У структуры творчай задумы вызначаецца тэма, ідэя – звыш – задача.

Тэма – кола пытанняу, праблем, якія падымаюцца у дзеянні свята, сярод якіх выдзяляем галоуную тэму г.д. праблему (актыунае пытанне), якое патрабуе неадкладнага вырашэння.

Ідэя – звышзадача – гэта галоуная думка аутара твора, яго заклік да гледачоу.

У літаратурным творы ідэя і звышзадача могуць не супадаць, то у свяце яны часта аб’ядноуваюцца.

У фарміраванні рэжысёрскай задумы таксама вызначаецца адрас – каму прызначаецца свята (узроставая група, сацыяльная рознаузроставая група).

Таксама у фарміраванні рэжысёрнай задумы вызначаецца месца правядзення, яго архітэктурна-ландшафныя асаблівасці, робіцца аналіз месца правядзення свята. Яно павінна адпавядаць шэрагу творчых і тэхнічных патрабаванняу. Выбіраючы размяшчэнне галоунай пляцоукі, нават сонца трэба улічваць, нельга каб яно свяціла гледачу у вочы.

 

Историко-ретроспективный анализ праздника.

1. Гісторыка-рэтрэспектыўны аніліз свята пачынаецца з вывучэння фальклорна-этнаграфічнай літаратуры мінулых стагоддзяў. Трэба старацца браць першакрыніцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў наступных аўтараў: Карскі, Марыя Чарнова, Афанасьеў, Лукаш Галембоўскі, Аляксандр Рыпіньскі, Еўстафій Тышкевіч, Іаан Берман, Юліан Крачкоўскі, Юрый Дмітрыеў, Павел Шэйн, Пётр Бяссонаў, Дзембавецкі, Адам Багдановіч, Раманаў, Мікола Нікольскі і г. д.

2. Другі этап – гэта этнаграфічнае апытванне насельніцтва пэўнай мясцовасці. Трэба зафіксаваць наступныя звесткі апытваемага: узрост, імя, імя па бацьку, прозвішча,прозвішча ў дзявоцтве (калі гэта жанчына), месца нараджэння, прафесія і г. д. Запісваць размову трэба ў тым маўленні, ў якім расказвае апытваемы чалавек.

3. Раскрыцце сучаснага стану бытавання свята. На гэтым этапе мы збіраем вершы, песні, абрады, сцэнарыі, гульні і г. д. мясцовых аўтараў пра свята.
Такім чынам, гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята дае магчымасць прасачыць дынаміку развіцця, змянення свята з цягам часу, убачыць, як свята апісвалася ў фальклорна-этнаграфічнай літаратуры мінулых стагоддзяў, як яго апісваюць сталыя жыхары пэўнай мясцовасці і ў якім стане яно існуе зараз.
Зрабіўшы гэтую працу можна прыступаць да напісання сцэнарыя.

 

Выдержки с историко – ретроспективного анализа Минского международного инофестиваля «Л i стапад».

 

Першы беларускі кінафестываль «Лістапад» адбыўся ў 1994 годзе па ініцыятыве рэжысёра і прадзюсера Сяргея Арцімовіча. З 1994 года і па сённяшні дзень старшынёй фестывалю з’яўляецца Расціслаў Янкоўскі. Першапачаткова «Лістапад» задумваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі і быў закліканы аб'ядноўваць лепшыя карціны, створаныя на постсавецкай прасторы. Таму ён дэбютаваў пад назвай «фестываль постсавецкага кіно «Лістапад».

У першыя гады існавання ў форуме прымалі ўдзел фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. Свой вердыкт на конкурсе выносілі тры склада журы: кінематаграфістаў, журналістаў і гледачоў. Існавала рэйтынгавая сістэма галасавання, анкеты гледачоў, ацэнкі ў якіх затым старанна падлічваліся арганізатарамі.

Канцэпцыя «Лістападу» была простая: «фестываль фестываляў», дзе паказваецца постсавецкае кіно. Карціны паказваліся ў кінатэатры «Кастрычнік».

Каб зразумець змест і маштаб фестывалю звернемся да першай праграмы «Лістапада» і яе пераможцаў. Першы «Лістапад» ўмоўна называюць аглядам пераважна расійскага элітарнага кіно.

«Чёрное и белое» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Барыс Фрумін.

«Увлеченья» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Кіра Муратава.

«Ты у меня одна» – рэжыссёр Дзмітрый Астрахан.

«Солнце неспящих» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Цемур Баблуані.

«Сады скорпиона» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Алег Кавалаў.

«Русский регтайм» – рэжэысёр Сяргей Урсуляк.

«Подмосковные вечера» – рэжысёр Валерый Тадароўскі.

«Над тёмной водой» – рэжысёр Дзмітрый Місхееў.

«Курочка Ряба» – рэжысёр Андрэй Канчалоўскі.

«…И стал свет» – рэжысёр Отар Іоселіані.

«Зверь, выходящий из моря» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вітаўтас Жалякавічус.

«Дети чугунных богов» – рэжысёр Томаш Тот.

«Кооператив «Политбюро», или будет долгим прощание» – рэжысёр Міхаіл Пташук. Прыз журналістаў.

«Анна. От 6 до 18» – аўтар сцэнарыя і рэжысёр Мікіта Міхалкоў. Прыз сімпатыі гледачоў, прыз журы кінематаграфістаў.

За 20-ці гадовую гісторыю існавання фармат фестывалю вядома ж змяніўся. На Лістападзе сталі аб'ядноўвацца не толькі фільмы Расіі, краін СНД, узнік міжнародны фармат. У праграму фестывалю дадаваліся новыя конкурсы, заснаваны новыя намінацыі і ўзнагароды, павялічылася колькасць краін удзельніц, неаднаразова змянялася кіраўніцтва і афіцыйны арганізатар.

Зараз арганізатарамі кінафоруму з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, РГА «Беларускі саюз кінематаграфістаў», Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Агенцтва па культуры і кінематаграфіі Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску. Выканаўчы орган – Фестывальная Дырэкцыя «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў».

У 1998 годзе ўпершыню прайшоў дзіцячы кінаагляд – «Лiстападзiк». Дзіцячы «Лістападзік» стаў святам кіно для дзяцей і моладзі.У фестываля нарадзіліся свае традыцыі.

Ад пачатку існавання у 1994 годзе адкрыццё фестывалю адбывалася ў кінатэатры «Кастрычнік». У 2001 годзе ўрачыстае адкрыццё «Лістапада» прайшло на галоўнай канцэртнай пляцоўцы краіны – у Палацы Рэспублікі, што пасля стала добрай традыцыяй. У 2009 годзе упершыню на адкрыццё і закрыццё фестывалю прадаваліся білеты.

У 2003 годзе кінафествываль «Лістапад» афіцыйна набыў статус міжнароднага (ММКФ). Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі. У 2011 годзе ММКФ упершыню прайшоў у новым статусе. Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) прадставіла «Лістападу» часовую акрэдытацыю FIAPF. У 2013 годзе пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміну Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцыі кінапрадзюсераў (FIAPF) у знак прызнання высокай якасці арганізацыі.

На сённяшні момант праграма Фестывалю «Лістапад» ўключае:

· Асноўны конкурc ігравога кіно

· Конкурс ігравога кіно «Маладосць на маршы»

· Асноўны конкурc дакументальнага кіно

· Конкурс маладога дакументальнага кіно – конкурс нацыянальных кінашкол

· Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк»

· Пазаконкурсныя праграмы

· Рэтраспектыўныя паказы

· Прэс -канферэнцыі

· Семінары і «круглыя ​​сталы» па пытаннях сучаснага кінапрацэсу

· Адукацыйныя форумы

· Канферэнцыі

· Творчыя сустрэчы са стваральнікамі фестывальных фільмаў

· Дні кіно краін-удзельніц фестывалю

· Майстар-класы вядучых майстроў сучаснага кінематографа для маладых (пачаткоўцаў) кінематаграфістаў і творчай моладзі

· Выставы кінаплакатаў, кінаафіш, персанальныя выставы мастакоў кіно, фотавернісажы

· Юбілейныя мерапрыемствы, святочныя кінапраграмы

· Выставы дзіцячых малюнкаў, кніг, цацак (у рамках правядзення конкурсу «Лістападзік»).

Паказы кінастужак праходзяць у кінатэатрах горада Мінска, часцей за ўсё гэта кінатэатры «Піянер», «Цэнтральны», «Перамога», «Дом кіно», «Беларусь».

У праграмах Фестывалю могуць удзельнічаць толькі фільмы, якія раней не дэманстраваліся публічна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя рэтраспектыўных паказаў). Праграму паказаў фільмаў на Фестывалі вызначае Дырэкцыя Фестывалю. Кожны фільм можа быць паказаны на працягу Фестывалю не больш за тры разы, уключаючы паказы для прэсы.

Для ацэнкі конкурсных фільмаў ствараюцца шэсць камісій журы:

ñ Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно (у складзе пяці чалавек),

ñ Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» (у складзе трох чалавек),

ñ Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу дакументальнага кіно (у складзе пяці чалавек),

ñ Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу маладога дакументальнага кіно - конкурсу нацыянальных кінашколаў (у складзе трох чалавек),

ñ Міжнароднае журы кінапрэсы (у складзе сямі чалавек) - ацэньвае ўсе конкурсы ігравога і дакументальнага кіно Фестывалю,

ñ Міжнароднае журы кінематаграфістаў конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк» (у складзе трох чалавек).

Міжнародныя журы прымаюць рашэнні па ўзнагароджанні ўдзельнікаў Фестывалю у розных намінацыях, так сама усе журы маюць права ўручаць спецыяльныя дыпломы па асноўных кінематаграфічным прафесіях, якія могуць падмацоўвацца спонсарскімі прызамі або прэміямі.

Шляхам падліку рэйтынгавых балаў, якія выстаўляюцца гледачамі Фестывалю, вызначаецца ўладальнік Прыза сімпатый гледачоў «Бронза Лістапада» за лепшы ігравы фільм. Гледачамі ацэньваюцца ўсе праграмы ігравога кіно Фестывалю (акрамя рэтраспектыўная паказаў). Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка «За гуманізм і духоўнасць у кіно» заснаваны для ўзнагароджання аўтара ўключанага ў конкурсныя праграмы Фестывалю фільма, у якім знайшла яркае творчае ўвасабленне гуманістычная, духоўная і маральная праблематыка.

Кінафестываль «Лістапад» – падзея, перш за ўсё значная ў жыцці беларускай культуры. «Лістапад» не прадстаўляе сусветныя кінапрэм’еры, і не абапіраецца на кінарынак, як кінафестывалі ў Каннах, Венецыі, Берліне і інш. Асноўны акцэнт на Мінскам кінафестывалі робіцца на конкурснай праграме сярод краін, якія раней уваходзілі ў былы савецкі блок, і на конкурс маладога кіно, дзе прадстаўлены карціны амаль з усяго свету.

Час правядзення «Лістапада» (першая палова лістапада) удала ў тым, што ён завяршае ўсе фестывалі, і мае магчымасць атрымліваць лепшыя карціны з усіх кінафорумаў. Арганізатары выкарыстоўваюць гэтую магчымасць і стараюцца прывезці беларусам лепшыя фільмы, у якіх ужо ёсць добрая рэпутацыя і якія не трапілі на вялікі беларускі экран. Гэта фільмы – ўдзельнікі і лаўрэаты папярэдніх міжнародных кінафестываляў.

Канцэптуальна фестываль «Лістапад» цікавы ў міжнародным фармаце. Галоўная праблема якая застаецца зараз – гэта індустрыяльнае поле. Кінафестывалі класа «А» існуюць вельмі даўно, яны інтэграваныя ў сусветную сістэму пракату, дыстрыбуцыі і індустрыі. Адзін з важных крокаў, які павінен зрабіць у будучым «Лістапад», – стварэнне прафесійнай платформы. Для гэтага неабходны прафесійныя кадры, якія будуць у стане садзейнічаць уваходу ў міжнародныя арганізацыі кінаіндустрыі, садзейнічаць камерцыяналізацыі фільмаў. Акрамя таго, для дасягнення гэтага павінна развівацца сама беларуская кінаіндустрыя, а гэта задача ўжо не фестывальнай дырэкцыі, а кінастудыі «Беларусьфільм» і ўсіх тых, хто адказвае за індустрыяльную палітыку кіно ў нашай краіне. Без гэтага «Лістапад» будзе проста прымаючым бокам, такі фестываль цікавы толькі з пункту гледжання калекцыі кіно. Але для таго, каб на нашым кінафэсце адбываліся дзелавыя ўзаемаадносіны, трэба засноўваць яшчэ адну дырэкцыю, якая б займалася гэтым на працягу цэлага года.

За некалькі месяцаў, да пачатку фестывалю на сайце прадстаўлена інфармацыя аб арганізатарах, заснавальніках, мэтах, задачах, праграмах, правілах акрэдытацыі і ўдзелу, каардынатах фестывалю. Але на працягу ўсяго году, гэты раздзел не існуе. Пажадана, каб такі раздзел існаваў бесперапынна і быў падзелены на асобныя часткі, а не выдаваў інфармацыю адным файлам. Неабходна насычаць сайт цікавымі падзеямі, падрабязнасцямі, якія адбываліся на працягу існавання «Лістапада». У пачаткоўцаў такія весткі выклікаюць цікавасць і жаданне пазнаёміцца бліжэй непасрэдна з самой падзеяй. Такім чынам удасканаленне інфармацыйнай прасторы фестывалю «Лістапад», у тым ліку сайта, неабходна для ўдзельнікаў і гасцей, каб яны маглі лёгка арыентавацца ва ўсіх падзеях, мерапрыемствах і праграмах фестывалю.

Такім чынам, аналіз гісторыі станаўлення і сучаснага стану «Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» паказаў што за 20-ці гадовую гісторыю існавання фестываль вельмі вырас прафесійна. Першы беларускі кінафестываль «Лістапад» дэбютаваў ў 1994 годзе па ініцыятыве рэжысёра і прадзюсера Сяргея Арцімовіча. З часу заснавання і па сённяшні дзень старшынёй фестывалю і яго тварам з’яўляецца Расціслаў Янкоўскі. З кінафоруму краін СНД і Балтыі пад назвай «фестываль постсавецкага кіно «Лістапад», фестываль пераўтварыўся ў фестываль міжнароднага маштабу. «Атрыманне Мінскім міжнародным кінафестывалем «Лістапад» пастаяннай акрэдытацыі Міжнароднай федэрацыі асацыяцыі кінапрадзюсераў (FIAPF) у у 2013 годзе – знак прызнання высокай якасці арганізацыі, сігнал да далейшага ўдасканалення. Гэта задача не толькі фестывальнай дырэкцыі, але і ўсёй дзяржавы», – адзначыў праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў.

 

 

Фольклорно-этнографическая разработка

Пачынаецца з глубокага вывучэння агульнанацыянальных элементау, якія есць у мясцовасці генезіса абрада, этымалогіі назвы і тэндэнцыі яго гістарычнага развіцця. Пры гэтым аналізе неабходна улічываць першасную гаспадарчую практычную аснову свята, а затым яго языцніцкія, хрысціянскія і савецкія напластаванні. Пры гісторыка-рэтраспектыуным аналізе неабходна раскрыць агульна-нацыянальны від абраду, уплыу на яго структуру з боку іншых культур, а так сама высвейтліць рэгіянальныя, тэрытаріяльныя месцы правядзення абраду. Робячы распрацоуку любога абрада с пачатку трэба звярнуць увагу на літаратурныя крыніцы фальклорнага і этнаграфічнага характару 19 ст., улічваючы тое, што у сучасны час праблемай №1 з’яуляецца аднауленне рэгіянальнага фальклора, то пры працы з літаратурай трэба звяртаць увагу на мясцовыя традыцыі. У гэтым накірунку патрэбна рабіць наступныя работы :

1)Паставіць мэту, вызначыць для сябе, якая гэта будзе форма увасаблення: рэстаурацыя, рэканструкцыя ці трансфармацыя; у якім месцы будзе адбывацца свята (у музеі, у закрытым памяшканні, на плошчы і.т.д.)

.2) З серыі БНТ выпісаць па выбранаму абраду песні, прыпеукі, казкі, лічылкі і г.д., рытуалы, звычаі, якія вызначаны навукоуцамі са сваей мясцовасці.

3) Правесці фальклорна-этнаграфічнае апытванне носьбітау фальклору гэтай мясцовасці у старэых жыхароу, якія яшчэ памятаюць традыцыі.

4) Прагледзіць гэты абрад у выкананні некалькіх калектывау і зрабіць аналіз сваіх назіранняу.

5) З мясцовых газет, літаратурных зборнікау, часопісау трэба выпісаць літаратурныя і музычныя творы сучасных аутарау пра гэта свята.

Такім чынам прааналізаваушы гісторыю станаулення абрада і яго сучасны стан; выпісаушы з літ-ных крыніц усе, што тычыцца вашага рэгіена па святу (абраду) мы маем поуную карціну традыцый яго развіцця у выбранай мясцовасці. Гэта дае нам магцымасць і навукова-абгрунтаваную падставу для работы над сцэнарыем абраду.

 

Распрацоука сцэнарыя народнага свята (абраду) уключае у сабе:

1) Высветліць, што будзе адбывацца: тыповае абрадавае, масавае ці сцэнарнае дзеянне.

2) Выявіць тое кананізаванае драматычнае русла, у рамках якога развіваецца народная традыцыя: вызначыць тэму, ідэю, структуру абрада, сцэнарна-рэжысерскі ход і кампазіцыйную пабудову, увасобіць гэта у літаратурнай аснове. Прыступаючы да распрацлукі рэжысер павінен высветліць: звышзадачу і скразное дзеянне, выявіць мастацкі вобраз у мастацка-дэкаратыуным вырашэнні, музычным і пластычным. Падзяліць на эпізоды і вызнацыць задачы выканауцау, распрацаваць мізансцэны. Вызначыць прыемы актывізацыі гледачоу, звярнуць увагу на тлумачэнне вядучымі семантыкі і сімволікі.

 

Пры рабоце з выканауцамі у застольны перыяд трэба:

А) дакладнае веданне усімі удзельнікамі семантыкі абрадавых дзей.

Б) выпрацоука народнага манеру спевау.

В) Мізансцэнірованне абраду згодна народных традыцый.

Г) Ппадтэкста другога плана і маналога (вызначаны згодна свята)

3)Занатаваць кампазіцыйную пабудову свята, якая была раней у гэтай мясцовасці, мясцовыя стравы, народныя гульні і забавы. Пры правядзенні (увасабленні) свята для народау сусвету – трэба улічваць традыцыі іншых народау, калі свята адбываецца у горадзе – трэба улічваць гарадскія традыцыі.

 

Толькі пры гэтых умовах народнае свята адначасова застанецца першародным і той жа час набудзе новыя фарбы, стане сродкамі захавання рэгіянальнай, святочнай традыцыі.

 

ЭТАПЫ ВЫВУЧЭННЯ РЭЖЫСЁРАМ ФАЛЬКЛОРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ

 

1. Збор матэрыялу. Гісторыка-рэтраспектыўны навуковы аналіз.

Пачынаецца з вывучэння фальклорна-этнаграфічнай літаратуры мінулых стагоддзяў (19-нач.20ст.), гістарычных фактаў і падзей, працы ў архівах і г.д.

 

2. Збор фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у пэўнай мясцовасці:

вывучэнне фальклорна-этнаграфічных і мастацкіх крыніц у выніку апытання носьбітаў фальклорных традыцый дадзенай мясцовасці (вусна-паэтычныя, музычныя, пластычна-харэаграфічныя творы: прыказкі, казкі, легенды, паданні, песні, танцы, карагоды, лічылкі, цвялілкі, музыка і г.д., якія традыцыйна выкарыстоўваліся ў дадзенай мясцовасці).

 

3. Складанне этнічна-фальклорнай апрацоўкі.

Апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялаў. Напісанне сцэнара з улікам усіх асаблівасцяў фальклорных традыцый для дадзенай мясцовасці.

 

4. Увасабленне святая на аснове народнай мясцовай манеры выканання, мясцовай кампазізыйнай пабудовы, мясцовых гульняу, абрадау, рэтуалау і танцау.