Музычны кіраўнік свята. На святах рознай тэматычнай i жанравай накiраванасцi, дзе музыка з’яўляецца асноўным выразным сродкам, важная роля належыць музычнаму кiраўнiку.
— азнаёмiцца са сцэнарыем свята i характарам музыкi той эпохi, якая адлюстравана ў свяце;- распрацаваць музычны вобраз свята цi мелодыю-лейтматыў;- вырашыць прынцыпы музычнага афармлення (iлюстрацыйны, кантрастны i інш.);- зрабiць падбор музычных нумароў, якiя б характарызавалi эпоху,i спрыялi паглыбленню рэжысёрскай задумы свята;-вызначыць кампазiтара, якi зможа напiсаць неабходную для свята музыку;- сучасных умовах вельмi часта функцыянальныя абавязкi музычнага кiраўнiка ўскладаюцца на галоўнага дырыжора або гэтыя задачы вырашае галоўны рэжысёр сумесна з гукарэжысёрам.
Гукарэжысёр свята. Функцыянальныя патрабаваннi:-вызначыць сiстэмы агучвання i аб’ём гучання цэнтральнага мiзансцэнiчнага пункта свята, а таксама дадатковых сцэнiчных i масава-гульнёвых пляцовак;- высветлiць тыя тэхнiчныя магчымасцi, якiя ёсць у да- дзенай мясцовасцi;-здзейснiць падбор неабходных музычных, шумавых i гукавых нумароў i зацвердзiць iх у галоўнага рэжысёра;- распрацаваць партытуру музыкi i шумаў, хранаметраж кожнага нумара;- зрабiць запiс, перазапiс i мантаж фанаграм свята;- кантраляваць мантаж тэхнiчнай аппаратуры;- здзейснiць гукавое суправаджэнне рэпетыцый i свята;- прыняць удзел у рабоце пастановачнай групы i аргкамiтэта.
Рэжысёр свята - гэта адзiная ў структуры арганiзацыйнага камiтэта асоба, якая вядзе і накіроўвае ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з творчым увасабленнем свята.
Функцыянальныя абавязкi галоўнага рэжысёра наступныя:
- стварэнне iм асабiста або ў сааўтарстве агульнай канцэпцыi свята;
- правядзенне гiсторыка-рэтраспектыўнага аналiзу развiцця свята, якое будзе ўвасабляцца, выдзяленне яго агульнанацыянальных рыс, а таксама тэрытарыяльных i мясцовых адметнасцей i асаблiвасцей;
- распрацоўка агульнага сцэнарнага плана i лiтаратурнага сцэнарыя цэнтральных святочных мерапрыемстваў (урачыстае адкрыццё, урачыстае закрыццё свята, галоўная святочная дзея - тэатралiзаванае прадстаўленне, абрад, вiдовiшча, шоу, конкурс i да т.п.);
- падрыхтоўка пастановачнага плана свята;
- здзяйсненне кантролю за распрацоўкамі аўтараў іншых святочных дзей;
- кiраўнiцтва работай рэжысёраў-пастаноўшчыкаў асобных мерапрыемстваў;
- пастаноўка задач i кантроль за ходам практычнай падрыхтоўкi асобных нумароў, атракцыёнаў, спартыўных, пiратэхнiчных, харэаграфiчных, музычных, масава-гульнёвых i iншых дзей, якiя здзяйсняюць рэжысёры, хормайстры, балетмайстры, дырыжоры i кiраўнiкi iншых калектываў;
- вызначэнне з галоўным мастаком прасторавага i вобразнага вырашэння свята, зацвярджэнне эскiзаў i чарцяжоў канструктыўных элементаў, малых формаў дэкаратыўнага афармлення i здзяйсненне агульнага кантролю за iх вырабам;
- вызначэнне з галоўным балетмайстрам прасторавага i вобразнага вырашэння пластычных сцэн i кантроль за iх пастаноўкай;
- вызначэнне з музычным кiраўнiком прынцыпаў музычнага афармлення, кантроль за падборам музычных нумароў;
- вызначэнне з гукарэжысёрам прынцыпаў гукавога афармлення свята, запiс, перазапiс i мантаж фанаграм свята сумесна з гукарэжысёрам i гукааператарам;
- распрацоўка творча-тэхнiчнай дакументацыi (партытура рэжысёра, музычная партытура, партытура асвятлення, выпiскi на рэквiзiт, бутафорыю, касцюмы i абутак, парыкi i грым, мэблю, партытура тэхнiчных перастановак, графiк правядзення рэпетыцый);
- работа з творчымi калектывамi i асобнымi выканаўцамi па ўвасабленні святочных дзей;
- правядзенне застольных, планiровачных, мантажных, прагонных, зводных i генеральных рэпетыцый, а таксама свята;
- здзяйсненне сумесна з дырэктарам свята перыядычнага кантролю работы ўсiх службаў, непасрэдна звязаных з творчым, матэрыяльна-тэхнiчным, арганiзацыйным i фiнансавым забеспячэннем свята;
- удзел у пасяджэннях арганiзацыйнага камiтэта свята.
Комплекс организационно- хозяйственных проблем.
У наш час у Беларусі праводзіцца шмат традыцыйных святочных дзей вялікага маштабу, на якія часта запрашаюць з замежных краін і абласцей сваёй краіны афіцыйныя дэлегацыі, грамадскія арганізацыі, мастацкія і спартыўныя калектывы.
Як правіла, многія з гасцей упершыню прыбываюць у мясціны, дзе адзначаецца святочная падзея, таму аргкамітэту, акрамя вырашэння пытанняў размяшчэння і харчавання запрошаных, неабходна распрацаваць культурную праграму для кожнай канкрэтнай дэлегацыі ў час наведвання горада, раёна. Пры складанні праграм неабходна ўлічваць прафесійны, сацыяльны ўзровень дэлегацыі, яе інтарэсы і пажаданні. Асобныя раздзелы культурнай праграмы можна скарэкціраваць пасля першай сустрэчы з гасцямі, але ў агульным плане праграма застаецца нязменнай.
Культурная праграма — гэта комплекс мерапрыемстваў, мэта якіх — знаёмства гасцей з рознымі аспектамі матэрыяльнага і культурнага жыцця жыхароў пэўнай мясцовасці. Стварэнне плана культурнай праграмы і яе ўвасабленне дазваляюць мэтанакіравана, змястоўна і цікава арганізаваць вольны час гасцей у дні іх знаходжання ў гэтай мясцовасці.
Змест культурнай праграмы для ўдзельнікаў свята значна адрозніваецца ад агульнай праграмы свята тым, што ў яго ўключаны не толькі пералік святочных дзей, але і мерапрыемствы, у якіх вырашаюцца арганізацыйныя пытанні (работа аўтатранспарту, час і месца харчавання ўдзельнікаў, час правядзення рэпетыцый), а таксама культурна-масавыя дзеі, якія наладжваюць спецыяльна для ганаровых гасцей, прыбыўшых творчых калектываў, дэлегацый.
Культурная праграма, якая адлюстроўвае ўсе аспекты знаходжання дэлегацый і асобных прадстаўнікоў у дні святкавання, з’яўляецца асноўным дакументам, па якім працуюць куратары груп. Усе мерапрыемствы культурнай праграмы фінансуюцца са сродкаў, адпушчаных на правядзенне свята. Частка мерапрыемстваў можа быць наладжана на спонсарскіх ці грамадскіх пачатках, а частка — як дадатковая паслуга, якая аплачваецца самімі ўдзельнікамі. Культурная праграма распрацоўваецца ў ніжэйпералічаных кірунках.
1. Пазнавальна-інфармацыйны напрамак.
Каб пазнаёміць гасцей з мясцовасцю, дзе адбываецца свята, варта арганізаваць аўтобусныя, пешаходныя або водныя экскурсіі, у час правядзення якіх экскурсавод раскрывае гасцям гісторыю горада і этымалогію яго назвы, паказвае архітэктурныя пабудовы розных стагоддзяў, помнікі дзеячам навукі, культуры і мастацтва, наведвае разам з імі мемарыяльныя комплексы, выставачныя залы, паркі і інш. Калі такую маштабную экскурсію немагчыма арганізаваць, можна абмежавацца экскурсіяй у мясцовы краязнаўчы музей або праглядзець дакументальны кінафільм ці відэафільм аб горадзе, раёне. Але ў любым выпадку гасцей абавязкова трэба азнаёміць з гісторыяй краю, каб яны мелі аб ім пэўнае ўяўленне. Такую ж пазнавальную інфармацыю госці могуць атрымаць у час правядзення афіцыйнай сустрэчы з кіраўнікамі горада ці раёна, дзе адбываецца свята.
2. Прафесійны напрамак.
Для ўдзельнікаў дэлегацый мэтазгодна арганізаваць з улікам іх прафесійных інтарэсаў сустрэчы з дзеячамі працы, навукі, культуры, мастацтва, спорту. Гасцям было б цікава наведаць аднапрофільныя арганізацыі, прадпрыемствы, установы. Разам з тым можна наладзіць правядзенне круглых сталоў, прафесійных канферэнцый з шырокім абменам думкамі, вопытам работы.
3. Адпачынкавы напрамак.
На святах удзельнікі творчых і аматарскіх калектываў жадаюць не толькі дэманстраваць сваё майстэрства, але і змястоўна праводзіць свой адпачынак, пазнаючы адметныя асаблівасці культурнага жыцця таго краю, куды яны прыехалі.
З гэтай мэтай ім можна прапанаваць шэраг відовішчных, масава-гульнёвых мерапрыемстваў, якія б адлюстроўвалі мясцовую спецыфіку. У пералік такіх мерапрыемстваў можна ўключыць прагляд спектакляў мясцовых тэатраў, канцэртаў творчых калектываў, спаборніцтваў па нацыянальных відах спорту. Варта наладзіць удзел гасцей у вечарах адпачынку, дзе пазнаёміць іх з нацыянальнымі танцамі, мясцовымі гульнямі і забавамі.
У культурнай праграме жыццё прыбыўшага калектыву павінна быць адлюстравана пагадзінна на кожны дзень свята. За кожнай дэлегацыяй трэба замацаваць куратара, які будзе суправаджаць гасцей на ўсе мерапрыемствы.
Создание предпраздничной атмосферы
Падрыхтоўка жыхароў горада i вёскi да актыўнага ўдзелу ў святочных дзеяннях — адзiн з адказнейшых этапаў работы аргкамiтэта.
У мэтах стварэння перадсвяточнай атмасферы, актывiзацыi шырокiх колаў насельнiцтва аргкамiтэт распрацоўвае шэраг мерапрыемстваў, у вынiку якiх людзям розных узроставых i сацыяльных катэгорый даецца магчымасць для дэманстрацыi свайго майстэрства ў разнастайных галiнах матэрыяльнага i духоўнага быту. Безумоўна, што арганiзацыя кожнага свята патрабуе распрацоўкi спецыфiчных мерапрыемстваў, якія ствараюць перадсвяточную атмасферу, але ва ўсiх выпадках гэты аспект свята мае агульныя асноўныя напрамкi. Умоўна ўсе падрыхтоўчыя дзеi можна падзялiць на мерапрыемствы iнфармацыйнага, агульнаарганiзацыйнага, вытворча-конкурснага, а таксама мастацкага i мастацка-конкурснага характару.
Мы прапануем прасачыць працэс стварэння перадсвяточнай атмасферы на прыкладзе свята 500-годдзя г.Жлобiна Гомельскай вобласці. Многiя з падрыхтоўчых мерапрыемстваў, запланаваных аргкамiтэтам гэтага горада, могуць увайсцi i ў iншыя святы, незалежна ад iх тэматычнай i жанравай накiраванасцi.
Інфармацыйныя мерапрыемствы
1. У газетах “Новы дзень”, “Металург”, “Футравiк” увесцi рубрыку “Насустрач 500-годдзю г.Жлобiна”. Сiстэматычна друкаваць матэрыялы аб гiсторыi горада, яго дасягненнях, перспектывах развіцця.
2. Выпусцiць святочныя нумары газет “Новы дзень”, “Металург”, “Футравiк”.