Гісторыя міжнародных культурных сувязей
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
Кафедра міжкультурных камунікацый
УЗГОДНЕНА Загадчык кафедры ___________А.У. Марозаў « »___________20 г. | УЗГОДНЕНА Дэкан факультэта ___________М.М. Каралёў « »___________20 г. |
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
ГІСТОРЫЯ МІЖНАРОДНЫХ КУЛЬТУРНЫХ СУВЯЗЕЙ
для спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках)
для напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)
спецыялізацыі 1-21 04 01-02 02 Менеджмент міжнародных культурных сувязей
Складальнік:
Д.А. Крывашэй, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Разгледжана і зацверджана
на пасяджэнні Савета ўніверсітэта «19» верасня 2017 г.
пратакол № 1
Складальнік:
Крывашэй Д.А., дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастатцваў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Рэцэнзенты:
Крывічаніна Кацярына Аляксандраўна, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін ДУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;
Бяспалая Марыя Аркадзьеўна, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар гістарычных навук, прафесар.
Разгледжаны і рэкамендаваны кафедрай да зацвярджэння:
Кафедрай міжкультурных камунікацый
(пратакол ад 30 жніўня 2017г. № 1 );
Саветам факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
(пратакол ад 30 жніўня 2017г. № 1 ).
ЗМЕСТ
1. | ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА | 4 |
2. | ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ | 6 |
2.1 | Канспект лекцый | 6 |
3. | ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ | 41 |
3.1 | Тэматыка і метадычныя парады па падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў | 41 |
4. | РАЗДЗЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ | 71 |
4.1 | Пытанні для самаправеркі пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў | 71 |
4.2 | Пытанні да заліку | 87 |
4.3 | Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці | 89 |
4.4 | Крытэрыі ацэнкі ведаў і кампетэнцыі студэнтаў | 91 |
5. | ДАПАМОЖНЫ РАЗДЗЕЛ | 93 |
5.1 | Вучэбная праграма | 93 |
5.2 | Тэматычныя планы дысцыпліны | 99 |
5.3 | Асноўная літаратура | 100 |
5.4 | Дадатковая літаратура | 101 |
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна «Гісторыя міжнародных культурных сувязяў» накіравана на авалоданне студэнтамі кампетэнцыямі, звязанымі з гісторыяй культурнага ўзаемадзеяння чалавецтва, што дазваляе глыбей усвядоміць стан і тэндэнцыі развіцця нацыянальнай культуры, пазнаёміцца з культурай іншых краін, прасачыць магчымыя агульныя падыходы ў гістарычнай рэтраспектыве, і на аснове гэтага выпрацаваць стратэгію супрацоўніцтва, распрацаваць канкрэтныя сацыякультурныя праекты.
Мэта дадзенай дысцыпліны – фармаванне ў студэнтаў фундаментальных ведаў па гісторыі міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
Задачы дысцыпліны:
• засваенне студэнтамі зместу вучэбнага курсу як асновы ведаў аб асноўных напрамках і заканамернасцях міжнародных культурных сувязяў у гістарычнай рэтраспекцыі;
• авалоданне асноўнымі гістарычнымі фактамі, датамі, паняццямі, веданне імёнаў гістарычных дзеячаў, фактаў развіцця сусветнай цывілізацыі;
• выпрацоўка ўмення на аснове асобных фактаў і інфармацыі рабіць абагульненні і вызначаць заканамернасці гістарычнага развіцця культурных сувязей;
• фарміраванне ўмення раскрыць эвалюцыю і спецыфіку міжнародных культурных сувязяў у розныя культурна-гістарычныя перыяды, ахарактарызаваць асноўныя этапы ўзаемадзеяння беларускай культуры з культурамі іншых краін і народаў, паказаць ролю і месца беларускай нацыянальнай культуры ў агульнасусветным і еўрапейскім культурным кантэксце;
• разуменне студэнтамі спецыфікі працэсу станаўлення і развіцця міжнародных культурных сувязей;
• засваенне студэнтамі асноўных метадалагічных м метадычных падыходаў і іх выкарыстанне ў працэсе рашэння адукацыйных, выхаваўчых і прыкладных задач;
• прывіць студэнтам эмпатыю да разнастайных культурных досведаў і уплываў, цікавасці і павагі да культур, каштоўнасцяў і традыцый іншых народаў;
• развіць у студэнтаў здольнасць устанаўлення эфектыўнага ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі ў сферы міжнародных культурных сувязей;
У праграме прадугледжана актуалізацыя міжпрадметных сувязяў з дысцыплінамі “Менеджмент і маркетынг у сферы культуры”, “Фундаментальная культуралогія”, “Практыка міжнародных культурных сувязяў”, “Менеджмент у сферы культуры за мяжой” і “Прафесійныя камунікацыі”.
Па заканчэнні вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
• асноўныя тэарэтычныя паняцці дадзенай дысцыпліны;
• важнейшыя тэндэнцыі, формы і напрамкі міжкультурнага ўзаемадзеяння краін і народаў Еўропы, Азіі і Амерыкі ў гістарычнай рэтраспектыве;
• гісторыю фармавання нацыянальнай культуры ў кантэксце міжкультурных камунікацый з замежнымі краінамі з старажытных часоў да нашых дзён;
• асноўныя формы міжнароднага супрацоўніцтва ў розных галінах культуры.
Студэнты павінны ўмець:
• ужываць гістарычны вопыт міжкультурнага ўзаемадзеяння Беларусі для распрацоўкі міжнародных сацыякультурных праектаў;
• ажыццяўляць практычны аналіз вопыту інстытутаў, якія дзейнічаюць у сферы міжнародных культурных сувязей, з пункту гледжання выкарыстання іх магчымасцяў для ажыццяўлення міжкультурнай камунікацыі;
• набыць навыкі выкарыстання нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў на ўзроўні міжкультурнай камунікацыі.
Студэнты павінны валодаць:
• метадамі практычнага аналізу гісторыі міжнародных культурных сувязяў у мэтах лепшага разумення культурных асаблівасцяў замежных партнёраў;
• вопытам аналізу спецыфікі беларускай культуры ў кантэксце міжнародных культурных сувязяў.
Вучэбным планам па дысцыпліне «Гісторыя міжнародных культурных сувязяў» усяго прадугледжана 38 гадзін аўдыторных заняткаў. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў: лекцыі – 24, практычныя (семінарскія) заняткі – 14. Запланаваная форма кантролю – залік.
2. ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ
Канспект лекцый