II . Паведамленне тэмы урока
Тэма: “ Літара І, і»
Тып урока: урок-паведамленне.
Мэты:
· даць адрозненне пісьмовай беларускай літары І, і ад рускай;
· развіваць слоўнікавы запас вучняў;
· вьпрацоўваць уменне пераадольваць цяжкасці ў рабоце;
· выхоўваць цікавасць да вывучання роднай мовы.
Абсталяванне: малюнкі, слоўнікавыя словы, магнітафон.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Добры дзень, мой браце юны!
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-«бацькі» кнігу —
Беларускі лемантар.
Гэта ключ ад скарбаў нашых,
Мовы матчынай, з якой
Ты не станешся самотны,
Безыменнай сіратой. Максім Танк
Слоўнікавая работа: лемантар — буквар.
II . Паведамленне тэмы урока
- Пра што гаварыў Максім Танк у сваім вершы? (Пра родную мову.)
- А якая наша родная мова? (Беларуская.)
- Якую мову мы яшчэ вывучаем, на якой размаўляем? (На рускай.)
- Беларуская і руская мовы — родныя сёстры. Яны падобны адна на адну, але ёсць і адрозненне. Напрыклад, гук [і] у беларускай і рускай мовах абазначаецца рознымі літарамі. (Паказаць карткі з літарамі І і і И и.) Аб гэтым і будзе наш урок.
Практ. 1, с. 4 (вусна).
III . Чыстапісанне
IV . Слоўнікавая работа
1) Запісаць пад дыктоўку: калідор, лесвіца, відэзлец, ручнік. (Па казаць малюнкі.)
Практ. 3, с. 4; практ. 6, с. 5.
2) Гуляем у перакладчыкаў.
- Вусна перакладзіце словы на рускую мову.
V . Работа з падручнікам
Практ. 4, с. 4 (пісьмова).
- Запішыце словы па-беларуску.
VI . Фізкультхвілінка (пад музыку)
Раз-два-тры —
Мы найлепшыя сябры.
Тры-чатыры-пяць —
Будзем мову вывучаць.
Шэсць-сем-восем —
Вучыцца ўсіх просім,
Бо мову родную ў сэрцы носім.
(1—2 — дзеці трымаюць кулачкі на плячах, выпростваюць рукі, сагнутыя ў локцях, у бакі, пальцы выцягнутыя;
3—4 — зноў згінаюць рукі і пальцы да плеч. Правую руку ў гору, пальцы сашчыплены ў кулачок, левая рука апушчана, пальцы ў кулачку. Затым мяняюцца рукі: правую — уніз, левую — угору і г. д.;
5—6 — рукі выцягнуты ў бакі. Дзеці хістаюцца то ў правы, то ў левы бок, потым бег на месцы.)
VII . Замацаванне (работа у групах)
1 група. Гульня «Незразумелыя радкі».
- Дапішьще літары, прачытайце прыказкі:
а) Няма смачнейшай вадз..цы,
Як з роднае крын..цы.
б) Хто тольк.. сам сябе люб..ць,
Таго н..хто не люб..ць.
(Растлумачыць дзецям сэнс прыказак, звязаць іх з фізкультхвілін кай: трэба любіць сваю Радзіму і родную мову.)
2 група.
- Складзіце словы-адгадкі і запішыце іх:
а) Чырвонае цельца, каменнае сэрца,
вінная на смак, а завецца як? (Нявіш — вішня.)
б) Каля плоту расце,
як дакранешся — апячэ. (Пікрава — к pani в a .)
в) Шчыплюць траўку каля рэчкі
ў цёплых кажушках ... ( кі авеч — авечк і ).
г) Хто нас поіць празрыстай вадзіцай? ( Ніц акры — кры ні ца.)
(Словы-адгад кі прымацаваць да дош кі.)
VIII . Вынік урока. Рэфлексія
- Якая літара ў беларускай i рускай мовах пішацца па-рознаму, а вымаўляецца аднолькава?
- Што вас зацікавіла на ўроку?
- Цi не стаміліся?
- Як вы ацэніце сваю працу?
- Мне спадабалася, як вы працавалі.
IX . Дамашняе задан н е
Практ. 7, с. 5 (1 група — усё практыкаванне; 2 група — заданне падручніка).