Формирование режиссёрского замысла, идейно-тематическая разработка праздника.

 

Нараджэнне свята можа адбывацца па рознаму: з сацыяльнага ці прыватнага заказу, абумоуленага неабходнасцю адлюстравання падзеі у жыцці грамадства, калектыву, асобы; са з’яуленнем новай аутарскай ідэі, у якой прапануецца святочныя фармаутварэнні або новая рашэнні і творчыя падыходы да ужо існуючых святочных дзеянняу. Алле у любым выпадку на пачатковым этапе перад ініцыятарамі паустае шэраг арганізацыйных пытанняу. Перш за усё гэта стваранні ініцыятыунай группы з ліку творчых работнікау і заказчыкау( або прадстаунікоу арганізацыі, прадпрыемства, дзе мяркуецца увасобіць прапануемую урачыстасць), якія у дальнейшым будуць займацца распрацоукай, арганізацыяй і правядзеннем свята.

Работа любой ініцыятыунай групы, незалежна ад маштабу увасабляемай дзеі, складаецца з абгрунтавання выбранай тэмы, распрацоукі агульнай канцэпцыі свята (творчай заяукі), а таксама пастаноукі агульных задач яе рэалізацыі.

Творчая заяука на правядзенне свята раскрывае наступнае :

актуальнасць і сацыяльную значнасцьадзначаемай падзеі;

мэту і задачу свята;

навізну (аба пераемнасць) у творчым адлюстраванні дзеі;

праграму, састауныя фрагменты або разгорнуты план ці агульны сцэнарый свята;

агульны план або пералікзадач творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фіансавага за беспячэнне свята.

На аснове творчай заяукі члены ініцыятыунай групы распрацоуваюць палажэнне аб правядзенні свята, умовы яго правядзення, склад аргкамітэта з пералікам галоуных адказных асоб.

Калі святочнае дзеянне праводзіцца у форме фестывалю або у структуры свята ёсць конкурсы поунай накіравальнасці, то у палажэнні павінны знайсці адлюстраванне крытэрыі ацэнак выступлення удзельнікау, а таксама склад журы. У журы неабходна уключаць найбольш аутарытыйных спецыялістау у тым жанры мастацтвау або відзе народных рамёствау, спорту, конкурсау прафесійнага майстэрства,па якіх праводзіцца спаборніцтва удзельікау, дзеля таго, каб выніковая рашэнне аб пераможцах было максімальна аб’ектыуным і не выклікала спрэчных пытанняу.

Самай цяжкай справай з’яуляецца складанне каштарыса выдаткау на правядзенне свята. У тым выпадку, калі каштарыс складаецца пад “сцэнарый”( гэта значыць спачатку вызначаецца усе аспекты фінансавання, што з’яуляецца найлепшым варыянтам), а затым выдзяляюцца сродкі для творчага,вытворчага,матэрыяльна-тэхнічнага м арганізацыйнага забеспячэння свята, члены аргкамітэта у першую чаргу праводзяць арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя, каб можна было задаволіць усе патрэбы падрыхтоукі і правядзення свята. Затым фінансавыя пытанні зводзяць у агульны каштарыс, які зацвярджаецца яго заказчыкамі поунасцю або з папраукамі. У сучасных умовах з прычыны складанага эканамічнага становішча дзяржавы такі спосаб складання каштарыса свята ажыццяуляецца рэдка.

Звычайна выдзяляюць сродкі, загадзя распланаваныя Міністэрствам культуры РБ асобнымі сумамі на кожнае канкрэтнае свята, якое мяркуецца увасобіць на працягу фінансавага або каляндарнага года.

Дэталёва распрацаванае палажэнне аб правядзенні свята, члены ініцыятыунай групы падаюць на разгляд адпаведных дзяржауных органау, устаноу, якія могуць вырашыть пытанні яго правядзення (калегіі розных міністэрствау, абласныя, гарадскія або раённыя выканкамы, упрауленні культуры, грамадскія і прыватныя арганізацыі і інш.).

На спецыяльным пасяджэнні такой дзяржаунай, грамадскай ці прыватнай установы або арганізацыі абмяркоуваюць прапановы ініцыятыунай групы, уносяць пэуныя папраукі і дапауненні ( калі існуе неабходнасць) і зацвярджаюць палажэнне аб правядзенні свята.

У пісьмовым выглядзе палажэнне аб правядзенні свята даводзіцца да ведама усіх творчых, арганізацыйных, гаспадарчых і іншых структур, якія прыцягваюцца да правядзення свята.

Такім чынам, рэжысёр сёння выступае не толькі у якасці творца, але і у значнай ступені у ролі арганізатара, эканаміста, адміністратара, які павінен умець суадносіць маштаб творчай задумы з рэаліямі матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых сродкау, выдзеленых на пастаноуку.

Пры фарміраванні рэжысёрскай задумы, рэжысёру трэба звярнуцца да падзеі, якую адзначае свята, каштоунасці, якія знаходзяцца у цэнтры гэтага свята, у якім стане гэтыя цэннаці знаходзяцца сёння.