3. Правесцi агляд-конкурс фотаработ, прысвечаных гораду.
4. Правесцi конкурс па стварэнні герба i эмблемы горада.
5. Арганiзаваць выстаўку дзiцячага малюнка “Горад Жлобiн — вачыма дзяцей”.
6. Арганiзаваць агляд-конкурс i выставу мастакоў.
7. Правесцi агляды-конкурсы i выставы розных парод сабак, кошак, галубоў i інш.
8. Арганiзаваць выставу кветак i кветкавых пано.
9. Арганiзаваць конкурсы:
— фальклорна-музычных ансамбляў;
— гарманiстаў;
— выканаўцаў прыпевак;
— выканаўцаў беларускага гумару.
10. Правесцi ў школах конкурс сачыненняў “Майму гораду — 500 гадоў”.
11. Арганiзаваць конкурс на лепшыя верш i апавяданне аб горадзе.
12. Правесці на прадпрыемствах, арганiзацыях, у школах, ГПТВ, установах горада конкурс на лепшы карнавальны касцюм i абарону яго.
Такiм чынам, дакладнае выкананне ўсiх распрацаваных мерапрыемстваў i пастаянны кантроль за тэрмінам iх здзяй- снення дапамогуць стварыць мэтанакiраванае рэчышча, у якiм будзе развiвацца iмправiзацыйная творчасць жыхароў мясцовасцi, дзе мае адбыцца свята. У вынiку i будзе створана перадсвяточная атмасфера, у якой людзi самых розных узрос-таў i прафесiй знойдуць прымяненне сваiм здольнасцям, адчуць радасць творчага ўзаемадзеяння з астатнiмi ўдзельнiкамi свята.
Организация праздничной ярмарки
Для арганізацыі святочнага кірмашу пры аргкаміцеце свята ўтвараецца дырэкцыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, грамадскага харчавання, сферы абслугоўвання, органаў культуры і спорту. На сваіх пасяджэннях дырэкцыя кірмашу распрацоўвае план падрыхтоўкі святочнага гандлю і яго культурную праграму.
Паколькі кірмаш у Беларусі заўсёды быў з’явай інтэрнацыянальнай, то на сучасныя святочныя таргі (асабліва ў памежных раёнах) можна запрасіць гандлюючыя арганізацыі з суседніх раёнаў бліжняга замежжа і вызначыць для іх асобнае месца. У зоне харчовых тавараў можна было б наладзіць работу беларускай карчмы, украінскага шынка, рускага тракціра, польскай кавярні, каўказскай шашлычнай, сярэднеазіяцкай чайханы, малдаўскага віннага склепа і інш. Усе гандлёвыя пункты (кіёскі, палаткі, магазіны) павінны быць аздоблены элементамі мастацка-дэкаратыўнага афармлення, што садзейнічае больш эстэтычнаму ўспрыманню дзеі. Гандляроў неабходна апрануць у святочныя народныя строі, што надае таргам нацыянальны каларыт. Арганізатарам трэба ведаць, што традыцыйна беларускі святочны гандаль быў дробнарознічным. Таму асаблівую ўвагу належыць звярнуць на падрыхтоўку гандляроў-каробачнікаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць непасрэдную, жывую, гульнёвую атмасферу святочнага кірмашу.