Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі

Т Э МАТ Ы Ч НЫ ПЛАН правядзення практычных (семінарскіх) вучэбных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

 

Тэма 1. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IХ–ХIII стст.

1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Гісторыя засялення.

2. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

3. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX–XIII стст.

 

Тэма 2 . ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ

1. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і ўніяцтва.

2. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (XIV–XVIII стст.).

 

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у ХIII–ХVIII стст.

1. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы ў Еўропе.

2. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

3. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст.

4. Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.

 

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XV ІІІ ст. – кастрычнік 1917 г.)

1. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.

2. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

3. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60–70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

4. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

 

Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 30-я гг. ХХ ст.)

1. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі (НЭП, індустрыялізацыя, калектывізацыя).

2. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. ХХ ст.

3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Устанаўленне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. ХХ ст.