Галоўны рэжысёр свята —адзiная ў структуры арганiзацыйнага камiтэта асоба, якая вядзе і накіроўвае ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з творчым увасабленнем свята.
Функцыянальныя абавязкi :- стварэнне iм асабiста або ў сааўтарстве агульнай канцэпцыi свята;- правядзенне гiсторыка-рэтраспектыўнага аналiзу развiцця свята;- распрацоўка агульнага сцэнарнага плана i лiтаратурнага сцэнарыя цэнтральных святочных мерапрыемстваў ;- падрыхтоўка пастановачнага плана свята;- здзяйсненне кантролю за распрацоўкамі аўтараў іншых святочных дзей;- кiраўнiцтва работай рэжысёраў-пастаноўшчыкаў асобных мерапрыемстваў;-пастаноўка задач i кантроль за ходам падрыхтоўкi асобных нумароў, атракцыёнаў і г. д -вызначэнне з галоўным мастаком,галоўным балетмайстрам прасторавага i вобразнага вырашэння свята; музычным кiраўнiком- падбор музычных нумароў; гукарэжысёрам- гукавога афармлення свята;- распрацоўка творча-тэхнiчнай дакументацыi (партытура рэжысёра, музычная партытура, партытура асвятлення, выпiскi на рэквiзiт, бутафорыю, касцюмы i абутак, парыкi i грым, мэблю, партытура тэхнiчных перастановак, графiк правядзення рэпетыцый);- работа з творчымi калектывамi i асобнымi выканаўцамi;- правядзенне застольных, планiровачных, мантажных, прагонных, зводных i генеральных рэпетыцый, а таксама свята;- здзяйсненне сумесна з дырэктарам свята перыядычнага кантролю работы ўсiх службаў;- удзел у пасяджэннях арганiзацыйнага камiтэта свята.
Галоўны мастак свята. Стварэнне мастацка-дэкаратыўнага афармлення — адно з кардынальных пытанняў арганiзацыi свята, якое звязана з агульным планам дэкарыравання святочнай тэрыторыi, пабудовай разнастайных канструкцый аказiянальнай часовай архiтэктуры — сцэнiчныя пляцоўкi, гандлёвыя пабудовы, статычныя i дынамiчныя канструктыўныя элементы афармлення i да т.п. Мастацка-дэкаратыўнае афармленне павiнна ў яскравай, вобразна-сiмвалiчнай форме адлюстроўваць iдэю свята, несцi ў сабе пазнавальную i iнфарматыўную накiраванасць.
Павiнен:- азнаёмiцца з агульным сцэнарыем свята i сцэнарыямi яго асобных фрагментаў;- распрацаваць агульны план дэкарыравання мясцовасцi, дзе адбываецца свята;-распрацаваць план размяшчэння зон святочнага дзеяння i iх апорных пунктаў;- распрацаваць вобразнае вырашэнне свята з улiкам яго тэматыкi, жанравых, стылёвых i нацыянальных асаблiвасцей;- распрацаваць эскiзы мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- падабраць мастакоў i дэкаратараў, мастака-бутафора, мастака-рэквiзiтара, мастака-грымёра i мастака па асвятленні, якiя будуць выконваць адпаведныя вiды работ;- праводзiць пастаянны кантроль за ходам усiх этапаў работ па вырабе мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- правесці нагляд мантажу мастацка-дэкаратыўнага афармлення на ўсiх пляцоўках кожнай зоны;- прымаць удзел у пасяджэннях пастановачнай групы i аргкамiтэта, а таксама ў правядзеннi рэпетыцый;- назіраць за ходам мантажных работ.