матэрыялу для пісьма.
Асобна неабходна расказаць пра рэлігію фенікіян і некаторыя запазычанні з яе абраднасці іншымі народамі.
Выкарыстанне зместу кніг і публікацый пад нумарамі 2, 5, 9 дапаможа падрыхтаваць адказ на пятае пытанне. Уражлівымі былі поспехі старажытных індыйцаў у матэматыцы, астраноміі, медыцыне, лінгвістыцы. Іх навуковыя дасягненні аказалі немалое ўздзеянне на культуру іншых народаў, але асабліва яны паўплывалі на развіццё арабскай і ірана-персідскай навукі. Зробленыя індыйцамі адкрыцця апярэдзілі многае з таго, да чаго пазней прыйшла і еўрапейская навука Новага часу. Неабходна прывесці канкрэтныя прыклады.
У тыя часы, калі Еўропа знаходзілася ў неаліце, Індыя валодала распрацаваным і завершаным рэлігійным сімвалізмам і ўжо мела філасофскія школы. Рэлігійны вопыт Індыі з'яўляецца самым поўным і усёабдымным сярод вядомых сёння. Да ІІ тысячагоддзя да н.э. адносіцца ўзнікненне першага літаратурнага помніка – “Веды”. Грунтуючыся на аўтарытэце ведызму ў VII-VI стст. да н.э. афармляецца новы рэлігійнае кірунак – індуізм. У VI ст. да н.э. ў Індыі зарадзіўся быдызм.
Асобна неабходна распавесці пра дасягненні ў галіне музыкі і харэаграфіі, архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, іх распаўсюджанне на тэрыторыі мацерыковай Азіі, у басейнах Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Старажытнаіндыйскай культура аказала вялікае ўздзеянне на культуру Шры-Ланкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Пісьменства гэтых рэгіёнаў склаліся на аснове індыйскай сістэмы брахмі, у мясцовыя мовы ўвайшло шмат індыйскіх слоў. Вялікім уплывам карысталіся ў Шры-Ланцы і ў Кітаі будызм і будыйская літаратура, а ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі – індуізм і санскрыцкая літаратура. Вынайдзеныя ў Індыі ў V-VI ст. шахматы распаўсюдзіліся практычна па ўсім свеце, стаўшы неад'емнай часткай чалавечай культуры. Адным з вынаходак старажытнай Індыі, якія распаўсюдзіліся па ўсім свеце, стаў кальян.
Асобна неаабходна раскрыць пытанне распаўсюджання будызму ў Кітаі і Японіі. У гэтых краінах ён набыў новую форму – чань-будызму (пазней у Японіі ён стаў называцца дзэн-будызмам). Неабходна распавесці пра ўплыў будызму на класічны кітайскі жывапіс, паэтычныя жанры і выяўленчае мастацтва Японіі, распаўсюджанне садовага мастацтва.
Больш поўнаму адказу на шостае пытанне дапаможа матэрыял публікацый, што змешчаны пад нумарамі 5 і 8 у спісе літаратуры. Асоба трэба спыніцца на распаўсюджанні кітайскай сістэмы іерагліфічнага пісьма. У старажытнасці ў Японіі, Карэі і В'етнаме кітайскія іерогліфы з'яўляліся адзінай афіцыйнай пісьмовай сістэмай.
Важным момантам з’яўляюцца тэхнічныя вынаходніцтвы, якія былі запазычаны іншымі народамі. Асобна неабходна распавесці пра станаўленне тэатральнага мастацтва ў Кітаі і яго далейшае распаўсюджанне па свеце.
Кітай паслужыў арэалам пачатковага распаўсюджвання на Далёкім Усходзе будызму і месцам складання асаблівай, у параўнанні з эталонным (індыйскім) веравучэннем, традыцыі, якая і легла ў падмурак карэйскага і японскага варыянтаў будыйскай культуры.
Кітайская дзяржаўнасць аказала якаснае ўздзеянне на сацыяльна-палітычны лад суседніх краін (стварэнне імперскіх рэжымаў па мадэлі кітайскай імперыі) і сістэму іх афіцыйнай ідэалогіі. Такі ж уплыў выяўляецца ў грамадска-палітычнай думцы гэтых краін, у іх мастацкай славеснасці, у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кітайскія вытокі маюць многія з асобных рэалій духоўнага жыцця Карэі і Японіі, якія ўспрымаюцца, на першы погляд, у якасці цалкам мясцовых па паходжанні, як, напрыклад, знакамітая японская чайная цырымонія або мастацтва карлікавага саду.
Тэмы рэфератаў:
1. Старажытнагрэчаскі каляндар і яго сувязь з еўрапейскім.
2. «Эпас пра Гільгамеша» і Біблія.