Праверачная работа па тэме «прыслоўе»

( 10 клас )

I варыянт

 

1. Падкрэсліце ў сказах прыслоўі як члены сказа.

1. Уночы сёння вішні расцвілі (А. Русецкі).

2. Згарача дзед Талаш кінуўся на жалнераў (Якуб Колас).

3. Па небе шпаркія воблакі бягуць здалёк і зблізку (І. Грамовіч).

4. У адлігу больш ярка ззяюць вострыя грані сняжы-нак (Л. Кацкевіч).

5. Рунь зусім вымакла ўвесну (Т. Хадкевіч).

 

2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі з левага слупка і іх лексічным значэннем з правага слупка:

1. душа ў душу 1) без сведак

2. з макава зерне 2) вельмі дружна

3. з вока на вока 3) зусім блізка

4. рукой падаць 4) з самага даўняга часу

5. спакон вякоў 5) зусім мала

 

3. Падкрэсліце ў сказах, дзе ёсць, прэдыкатыўныя прыслоўі як члены сказа.

1. На душы было лёгка і добра (С. Грахоўскі).

2. Пасля першых халодных даждоў пацяплела (А. Асіпенка).

3. Увесь урок Міша сядзеў ціха.

4. Наш цягнік адыходзіць апоўначы (А. Савіцкі).

5. Ветрана з ранку да вечара (А. Вярцінскі).

 

4. Да якіх часцін мовы належаць выдзеленыя словы.

1. Майскім вечарам ішоў дождж.

2. Вечарам да нас прыехалі госці.

3. У двух сяброў былі розныя погляды на гэтую рэч.

4. Ім было прапанавана ўдвух пайсці ў магазін.

5. Хлопцы ў хаце прыбралі збольшага.

 

5.Знайдзіце прыслоўі, якія адносяцца не да той групы (разраду). Вызначце, да якой групы яны павінны належаць.

 

Месца Часу Спосабу дзеяння
уперадзе зроду насцеж
зверху тройчы нязручна
поплеч спрадвеку навек

 

6. Вызначце спосаб утварэння прыслоўяў:

1. навечна — _________________;

2. калісьці — _________________;

3. утрох — ___________________;

4. мімаволі — ________________;

5. хутка-хутка — _____________.

 

7. Запішыце адпаведныя формы ступеней параўнання прыслоўяў.

 

Зыходная форма

Вышэйшая ступень

Найвышэйшая ступень

простая складаная простая складаная
дрэнна        
ярка        

 

8. Адзначце прыслоўі, з якімі не (ня) трэба пісаць разам:

1. (не)далёка;

2. (ня)ўхільна;

3. (не)калі;

4. (не)весела;

5. (ня)рэдка.

 

9. Адзначце прыслоўі, якія неабходна пісаць праз дэфіс:

1. (па)першае;

2. (па)летняму;

3. (раз)пораз;

4. (па)доўгу;

5. (у)абхват.

10. Запішыце да рускіх слоў адпаведныя беларускія прыслоўі:

1. ближе — _______________________;

2. сознательно — __________________;

3. сбивчиво — ____________________;

4. дочиста — _____________________;

5. уныло — ______________________.

 

11. Адзначце, ад якіх прыслоўяў нельга ўтварыць простую вышэйшую і найвышэйшую формы ступеней параўнання:

1. хрыпла;

2. дымна;

3. сярдзіта;

4. колка;

5. лёгка.

 

12. Падкрэсліце ў сказах, дзе ёсць, прыслоўі-антонімы.

1. Глыбей узарэш — багаты ўраджай збярэш.

2. На Барыса хоць сей рэдка — уродзіць густа.

3. I чорная карова белае малако дае.

4. Хто мала жадае, той многа мае.

5. Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.

 

13. Запішыце, раскрыўшы дужкі:

(дзе)небудзь, (у)двух, (на)перадзе, (на)вошта, (а)поўдні, (у)гары, (у)пустую, (у)абрэз, (усё)роўна, (па)сабачы.

 

ПРАВЕРАЧНАЯ РАБОТА ПА ТЭМЕ «ПРЫСЛОЎЕ»

( 10 клас)

II варыянт

 

1. Падкрэсліце ў сказах прыслоўі як члены сказа.

2. Навокал стаяла непарушная цішыня (Якуб Колас).

3. Да грыбной мясціны мы ішлі доўга.

4. Конь пайшоў шпарчэй — весялей, спарней зарыпелі палазы (Б. Сачанка).

5. Сцёпка прачнуўся досыць рана (Якуб Колас).

6. Маладыя дрэўцы добра падраслі і ўсё бліжэй прасціраюць да дома свежае лісце (М. Лынькоў).

 

2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі з левага слупка і іх лексічным значэннем з правага слупка:

1) пад гарачую руку 1) у пастаяннай варожасці, сварцы

2. як кот з сабакам 2) побач, блізка

3. куры не клююць 3) не шкадуючы сіл, старанна

4. пад самым носам 4) вельмі многа

5) закасаўшы рукавы 5) у стане ўсхваляванасці, раздражнення

 

3. Падкрэсліце ў сказах, дзе ёсць, прэдыкатыўныя прыслоўі як члены сказа.

1. У старой хаце было цёмна і горача (Кузьма Чорны).

2. Ад гэтага смеху старому палягчэла на душы (Змітрок Бядуля).

3. Ластаўкі лёталі нізка над вадою.

4. Янка, мой саколік, памажы хутчэй (В. Вярба).

5. На вуліцы цёпла ўжо другі дзень.

 

4. Да якіх часцін мовы належаць выдзеленыя словы.

1. 3 боку вёскі пачуліся крыкі.

2. Збоку заўжды лепш бачна.

3. Раніцай мяне ля школы чакала Ніна.

4. Сонечнай раніцай я бег на луг.

5. Вася ўзяў жменю зерня з большага мяха.

 

5.Знайдзіце прыслоўі, якія адносяцца не да той групы (разраду). Вызначце, да якой групы яны павінны належаць.

 

Прычыны Мэты Меры і ступені
спрасонку напаказ прыблізна
згарача назло дастаткова
гучна выразна залішне

 

6. Вызначце спосаб утварэння прыслоўяў:

1. штодзень — _________________;

2. па-новаму — ________________;

3. дзесьці — ___________________;

4. недалека — _________________;

5) даўным-даўно — ____________.

7. Запішыце адпаведныя формы ступеней параўнання прыслоўяў.

 

Зыходная форма

Вышэйшая ступень

Найвышэйшая ступень

простая складаная простая складаная
добра        
светла        

 

8. Адзначце прыслоўі, з якімі не (ня) трэба пісаць разам:

1. (не)пахісна;

2. (не)ўзабаве;

3. (не)куды;

4) (не)высока;

5) (ня)лёгка.

 

9. Адзначце прыслоўі, якія неабходна пісаць праз дэфіс:

1. (па)малу;

2. (у)абдымку;

3. (па)старому;

4. (па)другое;

5) (перш)наперш

 

10. Запішыце да рускіх слоў адпаведныя беларускія прыслоўі:

1. вдребезги — __________________;

2. бесконечно — _________________;

3. заново — _____________________;

4. чуть — _______________________;

5. гуще — _______________________.

 

11. Адзначце, ад якіх прыслоўяў нельга ўтварыць простую вышэйшую і найвышэйшую формы ступеней параўнання:

1. зразумела;

2. балюча;

3. ліпка;

4. слізка;

5. блізка.

 

12. Падкрэсліце ў сказах, дзе ёсць, прыслоўі-антонімы.

1. Сонца высока — да вечара далёка.

2. Едзеш уперад, але не забывай глядзець назад.

3. Хваляць за добрае, ганяць за ліхое.

4. Лёгка сказаць, ды цяжка зрабіць.

5. Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца.

 

13. Запішыце, раскрыўшы дужкі:

(калі)небудзь, (а)поўначы, (у)версе, (у)трох, (у)рассыпную, (у)абмен, (па)воўчы, (ні)зашто, (с)пачатку, (як)след.